Вы тут

Асновы дзіцячай бяспекі ў інтэрнэце (паводле Google)


1. Па­га­ва­ры­це з ва­шым дзі­цем: аб­мяр­куй­це вэб-сай­ты і па­слу­гі, якія пра­да­стаў­ля­юц­ца ан­лайн, на­ву­чы­це не ад­кры­ваць фай­лы і ўкла­дан­ні ад не­зна­ё­мых лю­дзей. Па­тлу­мач­це, ча­му трэ­ба па­ды­хо­дзіць да ста­сун­каў у ін­тэр­нэ­це ад­каз­на. Вось доб­рае пра­ві­ла: ка­лі не га­то­вы штось­ці ска­заць ча­ла­ве­ку ў твар, не трэ­ба пі­саць яму гэ­та ў се­ці­ве.

20-26

2. Ка­рыс­тай­це­ся тэх­на­ло­гі­я­мі ра­зам, каб вы­ра­шаць пы­тан­ні па ме­ры іх па­ступ­лен­ня.

3. Да­па­ма­жы­це ўсёй сям'і вы­пра­ца­ваць пра­віль­ныя звыч­кі на­конт бяс­печ­ных па­ро­ляў; на­га­дай­це аб тым, што пры ка­ры­стан­ні кам­п'ю­та­ра­мі ў пуб­ліч­ных мес­цах — у шко­ле, біб­лі­я­тэ­цы, ін­тэр­нэт-клу­бе — трэ­ба аба­вяз­ко­ва вы­хо­дзіць з акаў­нтаў. Гэ­та як за­чы­ніць за са­бой дзве­ры на ключ.

4. Вы­ка­рыс­тоў­вай­це на­строй­кі кан­фі­дэн­цый­нас­ці і кант­ро­лю до­сту­пу на сай­тах, дзе мож­на аб­мень­вац­ца ін­фар­ма­цы­яй; аб­мяр­куй­це з дзі­цем, якую аса­біс­тую ін­фар­ма­цыю нель­га раз­мя­шчаць пуб­ліч­на.

5. Заўж­ды пра­вя­рай­це ўзрос­та­выя аб­ме­жа­ван­ні ін­тэр­нэт-сэр­ві­саў — у гуль­нях, ві­дэа­за­пі­сах.

6. Па­га­ва­ры­це з ін­шы­мі да­рос­лы­мі — на­стаў­ні­ка­мі, сац­ра­бот­ні­ка­мі, спар­тыў­ны­мі трэ­не­ра­мі, ін­шы­мі спе­цы­я­ліс­та­мі, якія пра­цу­юць з дзець­мі.

7. Аба­ра­ні­це свой кам­п'ю­тар і аса­біс­тыя звест­кі, рэ­гу­ляр­на аб­наў­ляй­це ан­ты­ві­рус­нае пра­грам­нае за­бес­пя­чэн­не.

8. Не спы­няй­це­ся на да­сяг­ну­тым. Бяс­пе­ка — не ра­за­вая рэч, бо тэх­на­ло­гіі раз­ві­ва­юц­ца і трэ­ба іс­ці ў на­гу з ча­сам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?