Вы тут

Звязаныя адной сеткай


Баць­кі і дзе­ці ў ін­тэр­нэ­це: ра­зам ці па­асоб­ку?

Аса­біс­ты кам­п'ю­тар, план­шэт, ма­біль­ны тэ­ле­фон з вы­ха­дам у ін­тэр­нэт ёсць сён­ня ці не ў кож­на­га пад­лет­ка. На прак­ты­цы гэ­та, на жаль, не толь­кі до­ступ да не­аб­сяж­на­га акі­я­на ін­фар­ма­цыі, але і шмат­га­дзін­нае «за­ві­сан­не» ў са­цы­яль­ных сет­ках і ан­лайн-гуль­нях, зна­ём­ства з су­мніў­ным кан­тэн­там, ві­ру­са­мі і шкод­ны­мі пра­гра­ма­мі, а так­са­ма ры­зы­ка стаць ах­вя­рай мах­ля­роў і зла­чын­цаў — як вір­ту­аль­ных, так і цал­кам рэ­аль­ных.

Як у час за­ўва­жыць, што тэх­на­ло­гіі з ка­рыс­ных ін­стру­мен­таў пе­ра­тва­ра­юц­ца ў за­бой­цаў ча­су? Хто і якім чы­нам па­ві­нен кант­ра­ля­ваць да­сяж­насць пэў­ных ін­тэр­нэт-рэ­сур­саў для дзя­цей? І ці праў­да, што ін­тэр­нэт-за­леж­насць мож­на па­пя­рэ­дзіць? Гэ­тыя пы­тан­ні гу­ча­лі пад­час «круг­ла­га ста­ла» «Баць­кі. Дзе­ці. Ін­тэр­нэт». У аб­мер­ка­ван­ні ўзя­лі ўдзел псі­хо­лаг Мінск­ага га­рад­ско­га дзі­ця­ча­га псі­хі­ят­рыч­на­га дыс­пан­се­ра На­тал­ля ЛІТ­ВІН­КА, стар­шы­ня праў­лен­ня га­рад­ско­га гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня па па­пя­рэ­джан­ні жорст­ка­га абы­хо­джан­ня з дзець­мі «Дзе­ці — не для на­сіл­ля» Мар­га­ры­та ПРА­ХІ­НА, кі­раў­нік гру­пы PR кам­па­ніі МТС Тац­ця­на КУР­БАТ, ад­ва­кат юры­дыч­най кан­суль­та­цыі № 2 Ле­нін­ска­га ра­ё­на ста­лі­цы Ган­на СТРАЛ­КО­ВА, на­стаў­ні­ца ма­тэ­ма­ты­кі і ін­фар­ма­ты­кі слуц­кай гім­на­зіі № 1 Нас­та­сся ГРЫН­КЕ­ВІЧ і ву­чань 11 кла­са гэ­тай жа гім­на­зіі Па­вел БА­ГУ­ШЭ­ВІЧ.

За­ле­жыць ад кож­на­га

Па­вод­ле між­на­род­на­га да­сле­да­ван­ня «Дзе­ці ан­лайн», якое ад­бы­ло­ся ў 2010 го­дзе ў 25 еў­ра­пей­скіх кра­і­нах, у ся­рэд­нім дзе­ці па­чы­на­юць са­ма­стой­на вы­хо­дзіць у су­свет­нае па­ву­цін­не ў 9–10 га­доў. Пры гэ­тым зна­хо­джан­не ў вір­ту­аль­най пра­сто­ры 90% пад­лет­каў, ста­рэй­шых за 13 га­доў, на­огул ні­хто не кант­ра­люе… З ча­го па­чы­на­ец­ца ін­тэр­нэт-за­леж­насць?

20-7На­тал­ля ЛІТ­ВІН­КА: — Акра­мя пры­сут­нас­ці ў са­цы­яль­ных сет­ках і ча­су, пра­ве­дзе­на­га ў ін­тэр­нэ­це, трэ­ба ацэнь­ваць усю су­куп­насць сімп­то­маў, інакш усіх нас на 100% мож­на лі­чыць ін­тэр­нэт-за­леж­ны­мі. Але ў ін­тэр­нэт-за­леж­нас­ці ёсць свае пры­кме­ты: най­перш гэ­та па­вы­ша­ная раз­драж­нё­насць, ад­чу­ван­не пус­та­ты, дэ­прэ­сіў­ны стан, сы­ход ад рэ­аль­нас­ці, не­жа­дан­не ста­сун­каў з сям'­ёй, ад­на­год­ка­мі, ін­шы­мі знач­ны­мі людзь­мі; так­са­ма ха­рак­тэр­ныя сімп­то­мы — па­ру­шэн­не рэ­жы­му сну, про­пус­кі пры­ёмаў ежы, грэ­ба­ван­не аса­біс­тай гі­гі­е­най. Маг­чы­мы га­лаў­ныя бо­лі на­кшталт міг­рэ­ні, бо­лі ў спі­не, су­хасць у ва­чах. Пе­рад­усім у гру­пу ры­зы­кі гуль­ня­вой і ін­тэр­нэт-за­леж­нас­ці ўва­хо­дзяць пад­лет­кі, якія лёг­ка за­хап­ля­юц­ца, не ад­чу­ва­юць, як бя­жыць час, і цал­кам па­глыб­ля­юц­ца ў вір­ту­аль­ную рэ­аль­насць. Та­кія дзе­ці па­чы­на­юць пра­пус­каць шко­лу, горш ву­чац­ца, і та­ды ўжо баць­кі і пе­да­го­гі б'юць тры­во­гу. Як ба­чым, пры за­леж­нас­ці так ці інакш за­кра­на­юц­ца ўсе сфе­ры жыц­ця, але най­перш — псі­хіч­нае зда­роўе. Коль­кі ў нас пад­лет­каў з па­доб­ны­мі праб­ле­ма­мі, дак­лад­на ска­заць цяж­ка, бо пе­ра­важ­на та­кія зва­ро­ты ана­нім­ныя: ма­ла хто хо­ча на­зы­ваць проз­ві­шчы, за­во­дзіць мед­карт­ку. Не­па­срэд­на ў наш дыс­пан­сер звяр­та­юц­ца, як пра­ві­ла, ужо з ус­клад­не­ны­мі вы­пад­ка­мі, з комп­лек­сам праб­лем…

