Кішэчныя бактэрыі, расшчапляючы шакалад, вызваляюць супрацьзапаленчыя злучэнні. Але гэта робяць толькі карысныя бактэрыі накшталт малочнакіслых і біфідабактэрый. Для іх шакалад — сапраўднае свята і выдатная крыніца пажыўных рэчываў, піша The Sydney Mornіng Herald. Супрацьзапаленчыя злучэнні памяншаюць запаленне ў сардэчна-сасудзістых тканках, надоўга зніжаючы рызыку інсульту.
Супрацоўнікі Універсітэта Луізіяны пратэсціравалі тры какава-парашкі. Высветлілася: антыаксіданты-паліфенолы і клятчатка з парашку дрэнна ператраўляюцца і ўсмоктваюцца. Але калі яны даходзілі да тоўстай кішкі, карысныя бактэрыі ўступалі ў гульню.
Клятчатка ферментуецца, а вялікія поліфенольныя палімеры ператвараюцца ў больш дробныя малекулы, якія лягчэй паглынаюцца. Менавіта гэтыя палімеры праяўляюць супрацьзапаленчую актыўнасць. Каб адчуць на сабе ўсе «плюсы» какавы, дастаткова за дзень спажываць па дзве чайныя лыжкі. Але звычайная плітка шакаладу, якая змяшчае цукар і малако, на жаль, прынясе толькі лішнія кілаграмы.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.