Вы тут

Ад кожнага па здольнасці


На ка­на­ле «Куль­ту­ра» Бе­ла­рус­ка­га ра­дыё стар­та­ваў но­вы пра­ект «Усе дзе­ці та­ле­на­ві­тыя». Яго ар­га­ні­за­ва­лі су­мес­на рэ­дак­цыя пра­гра­мы «Мэ­ры По­пінс» і гра­мад­ская ар­га­ні­за­цыя «Бе­ла­рус­кі фонд SOS — Дзі­ця­чая вёс­ка».

— Мы ад­ра­зу пад­тры­ма­лі ідэю пра­ек­та, — га­во­рыць вя­ду­чы спе­цы­я­ліст фон­ду па пы­тан­нях апе­кі дзя­цей Ган­на ГОР­СКАЯ.

— Та­кім чы­нам дзе­ці змо­гуць са­цы­я­лі­за­вац­ца праз твор­часць. А гэ­та вель­мі важ­на для ма­лых, якія за­ста­лі­ся без баць­коў­скай апе­кі. На­шы баць­кі-вы­ха­валь­ні­кі так­са­ма бы­лі ўсце­ша­ны маг­чы­мас­цю рас­крыць і пра­дэ­ман­стра­ваць та­лен­ты сва­іх па­да­печ­ных.

Кож­ны аў­то­рак у пра­гра­ме «Мэ­ры По­пінс» мож­на бу­дзе да­ве­дац­ца пра твор­чыя да­сяг­нен­ні дзя­цей з ня­прос­тым лё­сам, якія ма­лю­юць, спя­ва­юць, зай­ма­юц­ца му­зы­кай, дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ным мас­тац­твам, на­вед­ва­юць тэ­ат­раль­ныя сту­дыі і спар­тыў­ныя сек­цыі. Пра ўсё гэ­та рас­па­вя­дуць пры­ём­ныя ма­ці і дзе­ці ў эфі­ры. У фі­на­ле пра­ек­та ад­бу­дзец­ца вы­ста­ва ма­люн­каў і вы­ра­баў, а так­са­ма зла­джа­ны SOS-сем'­я­мі кан­цэрт. Ён прой­дзе 15 мая, у Між­на­род­ны дзень сям'і, у сту­дыі До­ма ра­дыё. У эфір жа кан­цэрт вый­дзе 30 мая, на­пя­рэ­дад­ні Між­на­род­на­га дня аба­ро­ны дзя­цей.

За­яў­кі на ўдзел у пра­ек­це па­да­лі ўжо два­нац­цаць ся­мей з SOS-вё­сак у Ба­раў­ля­нах, Мар'­і­най Гор­цы і Ма­гі­лё­ве. Так­са­ма ўдзел пры­муць і сем'і, якія вы­хоў­ва­юць сва­іх род­ных дзя­цей, але пе­ра­нес­лі жыц­цё­выя цяж­кас­ці і ме­лі па­трэ­бу ў да­па­мо­зе спе­цы­я­ліс­таў фон­ду.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.