Але, за­ўва­жу, пра­фі­лак­ты­ку ін­тэр­нэт-за­леж­нас­ці трэ­ба па­чы­наць з ран­ня­га ўзрос­ту, бо час­та са­мі баць­кі, не ўсве­дам­ля­ю­чы гэ­та­га, пры­ву­ча­юць дзя­цей ба­віць час у ін­тэр­нэ­це: маў­ляў, так нам пра­сцей, спа­кай­ней, дзе­ці як быц­цам за­ня­тыя.

На­га­даю: ка­лі дзі­ця­ці 5–7 га­доў, яму да­зва­ля­ец­ца пра­быць за кам­п'ю­та­рам не больш чым 7–10 хві­лін у дзень, ад 7 да 12 га­доў — 30 хві­лін, 12–14‑га­до­вым пад­лет­кам вар­та зна­хо­дзіц­ца за кам­п'ю­та­рам не больш чым 1 га­дзі­ну, 14–17‑га­до­вым — 1,5 га­дзі­ны.

20-8Нас­та­сся ГРЫН­КЕ­ВІЧ: — Ду­маю, у боль­шас­ці рай­цэнт­раў та­кая ж сі­ту­а­цыя: паў­сюд­на ёсць ма­біль­ная су­вязь, на кож­ную сям'ю пры­па­дае мі­ні­мум адзін кам­п'ю­тар. На­ват ка­лі браць ма­іх вуч­няў-пя­ці­клас­ні­каў (я іх клас­ны кі­раў­нік), ка­ля 70% пры­хо­дзяць на ўро­кі з план­шэ­та­мі. Лі­чу, гэ­та ў пер­шую чар­гу ві­на баць­коў. На­пэў­на ж, ім пра­сцей даць дзі­ця­ці план­шэт: ня­хай лепш на пе­ра­пын­ках чы­тае ці гу­ляе, чым па ка­лі­до­рах бе­гае, а то яшчэ нос ра­за­б'е… Праў­да, з агрэ­сі­яй, не­жа­дан­нем ву­чыц­ца, па­гар­шэн­нем ста­сун­каў з ін­шы­мі людзь­мі з‑за ін­тэр­нэт-за­леж­нас­ці я ў сва­ёй прак­ты­цы не су­ты­ка­ла­ся. Але, мяр­кую, тры­во­гу трэ­ба біць ужо та­ды, ка­лі ў пад­лет­ка ня­ма ін­шых за­ня­ткаў і ін­та­рэ­саў, акра­мя ін­тэр­нэ­ту.

20-11

Мар­га­ры­та ПРА­ХІ­НА: — Я не спя­ша­ла­ся б аб­ві­на­вач­ваць у не­да­гля­дзе ўсіх баць­коў: мно­гія прос­та не ве­да­юць пра не­бяс­пе­ку ін­тэр­нэ­ту ці схіль­ныя яе не­да­ацэнь­ваць. Мяр­кую, трэ­ба пра­во­дзіць асвет­ніц­кую ра­бо­ту най­перш з баць­ка­мі, каб яны ра­зу­ме­лі, пры якіх аб­ста­ві­нах іх дзе­ці мо­гуць тра­піць у гру­пу ры­зы­кі ін­тэр­нэт-за­леж­нас­ці. Па­вод­ле на­шых апы­тан­няў, 98% дзя­цей ся­дзяць у са­цы­яль­ных сет­ках. Але ж не ўсе яны ста­нуць за­леж­ны­мі…

На­тал­ля ЛІТ­ВІН­КА: — Без­умоў­на. Для мя­не, як для ма­мы пад­лет­ка, гэ­тае пы­тан­не так­са­ма ак­ту­аль­нае. У най­боль­шай сту­пе­ні да ін­тэр­нэт-за­леж­нас­ці схіль­ныя тыя ж дзе­ці, якія пад­па­да­юць пад усе ін­шыя за­леж­нас­ці — ал­ка­голь­ную, нар­ка­тыч­ную, хар­чо­вую і г. д. Тут ады­гры­ва­юць сваю ро­лю і спад­чын­ныя фак­та­ры, і са­цы­яль­нае ста­но­ві­шча сям'і, і эма­цы­я­наль­ны стан дзі­ця­ці, і хра­ніч­ны не­да­хоп зда­ро­вых яр­кіх ура­жан­няў. Прос­та ме­на­ві­та ў пад­лет­ка­вым уз­рос­це гэ­та ры­зы­ка па­вя­ліч­ва­ец­ца для ўсіх з‑за ня­ўстой­лі­вас­ці, ня­спе­лас­ці псі­хі­кі.

