Хут­ка ле­та?


На вы­хад­ныя на поўд­ні пры­пя­чэ да 20 цяп­ла

У блі­жэй­шыя дні да нас за­ві­та­юць ана­маль­на цёп­лыя па­вет­ра­ныя ма­сы з бо­ку паўд­нё­ва­г­а за­ха­ду Еў­ро­пы, па­ве­да­мі­ла рэ­дак­цыі спе­цы­я­ліст Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­мет­цэнт­ра Мінп­ры­ро­ды Воль­га Фя­до­та­ва.

Ува­га! Зме­на на­двор'я бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца да­во­лі хут­кі­мі тэм­па­мі. Ужо сён­ня ў дру­гой па­ло­ве дня тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра па­вя­лі­чыц­ца па кра­і­не да 9-15 цяп­ла, а па паў­днё­вым за­ха­дзе — на­ват да плюс 17 гра­ду­саў. Пры гэ­тым бу­дзе пе­ра­важ­на без апад­каў, ад­нак амаль паў­сюд­на ўзмоц­ніц­ца ве­цер, па­ры­ва­мі да 15-20 м/с.

На вы­хад­ныя ста­не яшчэ цяп­лей. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ў ноч на вы­хад­ныя бу­дзе ва­гац­ца ў ме­жах ад 4 да 9 цяп­ла. У су­бо­ту днём ста­не плюс 10-17 гра­ду­саў, а па поўд­ні — на­ват да 20 цяп­ла. У ня­дзе­лю тэм­пе­ра­тур­ны фон яшчэ па­вы­сіц­ца, ча­ка­ец­ца ад плюс 13 гра­ду­саў па поў­на­чы да 20 цяп­ла па поўд­ні Бе­ла­ру­сі. За­ха­ва­ец­ца ана­маль­ная цеп­лы­ня і ў па­ня­дзе­лак. Ка­рот­ка­ча­со­выя даж­джы ча­ка­юц­ца толь­кі па паў­ноч­ным за­ха­дзе, дзе мес­ца­мі маг­чы­мыя на­валь­ні­цы. Мак­сі­маль­ная тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўдзень бу­дзе ад плюс 9 гра­ду­саў па паў­ноч­ным за­ха­дзе, да 21 цяп­ла па паў­днё­вым ус­хо­дзе кра­і­ны. Спе­цы­я­ліс­ты Бел­гід­ра­мет­цэнт­ра пад­лі­чы­лі, што та­кі тэм­пе­ра­тур­ны рэ­жым ад­па­вя­дае на­двор'ю ў трэ­цяй дэ­ка­дзе кра­са­ві­ка.

Па­вод­ле па­пя­рэд­ніх пра­гно­заў ай­чын­ных сі­ноп­ты­каў, у ся­рэ­дзі­не на­ступ­на­га тыд­ня па­свя­жэе. Мес­ца­мі прой­дуць ка­рот­ка­ча­со­выя даж­джы.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.