Вы тут

Птушка з разбуранага гнязда


«Зды­мак, які я пра­па­ную да ўва­гі рэ­дак­цыі і чы­та­чоў, — люс­тэр­ка па­мя­ці 80‑га­до­вай даў­ні­ны, — пі­ша стар­шы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Ка­рэ­ліц­ка­га ра­ён­на­га края­знаў­ча­га му­зея Свят­ла­на Ко­шур.— На ім — сям'я ма­ёй ма­ту­лі, пры­му­со­ва вы­ве­зе­ная ў 1935 го­дзе з Бе­ла­ру­сі ў Ар­хан­гель­скую воб­ласць. Да­ку­мен­таль­нае па­цвяр­джэн­не гэ­тай гіс­то­рыі, якую я не раз чу­ла ад ма­мы і яе ста­рэй­шай сяст­ры, цёт­кі Воль­гі, — да­вед­ка, атры­ма­ная ў сту­дзе­ні 1995 го­да з УУС Мінск­ага абл­вы­кан­ка­ма, аб тым, што мая ма­ту­ля ў лі­ку ін­шых ах­вяр па­лі­тыч­ных рэ­прэ­сій 1920–1950‑х га­доў рэ­абі­лі­та­ва­на па гэ­тай спра­ве».

20-2

…Тым днём у ха­ту се­ля­ні­на Пра­ко­па Ры­го­ра­ві­ча Грынь­ко (май­го дзе­да) ува­рва­лі­ся ўзбро­е­ныя лю­дзі і за­га­да­лі 43‑га­до­вай гас­па­ды­ні Фя­до­ры Паў­лаў­не тэр­мі­но­ва збі­рац­ца. Тры дні та­му гэ­так жа гвал­тоў­на і рап­тоў­на за­бра­лі му­жа, і жан­чы­на жы­ла ў прад­чу­ван­ні ча­гось­ці ня­доб­ра­га. Пры­ціх­лі на­па­ло­ха­ныя дзе­ці, па­куль ма­ці спеш­на кі­да­ла сваю і дзі­ця­чую воп­рат­ку на да­мат­ка­ную дзя­руж­ку, бо ўзяць з са­бою да­зво­лі­лі толь­кі руч­ную па­кла­жу. Да пад­во­ды іш­лі ўсе ра­зам: за ма­мі­ну ру­ку ўча­піў­ся 7‑га­до­вы Мі­кол­ка, на­пе­ра­дзе ру­шы­ла 15‑га­до­вая Ма­рыя, тры­ма­ю­чы на ру­ках 5‑га­до­вую Ве­рач­ку, за ёй — 13‑га­до­вая Во­ля і 10‑га­до­вая Ган­нач­ка. Ка­лі жан­чын і дзя­цей пад ду­ла­мі на­га­наў па­са­дзі­лі на воз, ча­ра­да пад­вод, рас­цяг­нуў­шы­ся на ўсю ву­лі­цу, ру­шы­ла на Слуцк. Там га­рот­ні­каў ужо ча­ка­лі та­вар­ня­кі. У апош­ні мо­мант пе­рад ад­праў­каю ад­не­куль пры­вя­лі баць­ку, та­ко­га зму­ча­на­га, што дзе­ці яго не ад­ра­зу па­зна­лі. Цяг­нік ру­шыў на поў­нач — у Ар­хан­гельск. «У та­кіх не­ча­ла­ве­чых умо­вах — біт­ком на­бі­тыя ва­го­ны, дзе ту­лі­лі­ся і не­маў­ля­ты, і са­ста­рэ­лыя, дзе ста­яў паў­змрок і сму­род, а па­трэ­бу спраў­ля­лі праз дзір­кі ў пад­ло­зе, не ўсе да­еха­лі да мес­ца пры­зна­чэн­ня, — пі­ша Свят­ла­на Ко­шур. — По­тым спец­пе­ра­ся­лен­цаў па­ра­хо­дам ад­пра­ві­лі да­лей на поў­нач, па­куль не за­вез­лі ў глы­бі­ню тай­гі ў па­сё­лак Ёж­ма, што зна­хо­дзіў­ся ў Пі­неж­скім ра­ё­не Ар­хан­гель­скай воб­лас­ці. На тым шля­ху па тай­зе ма­ту­лі най­больш за­пом­ні­лі­ся мо­гіл­кі і кры­жы».