Вір­ту­аль­насць з на­ступ­ства­мі

За­ня­тасць на пра­цы, не­да­хоп ча­су, сіл, гро­шай — усё гэ­та па­він­на ады­сці на дру­гі план, ка­лі га­вор­ка ідзе пра ад­каз­насць. Які­мі кан­крэт­ны­мі не­пры­ем­нас­ця­мі мо­жа ад­гук­нуц­ца бес­кант­роль­нае зна­хо­джан­не дзя­цей у ін­тэр­нэ­це?

20-10Ган­на СТРАЛ­КО­ВА: — На жаль, пра ад­каз­насць за сло­вы і ўчын­кі, здзейс­не­ныя пад­лет­ка­мі ў се­ці­ве, баць­кі час­та да­вед­ва­юц­ца пост­фак­тум, праз тэ­ле­фон­ны зва­нок су­пра­цоў­ні­каў мі­лі­цыі, аль­бо праз атры­ман­не іс­ка­вай за­явы аб кам­пен­са­цыі ма­тэ­ры­яль­най або ма­раль­най шко­ды, на­не­се­най не­аб­ду­ма­ны­мі дзе­ян­ня­мі пад­лет­ка. Най­больш час­та да ад­каз­нас­ці ін­тэр­нэт-ка­рыс­таль­ні­каў пры­цяг­ва­юць за па­клёп і аб­ра­зу. Па­клёп — гэ­та рас­паў­сюдж­ван­не лжы­вых звес­так, якія гань­бяць го­нар і год­насць ін­ша­га ча­ла­ве­ка, аб­ра­за — пры­ні­жэн­не го­на­ру і год­нас­ці ча­ла­ве­ка ў гру­бай (не­аба­вяз­ко­ва не­цэн­зур­най) фор­ме. На­пэў­на, усе чу­лі, што гэ­тыя дзе­ян­ні цяг­нуць за са­бой ад­мі­ніст­ра­цый­ную ад­каз­насць (як, ска­жам, пе­ра­ход ву­лі­цы ў не­на­леж­ным мес­цы). Але па­клёп і аб­ра­за, здзейс­не­ныя праз ін­тэр­нэт, пад­па­да­юць пад кры­мі­наль­ную ад­каз­насць! Па­кі­да­ю­чы аб­раз­лі­выя ка­мен­та­рыі пад ар­ты­ку­ла­мі аль­бо за­пі­сы ў са­цы­яль­ных сет­ках, да­лё­ка не ўсе пад­лет­кі ра­зу­ме­юць, што вір­ту­аль­ная пра­сто­ра — гэ­та пуб­ліч­нае мес­ца, фак­тыч­на СМІ і што за­пі­сы ўба­чыць не­аб­ме­жа­ва­нае ко­ла лю­дзей. Так, гэ­тыя дзе­ян­ні не ня­суць вя­лі­кай гра­мад­скай не­бяс­пе­кі, і ка­лі мы га­во­рым пра пад­лет­ка да 18 га­доў, то ён не ся­дзе ў тур­му, а, хут­чэй за ўсё, атры­мае штраф (мак­сі­маль­ны — да 2,6 млн руб­лёў) у вы­пад­ку ка­лі мае са­ма­стой­ны за­ро­бак, аль­бо арышт. Але кры­мі­наль­ная ад­каз­насць — гэ­та пля­ма на ўсё жыц­цё. У 15–16 га­доў ма­ла хто з пад­лет­каў за­дум­ва­ец­ца, але паз­ней з‑за гэ­та­га для іх бу­дуць «ад­рэ­за­ны» пэў­ныя маг­чы­мас­ці… Дру­гі бок ме­да­ля — пры­цяг­нен­не да гра­ма­дзян­скай пра­ва­вой ад­каз­нас­ці, гэ­та зна­чыць, пэў­ныя ма­тэ­ры­яль­ныя аба­вяз­кі, якія ўскла­да­юц­ца на баць­коў (да 14 га­доў пад­лет­ка) аль­бо на дзі­ця (ад 14 да 18 га­доў). У вы­пад­ку, ка­лі ў ня­ста­лай асо­бы ва ўзрос­це ад 14 да 18 га­доў ад­сут­ні­ча­юць са­ма­стой­ныя срод­кі аль­бо ма­ё­масць, да­стат­ко­вых для кам­пен­са­цыі шко­ды, шко­да му­сіць быць кам­пен­са­ва­на баць­ка­мі.

Але на па­клё­пе і аб­ра­зе Кры­мі­наль­ны ко­дэкс не за­кан­чва­ец­ца. Ад­каз­насць ін­тэр­нэт-ка­рыс­таль­ні­кам да­вя­дзец­ца нес­ці, на­прык­лад, за па­ру­шэн­не тай­ны пе­ра­піс­кі (для гэ­та­га да­стат­ко­ва фак­та ўзло­му чу­жо­га акаў­нта), рас­паў­сюдж­ван­не звес­так, якія скла­да­юць аса­біс­тую ці ся­мей­ную тай­ну ча­ла­ве­ка.

