Вы тут

Як разысціся цывілізавана?


«У ма­ёй сям скла­ла­ся вель­мі ня­прос­тая і цяж­кая сі­ту­а­цыя: муж хо­ча пай­сці да ін­шай жан­чы­ны, ня­гле­дзя­чы на тое, што ў нас ужо ёсць дзі­ця — дач­ка 4 га­доў. Праў­да, раз­вес­ці­ся муж пра­па­нуе «цы­ві­лі­за­ва­на»: згод­ны пла­ціць алі­мен­ты і ўдзель­ні­чаць у вы­ха­ван­ні дач­кі.

Чу­ла, што мож­на да раз­во­ду склас­ці па­гад­нен­не аб дзе­цях і та­ды як быц­цам раз­вя­дуць без су­да. Ці праў­да гэ­та? На­огул, што мож­на пра­пі­саць у та­кім па­гад­нен­ні? Хто яго па­ві­нен скла­даць і кант­ра­ля­ваць по­тым, ці вы­кон­ва­юць яго ўмо­вы бы­лыя муж і жон­ка?».

Але­на Мас­лоў­ская, г. Ма­гі­лёў.

— На­са­мрэч мер­ка­ван­не аб тым, што на­яў­насць па­гад­нен­ня аб дзе­цях дае маг­чы­масць ска­са­ваць шлюб без су­да, гэ­та зна­чыць, у ор­га­нах ЗАГС, па­мыл­ко­вае, — тлу­ма­чыць ад­ва­кат юры­дыч­най кан­суль­та­цыі Са­вец­ка­га ра­ё­на г. Мін­ска На­дзея ДА­ВЫ­ДОЎ­СКАЯ. — У вы­пад­ку, ка­лі ў сям'і на мо­мант зва­ро­ту з па­тра­ба­ван­нем ска­са­ваць шлюб ёсць не­паў­на­лет­нія дзе­ці, ра­шэн­не аб ска­са­ван­ні шлю­бу мо­жа пры­маць толь­кі суд.

Ка­лі па­між му­жам і жон­кай ёсць жа­дан­не да­мо­віц­ца ў доб­ра­ах­вот­ным па­рад­ку аб асноў­ных ню­ан­сах на­конт вы­ха­ван­ня дзя­цей, удзе­лу ў іх ма­тэ­ры­яль­ным за­бес­пя­чэн­ні, са­праў­ды маг­чы­ма за­клю­чыць па­гад­нен­не аб дзе­цях. Гэ­та мож­на зра­біць у прос­тай пісь­мо­вай фор­ме як да су­до­ва­га раз­бо­ру, так і пад­час раз­гля­ду іс­ку аб ска­са­ван­ні шлю­бу. За­клю­чэн­не па­гад­нен­ня аб дзе­цях у да­лей­шым па­ско­рыць пра­цэс раз­во­ду, а так­са­ма да­зво­ліць абод­вум су­жэн­цам рэ­гу­ля­ваць пы­тан­ні вы­ха­ван­ня дзя­цей і іх ма­тэ­ры­яль­на­га ўтры­ман­ня пас­ля раз­во­ду.

У та­кім па­гад­нен­ні мож­на вы­зна­чыць, з кім су­мес­на бу­дуць пра­жы­ваць дзе­ці, пра­пі­саць па­ра­дак ста­сун­каў з імі і ўдзел у іх вы­ха­ван­ні та­го з баць­коў, хто пра­жы­вае асоб­на, аба­зна­чыць па­мер алі­мен­таў на дзя­цей, па­ра­дак іх вы­ез­ду за ме­жы Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь і ін­шыя пы­тан­ні вы­ха­ван­ня і ўтры­ман­ня дзя­цей пас­ля ска­са­ван­ня шлю­бу баць­коў, ка­лі гэ­та не па­ру­шае пра­вы і за­кон­ныя ін­та­рэ­сы дзя­цей і ін­шых асоб і не су­пя­рэ­чыць за­ка­на­даў­ству Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь (арт. 38 Ко­дэк­са РБ аб шлю­бе і сям'і). Па­гад­нен­не аб дзе­цях за­цвяр­джа­ец­ца су­дом. Па­ра­дак яго вы­ка­нан­ня вы­зна­ча­юць нор­мы Гра­ма­дзян­ска-пра­цэ­су­аль­на­га ко­дэк­са РБ. У вы­пад­ку, ка­лі адзін з баць­коў не вы­кон­вае ўмо­вы па­гад­нен­ня, дру­гі бок мо­жа звяр­нуц­ца ў суд па мес­цы пра­жы­ван­ня бы­ло­га су­жэн­ца, які не вы­кон­вае свае аба­вяз­кі ці вы­кон­вае іх не­на­леж­ным чы­нам. Та­ды за­бяс­печ­ваць пры­му­со­вае вы­ка­нан­не ўмоў за­клю­ча­на­га па­гад­нен­ня аб дзе­цях бу­дзе су­до­вы вы­ка­наў­ца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».