Вы тут

Леп­шая ін­вес­ты­цый­ная кам­па­нія — Бе­ла­рус­банк


У ме­жах ІV Між­на­род­на­га фо­ру­му «Ры­нак ка­пі­та­лу Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь» у Мін­ску ад­бы­ла­ся цы­ры­мо­нія ўзна­га­ро­джан­ня лі­да­раў ай­чын­на­га фі­нан­са­ва­га рын­ку — лаў­рэ­а­таў пер­ша­га кон­кур­су Cbonds Awards Belarus, па­ве­дам­ляе прэс-служ­ба Бе­ла­рус­бан­ка.

Пе­ра­мож­цы і пры­зё­ры кон­кур­су вы­зна­ча­лі­ся ў пя­ці на­мі­на­цы­ях па вы­ні­ках ін­тэр­нэт-га­ла­са­ван­ня ўдзель­ні­каў фон­да­ва­га рын­ку Бе­ла­ру­сі і ін­шых су­сед­ніх кра­ін. Трэ­ба ад­зна­чыць, што Бе­ла­рус­банк пе­ра­мог у са­май прэ­стыж­най на­мі­на­цыі, бо за­ва­я­ваў га­на­ро­вае зван­не леп­ша­га ін­вес­ты­цый­на­га бан­ка на­шай кра­і­ны, а так­са­ма ўвай­шоў у лік пры­зё­раў па дзвюх ін­шых на­мі­на­цы­ях — «Леп­шая ана­лі­ты­ка па фі­нан­са­вых рын­ках» і «Леп­шы бро­кер на рын­ку аб­лі­га­цый».

«Атры­ма­ныя ўзна­га­ро­ды ад­люст­роў­ва­юць вя­ду­чыя па­зі­цыі Бе­ла­рус­бан­ка на бе­ла­рус­кай фон­да­вым рын­ку і свед­чаць пра вы­со­кую ацэн­ку парт­нё­ра­мі і клі­ен­та­мі якас­ці на­шых па­слуг. Він­шую ўсіх ка­лег, чыя пра­фе­сій­ная пра­ца знай­шла ад­люст­ра­ван­не ў гэ­тай прэ­стыж­най прэ­міі», — ад­зна­чы­ла ў сва­ім пры­ві­таль­ным сло­ве ды­рэк­тар дэ­парт­амен­та ін­вес­ты­цый і каш­тоў­ных па­пер Бе­ла­рус­бан­ка Мар­га­ры­та Лу­ка­шэн­ка.

Cbonds — ад­но з вя­ду­чых фі­нан­са­вых ін­фар­ма­цый­ных агенц­тваў, якое ажыц­цяў­ляе сваю дзей­насць у Ра­сіі, Укра­і­не і Ка­зах­ста­не па на­прам­ках раз­віц­ця ін­фар­ма­цый­ных сай­таў (cbonds.іnfo, іnvestfunds.ru, preqveca.ru). Яно ар­га­ні­зуе пра­вя­дзен­не фі­нан­са­вых кан­фе­рэн­цый, «круг­лых ста­лоў» і вы­стаў.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».