20-9Па­вел БА­ГУ­ШЭ­ВІЧ: — Аса­біс­та мне не час­та да­во­дзі­ла­ся су­ты­кац­ца з «тро­ля­мі», якія ад­кры­та ці ўскос­на пра­ва­ку­юць ін­шых на агрэ­сію ці эма­цы­я­наль­ныя вы­каз­ван­ні. Як пра­ві­ла, па­доб­ныя ба­та­ліі раз­горт­ва­юц­ца ў са­цы­яль­ных сет­ках. Я да гэ­та­га стаў­лю­ся не тое каб з не­да­ве­рам — хут­чэй, з усмеш­кай: як мож­на ўсур'­ёз ус­пры­маць пад­бух­тор­ван­не ў пісь­мо­вым вы­гля­дзе, ка­лі ўсё гэ­та не­вя­до­ма кім на­пі­са­на? Хі­ба гэ­та тая асо­ба, да мер­ка­ван­ня якой вар­та пры­слу­хоў­вац­ца? Ча­сам, на­ту­раль­на, пад­мы­вае рэз­ка ад­ка­заць — на­прык­лад, ка­лі мност­ва лю­дзей аб­мяр­коў­ва­юць твой лю­бі­мы фут­боль­ны клуб і ка­лі ты ве­да­еш, хто ста­іць за кан­крэт­ным ка­мен­та­ры­ем. Але і та­ды стрым­лі­ваў­ся. Аса­біс­та мне не­скла­да­на кант­ра­ля­ваць ся­бе ў пра­цэ­се ін­тэр­нэт-пе­ра­піс­кі — на­пэў­на, та­му, што ўсё гэ­та ўспры­маю як гуль­ню, а не сур'­ёз­ныя спрэч­кі аб сэн­се быц­ця.

Ка­ле­га, ма­ці тра­іх дзя­цей, рас­па­вя­ла да­во­лі рас­паў­сю­джа­ны вы­па­дак: на да­чы ле­там дач­ка 12 га­доў з кімсь­ці да­маў­ля­ец­ца па тэ­ле­фо­не, што пой­дзе ка­тац­ца на ве­ла­сі­пе­дах. Доб­ра, што ў ма­ці ёсць звыч­ка ўдак­лад­няць, хто тэ­ле­фа­нуе. Аказ­ва­ец­ца, на пра­гул­ку ста­рэй­шых дзя­цей за­пра­сіў да­рос­лы, з якім яны ня­даў­на па­зна­ё­мі­лі­ся ў сац­сет­ках і ба­чы­лі­ся жыў­цом лі­та­раль­на адзін раз…

20-6Тац­ця­на КУР­БАТ: — Доб­ра, што ма­ма, у прын­цы­пе, ці­ка­віц­ца та­кі­мі рэ­ча­мі. Па на­шых звест­ках, 70% дзя­цей ва ўзрос­це 9–10 га­доў пры­сут­ні­ча­юць у се­ці­ве без мі­ні­маль­на­га баць­коў­ска­га на­гля­ду. І чым ста­рэй­шае дзі­ця, тым менш баць­кі яго кант­ра­лю­юць, што ка­рэн­ным чы­нам ня­пра­віль­на. Як тут ужо ўзгад­ва­лі, па­чы­наць аду­ка­цыю трэ­ба не з дзя­цей, а з баць­коў, бо гэ­та вель­мі іс­тот­ная гру­па ры­зы­кі. Ста­тыс­ты­ка свед­чыць: да­рос­лыя ва ўзрос­це 35+, на жаль, ва­ло­да­юць асноў­ны­мі пра­ві­ла­мі па­во­дзін у ін­тэр­нэ­це менш за сва­іх дзя­цей. Са­мае па­мыл­ко­вае, што мо­гуць зра­біць баць­кі, — па­чаць іх аб­мя­жоў­ваць. У та­кім вы­пад­ку ў пад­лет­каў ад­ра­зу ўзні­кае ўнут­ра­ны пра­тэст і жа­дан­не зра­біць на­ад­ва­рот. Трэ­ба па­вы­шаць сту­пень да­ве­ру да баць­коў — толь­кі та­ды дзі­ця бу­дзе рас­каз­ваць пра ўсё, што з ім ад­бы­ва­ец­ца не толь­кі ў рэ­аль­ным, але і ў вір­ту­аль­ным жыц­ці.

Мар­га­ры­та ПРА­ХІ­НА: — Мы пра­во­дзі­лі апы­тан­не амаль 500 пад­лет­каў па Мін­ску і Мін­скай воб­лас­ці і вы­свет­лі­лі, што ка­ля 40% іх ста­су­юц­ца ў се­ці­ве з не­зна­ё­мы­мі людзь­мі або з ты­мі, ка­го ве­да­юць толь­кі праз ін­тэр­нэт, — фак­тыч­на, ты­мі ж не­зна­ём­ца­мі. Больш за па­ло­ву пад­лет­каў га­ва­ры­лі аб тым, што су­стра­ка­лі­ся з вір­ту­аль­ны­мі сяб­ра­мі ў рэ­аль­нас­ці, і, ра­зам з тым, 35% апы­та­ных ад­зна­ча­лі, што гэ­тыя сяб­ры не ад­па­вя­да­лі та­му, як яны апіс­ва­лі ся­бе ў ін­тэр­нэ­це. Та­му ця­гам ужо 6 га­доў пад­час за­ня­ткаў з пад­лет­ка­мі мы ста­ра­ем­ся тлу­ма­чыць, якая ёсць не­бяс­пе­ка і якія на­ступ­ствы мо­жа вы­клі­каць той ці ін­шы ўчы­нак.

Па­вел БА­ГУ­ШЭ­ВІЧ: — За ўсіх ка­заць не ма­гу, але да мя­не ў ін­тэр­нэ­це аб­са­лют­на не­зна­ё­мыя лю­дзі ні­я­кай ці­ка­вас­ці не пра­яў­ля­лі, як і я да іх. У вір­ту­аль­нас­ці ста­су­ю­ся не прос­та з людзь­мі, з які­мі зна­ё­мы, а з пэў­ным ко­лам сяб­роў. Баць­кі і на­стаў­ні­кі яшчэ ў дзя­цін­стве на­ву­чы­лі та­му, што не ўсе лю­дзі, якія пра­яў­ля­юць да ця­бе ці­ка­васць, доб­рыя і жа­да­юць та­бе ўся­го най­леп­ша­га. Гэ­та як рас­тлу­ма­чыць ма­ло­му: не­зна­ё­мы дзядзь­ка мо­жа па­ды­сці з цу­кер­кай, але браць яе не трэ­ба. Ін­тэр­нэт — аб­са­лют­на та­кі ж са­мы свет, толь­кі не фі­зіч­ны, а вір­ту­аль­ны, і ў ім так­са­ма ёсць бяс­печ­ныя мес­цы, дзе мож­на спа­кой­на ха­дзіць і гу­ляць. А ёсць «дзядзь­кі з цу­кер­ка­мі» і страш­ныя рэ­чы.

Ад­на з та­кіх рэ­чаў — кі­бер­бу­лінг. Усе мы па­мя­та­ем фільм «Чу­ча­ла», ге­ра­і­ню яко­га цка­ва­лі ўсім кла­сам. Ця­пер тое ж са­мае час­та ад­бы­ва­ец­ца ў вір­ту­аль­нас­ці — пад­лет­ку па­гра­жа­юць, пры­ні­жа­юць яго і абя­ца­юць вы­клас­ці зне­ва­жаль­нае ві­дэа ў ін­тэр­нэ­це… Якім чы­нам да­рос­лыя мо­гуць за­ўва­жыць і пра­ду­хі­ліць гэ­тыя з'я­вы?

Мар­га­ры­та ПРА­ХІ­НА: — Ка­ля 40% пад­лет­каў з Мін­ска і ста­ліч­най воб­лас­ці су­ты­ка­лі­ся ў ін­тэр­нэ­це з жорст­кі­мі аб­ра­за­мі ў свой ад­рас. Пры­клад­на ў па­ло­ве вы­пад­каў аб­ра­зы не ма­юць кан­крэт­на­га аў­тар­ства. Толь­кі 6% ад­зна­чы­лі, што га­ва­ры­лі пра гэ­та баць­кам. І на трэ­нін­гах, дзе ма­дэ­лю­ем па­доб­ныя сі­ту­а­цыі, пад­лет­кі пры­зна­юц­ца, што не ска­жуць баць­кам, ка­лі су­тык­нуц­ца з кі­бер­бу­лін­гам, бо «бу­дзе яшчэ горш, ма­ма ці та­та прый­дуць у шко­лу і пач­нуць раз­бі­рац­ца, а з мя­не толь­кі ста­нуць больш здзе­ка­вац­ца». Без­умоў­на, та­кія рэ­чы — ства­рэн­не сай­таў, змест якіх аб­ра­жае пад­лет­ка, вы­клад­ван­не зне­ва­жаль­ных ві­дэа, рас­сыл­ка СМС-па­ве­дам­лен­няў, якія ў лю­бы мо­мант мо­жа ўба­чыць лю­бы ча­ла­век, — гэ­та вя­ліз­ны стрэс і страх для дзі­ця­ці. Доб­ра, ка­лі праб­ле­му ўда­ец­ца вы­ра­шыць. Але ж бы­лі вы­пад­кі, на­прык­лад, у Ра­сіі, ка­лі да­хо­дзі­ла да су­іцы­ду. Спе­цы­я­ліс­ты ўпраў­лен­ня «К», з які­мі мы су­пра­цоў­ні­ча­лі, ад­зна­ча­лі, што мож­на звяр­нуц­ца з за­явай у мі­лі­цыю, але мно­гія баць­кі гэ­та­га не ро­бяць…

Ган­на СТРАЛ­КО­ВА: — Тут трэ­ба ўліч­ваць ча­ла­ве­чы фак­тар. Ча­сам су­пра­цоў­ні­кам пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў, якія за­ня­ты рас­крыц­цём сур'­ёз­ных зла­чын­стваў, па­да­ец­ца, што не вар­та мар­на­ваць час на дзі­ця­чае сва­воль­ства. Чым больш на­по­рыс­та і на­стой­лі­ва бу­дуць дзей­ні­чаць у та­кім вы­пад­ку баць­кі, тым хут­чэй спра­ва зру­шыц­ца. З да­па­мо­гай Упраў­лен­ня «К» мож­на зра­біць зва­рот на­ват у ін­шую дзяр­жа­ву, ка­лі сер­вер раз­ме­шча­ны на яе тэ­ры­то­рыі, і ад­мі­ніст­ра­тар сай­та па­ве­дам­ляе, з яко­га ІP-ад­ра­са бы­ло ад­праў­ле­на тое ці ін­шае па­ве­дам­лен­не або на ка­го за­рэ­гіст­ра­ва­ны пэў­ны сайт. Праў­да, на жаль, гэ­тая спра­ва — не хут­кая. Толь­кі ў кі­но зла­дзе­яў вы­ліч­ва­юць за га­дзі­ну. На­са­мрэч спат­рэ­біц­ца не адзін ме­сяц і вя­лі­кі за­пас нер­ваў. Гэ­та адзі­ны цы­ві­лі­за­ва­ны спо­саб, у тым лі­ку для та­го, каб по­тым са­мо­му не да­ваць тлу­ма­чэн­ні ў мі­лі­цыі ў ста­не па­да­зро­на­га ці аб­ві­на­ва­ча­на­га.

На­тал­ля ЛІТ­ВІН­КА: — Ха­це­ла­ся б на­га­даць і пра псі­ха­ла­гіч­ную да­па­мо­гу, якую мо­гуць атры­маць баць­кі і дзе­ці, па­зва­ніў­шы на тэ­ле­фон да­ве­ру (017) 246 03 03. Ка­лі спат­рэ­біц­ца, дзя­жур­ныя так­са­ма пад­ка­жуць тэ­ле­фон «га­ра­чай лі­ніі» МУС для ах­вяр на­сіл­ля і пра­кан­суль­ту­юць, да якіх спе­цы­я­ліс­таў яшчэ мож­на звяр­нуц­ца. У тым лі­ку і па псі­ха­ла­гіч­ную, і па ме­ды­ка­мен­тоз­ную да­па­мо­гу. У мно­гіх цэнт­рах па­за­школь­най пра­цы, тэ­ры­та­ры­яль­ных са­цы­яль­на-пе­да­га­гіч­ных цэнт­рах па­сту­по­ва ства­ра­юц­ца спе­цы­яль­ныя «па­коі апы­тан­ня», бо для не­ка­то­рых пад­лет­каў цяж­ка і страш­на звяр­тац­ца ў мі­лі­цыю, пуб­ліч­на агу­чыць свае праб­ле­мы.

Нас­та­сся ГРЫН­КЕ­ВІЧ: — Ду­маю, пэў­ныя ме­ры па­він­ны пры­маць і пе­да­го­гі, асаб­лі­ва клас­ныя кі­раў­ні­кі. Дзе­ці ж пра­вод­зяць паў­дня ў шко­ле, та­му хто, як не клас­ны кі­раў­нік, ба­чыць і мо­жа ўплы­ваць на іх па­во­дзі­ны? Бы­ла сі­ту­а­цыя: у гру­пе 10‑га кла­са ў сац­сет­ках вы­ве­сі­лі агуль­ную фа­та­гра­фію кла­са, дзе ад­ной дзяў­чы­не за­ма­ля­ва­лі твар. На­ту­раль­на, ёй гэ­та бы­ло вель­мі не­пры­ем­на. Яна па­скар­дзі­ла­ся ма­ме, а ма­ма па­тэ­ле­фа­на­ва­ла мне. Я па­тлу­ма­чы­ла ў кла­се, што та­кія рэ­чы — не жар­тач­кі, а дзе­ян­ні, якія мо­гуць быць па­ка­ра­ны. Але дзе­ці ўсё ж та­кі жорст­кія, і як бы ты ні га­ва­рыў ім, што нель­га пры­ні­жаць і крыў­дзіць ад­на­клас­ні­ка, на­заўт­ра гэ­та за­бы­ва­ец­ца і зна­хо­дзіц­ца но­вы «аб'­ект» для жар­таў. Та­му я ра­бі­ла ўпор ме­на­ві­та на ад­каз­насць, у тым лі­ку баць­коў, — зда­ец­ца, гэ­та спра­ца­ва­ла.

20-5

Рас­ка­заць, па­ка­заць і даць па­каш­та­ваць

Як ка­жуць, лю­бую хва­ро­бу ляг­чэй па­пя­рэ­дзіць, чым ля­чыць. Мяр­кую, гэ­та спра­вяд­лі­ва і для ін­тэр­нэт-не­бяс­пе­кі — ін­фар­ма­цый­ная пра­фі­лак­ты­ка да­па­ма­гае пра­ду­хі­ліць мно­гія не­бяс­печ­ныя сі­ту­а­цыі…

Тац­ця­на КУР­БАТ: — Уз­рост ува­хо­джан­ня дзя­цей у ін­тэр­нэт сён­ня скла­дае 7–8 га­доў, та­му пра­ца­ваць з імі трэ­ба як ма­га ра­ней. Ця­гам амаль 2 га­доў, што мы пра­во­дзім аду­ка­цый­ны пра­ект «Дзе­ці ў ін­тэр­нэ­це», вы­свет­лі­ла­ся: у пы­тан­нях ін­тэр­нэт-гра­мат­нас­ці і бяс­пе­кі, ва­ло­дан­ня тэх­на­ло­гі­я­мі на­стаў­ні­кі не з'яў­ля­юц­ца аў­та­ры­тэ­там для дзя­цей… До­след­ным шля­хам да­ве­да­лі­ся, што пра­во­дзіць уро­кі па­вы­шэн­ня ін­тэр­нэт-аду­ка­ва­нас­ці трэ­ба ў 1–2 кла­сах, бо стар­шакласнікі нам рас­па­вя­дуць усё са­мі. Рас­пра­цоў­шчы­кі пра­гра­мы, спе­цы­я­ліс­ты фа­куль­тэ­та псі­ха­ло­гіі МДУ, пры­ду­ма­лі жы­вую і за­хап­ляль­ную для ма­лод­шых школь­ні­каў фор­му па­да­чы ін­фар­ма­цыі, мы аб­ра­лі пер­со­ну, якая вы­сту­пае аў­та­ры­тэт­ным і ці­ка­вым рас­каз­чы­кам, ча­ла­ве­кам з вы­ключ­на па­зі­тыў­ным воб­ра­зам, да та­го ж мае пе­да­га­гіч­ную аду­ка­цыю. Та­кім ча­ла­ве­кам стаў вя­до­мы спя­вак і тэ­ле­вя­ду­чы Ге­ор­гій Кал­дун. Пра­гра­ма ўро­ка, раз­лі­ча­ная на 45–60 хві­лін, скла­да­ец­ца з муль­ты­ме­дый­най прэ­зен­та­цыі і ме­та­дыч­най част­кі. Асноў­ныя пра­ві­лы бяс­печ­на­га ін­тэр­нэ­ту вы­кла­да­юц­ца ў гуль­ня­вой, ін­тэр­ак­тыў­най фор­ме. Мы не га­во­рым дзе­цям, што ін­тэр­нэт — гэ­та страш­нае зло. На­ад­ва­рот, рас­па­вя­да­ем, што гэ­та вель­мі ці­ка­ва і ка­рыс­на. Трэ­ба толь­кі ўмець ка­рыс­тац­ца тэх­на­ло­гі­я­мі і пра­віль­на ся­бе па­во­дзіць. Знач­насць гэ­та­га пра­ек­та мы для ся­бе ба­чым у тым, каб уклю­чыць у дыя­лог усе па­ка­лен­ні і ўсе гру­пы за­ці­каў­ле­най аў­ды­то­рыі. Гэ­та і дзе­ці, і на­стаў­ні­кі, і баць­кі.

Ця­пер па­ток ах­вот­ных пры­няць у ся­бе ўрок ін­тэр­нэт-бяс­пе­кі на­столь­кі вя­ліз­ны, што ў «ліс­це ча­кан­ня» сён­ня ста­яць ка­ля 47 школ. Зра­зу­ме­ла, што мы ад­ны не змо­жам аха­піць усе шко­лы кра­і­ны. Та­му на ня­даў­няй су­стрэ­чы з прад­стаў­ні­ка­мі сіс­тэ­мы аду­ка­цыі пра­па­на­ва­лі та­кі ва­ры­янт: пра­во­дзіць на­ву­чаль­ныя се­мі­на­ры для стар­ша­клас­ні­каў, каб яны паз­ней са­мі на­ву­ча­лі ма­лод­шых. І вель­мі хо­чац­ца, каб да гэ­тай са­цы­яль­най мі­сіі, да дыя­ло­гу па­ка­лен­няў да­лу­ча­ла­ся як ма­га больш лю­дзей.

Па­вел БА­ГУ­ШЭ­ВІЧ: — У мя­не ёсць ма­лод­шы брат Мі­ша. Яму 8 га­доў і ён ву­чыц­ца ў 1 кла­се на­шай шко­лы. Па­куль што ў яго ня­ма ні­я­кай ці­ка­вас­ці да ін­тэр­нэ­ту, ён больш за­хап­ля­ец­ца збор­кай кан­струк­та­ра «Ле­га». Але фар­маль­на мы ўжо ка­рыс­та­ем­ся се­ці­вам. У гім­на­зіі па­глыб­ле­нае вы­ву­чэн­не анг­лій­скай, і ка­лі ім за­да­юць паў­та­рыць не­каль­кі но­вых слоў, то я за­хо­джу ў ін­тэр­нэт-слоў­нік, на­бі­раю гэ­тае сло­ва і з да­па­мо­гай транс­ля­та­ра слу­ха­ем яго вы­маў­лен­не, з пра­віль­ны­мі на­ціс­ка­мі. Мне зда­ец­ца, гэ­та цу­доў­на: дзі­ця ў 8 га­доў ве­дае, што ў ін­тэр­нэ­це ёсць та­кая класная рэч, як ан­лайн-пе­ра­клад­чык, якая да­па­мо­жа ў ву­чо­бе.

Іс­нуе вя­лі­кае мност­ва ка­рыс­ных сай­таў, дзе ў да­ступ­най і ці­ка­вай фор­ме вы­кла­да­юц­ца асноў­ныя прын­цы­пы і пра­ві­лы бяс­печ­ных па­во­дзін у ін­тэр­нэ­це. Ёсць вы­дат­ныя прэ­зен­та­цыі на сай­тах мі­ніс­тэр­стваў унут­ра­ных спраў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі, іс­ну­юць су­час­ныя, у тым лі­ку бяс­плат­ныя, ан­ты­ві­ру­сы і пра­гра­мы баць­коў­ска­га кант­ро­лю ў ін­тэр­нэ­це. Але га­лоў­нае — уклю­чыць не толь­кі кноп­кі тай­ме­раў і ан­ты­ві­ру­саў, а ўклю­чыць ся­бе, да­рос­ла­га, у тое, чым жы­ве і ці­ка­віц­ца дзі­ця. Што яшчэ вар­та зра­біць, каб по­тым не «бег­чы за цяг­ні­ком»?

Тац­ця­на КУР­БАТ: — Трэ­ба да­біц­ца та­го, каб дзі­ця вам да­вя­ра­ла. Толь­кі та­ды мож­на су­мес­на ўвай­сці ў гэ­ты вя­ліз­ны, дзесь­ці не­бяс­печ­ны, але пе­ра­важ­на ка­рыс­ны і ці­ка­вы вір­ту­аль­ны свет. Па­вы­ша­ю­чы ўзро­вень ін­тэр­нэт-аду­ка­ва­нас­ці сва­іх дзя­цей, не за­бы­вай­це­ся аб тым, што гэ­та вар­та ра­біць і са­мім.

Нас­та­сся ГРЫН­КЕ­ВІЧ: — На ўро­ках АБЖ у шко­ле дзе­цям да­юць пэў­ныя ба­за­выя пра­ві­лы — на­прык­лад, аб тым, што трэ­ба быць асця­рож­ным з аг­нём ці не іс­ці ні­ку­ды з не­зна­ё­мым ча­ла­ве­кам. Пра­ві­лы бяс­печ­ных па­во­дзін у ін­тэр­нэ­це, на­коль­кі я ве­даю, у школь­най пра­гра­ме па­куль не вы­кла­да­юц­ца. Ма­быць, вар­та ўвес­ці гэ­ты курс, пры­чым не толь­кі для ма­лод­шых кла­саў. «Повторение — мать учения», та­му вар­та пе­ры­я­дыч­на паў­та­раць курс з па­праў­ка­мі на ўзрост і ці­ка­вас­ці вуч­няў.

Мар­га­ры­та ПРА­ХІ­НА: — Та­кія трэ­нін­гі ўжо рас­пра­ца­ва­ны на­шы­мі спе­цы­я­ліс­та­мі і прад­стаў­ні­ка­мі Мі­на­ду­ка­цыі пры пад­трым­цы ЮНІ­СЕФ, і з на­ступ­на­га на­ву­чаль­на­га го­да яны бу­дуць уклю­ча­ны ў школь­ную пра­гра­му, па­куль толь­кі фа­куль­та­тыў­на, а ў бу­ду­чы­ні, маг­чы­ма, ста­нуць аба­вяз­ко­вы­мі.

На­тал­ля ЛІТ­ВІН­КА: — Я згод­на, што па­доб­ныя пра­ек­ты з удзе­лам спе­цы­я­ліс­таў роз­ных сфер трэ­ба рас­пра­цоў­ваць для дзя­цей роз­ных уз­рос­таў. Але ні­я­кая тлу­ма­чаль­ная ра­бо­та не да­па­мо­жа, ка­лі баць­кі не бу­дуць пры­маць пэў­ныя ме­ры. Трэ­ба ства­раць аль­тэр­на­ты­ву «за­ві­сан­ню» ў ін­тэр­нэ­це — спар­тыў­ныя ме­ра­пры­ем­ствы, раз­на­стай­ныя гурт­кі і сек­цыі, за­ба­вы, у тым лі­ку су­мес­ныя. Вель­мі важ­на па­ка­заць дзе­цям, што ёсць ін­шы свет і што трэ­ба ўмець кан­так­та­ваць з людзь­мі най­перш у рэ­аль­нас­ці.

Ган­на СТРАЛ­КО­ВА: — Ні­вод­ную праб­ле­му нель­га вы­ра­шыць праз сіс­тэ­му за­ба­рон і па­ка­ран­няў. Дзе­ля пра­фі­лак­ты­кі пра­ва­па­ру­шэн­няў у ін­тэр­нэ­це бы­ло б не ліш­не ла­дзіць су­стрэ­чы стар­ша­клас­ні­каў з су­пра­цоў­ні­ка­мі пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў, якія маг­лі б за­сце­раг­чы ад тых ці ін­шых па­мы­лак, на­га­даць пра на­ступ­ствы пэў­ных учын­каў. А вы­ключ­на па-ча­ла­ве­чы я лі­чу, што га­лоў­нае ў жыц­ці — гэ­та сям'я, і вы­дат­на, ка­лі баць­кі ста­нуць для свай­го дзі­цяці ста­рэй­шы­мі сяб­ра­мі і да­рад­ца­мі, а не кар­ні­ка­мі, якіх трэ­ба ба­яц­ца.

Па­вел БА­ГУ­ШЭ­ВІЧ: — У кож­най праб­ле­мы ёсць свае вы­то­кі. Ча­му дзе­ці ся­дзяць у ін­тэр­нэ­це, ка­лі ў на­ва­коль­ным све­це іс­нуе столь­кі ўся­го ці­ка­ва­га? Мне зда­ец­ца, боль­шасць та­кіх лю­дзей прос­та не ве­дае, чым ся­бе за­няць: тут па­гля­дзеў ві­дэа, тут пра­чы­таў на­ві­ны, тут за­ча­піў­ся во­кам за фо­та — а кан­крэт­на ні­чо­га не зра­біў, толь­кі час змар­на­ваў. Усё за­ле­жыць ад кож­на­га кан­крэт­на­га ча­ла­ве­ка, ад та­го, як яго вы­ха­ва­лі баць­кі, што ў яго ўкла­лі пе­да­го­гі. Ка­гось­ці не трэ­ба аб­мя­жоў­ваць, да­стат­ко­ва ска­заць, на­прык­лад: «Ты іг­ра­еш на тру­бе — вось та­бе сайт з ві­дэа­ўро­ка­мі і но­та­мі, тут мож­на дзя­ліц­ца з ад­на­дум­ца­мі сва­і­мі да­сяг­нен­ня­мі» — і ўсё, праб­ле­ма прак­тыч­на вы­ра­ша­на, ча­ла­век знай­шоў тое, што яму ці­ка­ва. А ін­ша­му ча­ла­ве­ку, больш за­леж­на­му ад чу­жых мер­ка­ван­няў і схіль­на­му ра­біць «як усе», на­пэў­на, трэ­ба на­даць больш ува­гі, ака­заць пэў­ную да­па­мо­гу.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.