Дзе­ду Пра­ко­пу да­вя­ло­ся пра­ца­ваць на ле­са­рас­пра­цоў­ках — ва­ліў ка­ра­бель­ны лес, але за гэ­ту цяж­кую пра­цу амаль ні­чо­га не за­раб­ляў. Ба­бу­ля Фя­до­ра, якая на­ра­дзі­ла 8 дзя­цей (3 па­мер­лі ад ад­зё­ру), па­він­на бы­ла кар­ча­ваць лес — «біць кар­чы». Сям'я га­ла­да­ла. Ча­сам адзі­най ежай быў ка­ва­лак хле­ба, па­сы­па­ны сол­лю… Толь­кі ўлет­ку кры­ху ажы­лі, ра­та­ва­лі­ся гры­ба­мі ды яга­да­мі — за дзень дзе­ці збі­ра­лі іх па два вяд­ры, жу­ра­ві­ны і брус­ні­цы зда­ва­лі (так збі­ра­лі гро­шы на да­ро­гу), чар­ні­цы су­шы­лі. Баць­ку ад­пра­ві­лі на сплаў, ад­куль яму ўда­ло­ся пры­слаць 100 руб­лёў. Ра­зу­ме­ю­чы, што на­ступ­най зі­мы не пе­ра­жы­вуць, уво­сень вы­ра­шы­лі бег­чы, і з дру­гой спро­бы гэ­та ўда­ло­ся.

Але, вяр­та­ю­чы­ся да­до­му, сям'я яшчэ не ве­да­ла, што до­ма ў іх ужо не бы­ло: у ха­це раз­мяс­ці­лі кан­то­ру. Баць­ка са ста­рэй­шай дач­кой па­ехаў пад Баб­руйск, прад­чу­ва­ю­чы, што даб­ра ча­каць не вы­па­дае. А ма­ці з дзець­мі пус­ці­лі толь­кі ў се­ні, дый тое не­на­доў­га. Амаль ад­ра­зу Фя­до­ру Паў­лаў­ну арыш­та­ва­лі і асу­дзі­лі на тры га­ды «за ўезд у па­меж­ную зо­ну». Для Во­лі і Ган­ны дзя­цін­ства скон­чы­ла­ся: бы­лі вы­му­ша­ны жыць у да­лё­кіх сва­я­коў і нянь­чыць ма­лых.

За не­пісь­мен­ную Фя­до­ру Паў­лаў­ну ў тур­ме доб­рыя лю­дзі на­пі­са­лі на імя Круп­скай пра­шэн­не аб па­мі­ла­ван­ні, і праз 2 га­ды яе, як шмат­дзет­ную ма­ці, вы­зва­лі­лі. «Для мя­не На­дзея Кан­стан­ці­наў­на Круп­ская на­заў­сё­ды за­ста­нец­ца не прос­та дзяр­жаў­ным і пар­тый­ным дзея­чам, вы­дат­ным пе­да­го­гам, але яшчэ і чу­лым ча­ла­ве­кам. Толь­кі пас­ля та­го, як сям'я ўз'яд­на­ла­ся з ма­ці і баць­кам, ма­ту­ля зноў змаг­ла пай­сці ў шко­лу. Да вай­ны яна па­спе­ла скон­чыць 6 кла­саў».

У вай­ну сям'я пэў­ны час ха­ва­ла ў ся­бе су­се­да-яў­рэя, хоць гэ­та і па­гра­жа­ла рас­пра­вай усім. Дзе­ці асі­ра­це­лі: не ста­ла баць­кі. Не раз да­во­дзі­ла­ся ра­та­вац­ца ад фа­шыс­таў у схо­ві­шчы-яме, якую спе­цы­яль­на вы­ка­па­лі і за­мас­кі­ра­ва­лі; ад­ной­чы вёс­ку ледзь не спа­лі­лі, і толь­кі з'яў­лен­не пар­ты­зан­ска­га атра­да вы­ра­та­ва­ла ся­лян…

«Пас­ля вай­ны ма­ту­ля скон­чы­ла ганд­лё­ва-ка­а­пе­ра­тыў­ную шко­лу ў Моў­ча­дзі, пра­ца­ва­ла бух­гал­та­рам. Усе яе сёст­ры, як птуш­кі з раз­бу­ра­на­га гняз­да, раз­ля­це­лі­ся хто ку­ды. Ва ўспа­мі­нах ма­ма на­пі­са­ла: «З 1945 го­да ў Чыр­во­най Сла­ба­дзе не жы­ла. На ду­шы бы­ло цяж­ка, але мы ні­ко­му не га­ва­ры­лі, што з на­мі зра­бі­лі. Над на­мі, «во­ра­га­мі», увесь час ві­сеў меч. Я ду­ма­ла, што баць­кі бы­лі вя­лі­кія зла­чын­цы, а аказ­ва­ец­ца, са­сла­лі іх за цяж­кую пра­цу на зям­лі… Мне ра­зам з ліс­та­мі аб рэ­абі­лі­та­цыі вы­сла­лі і ся­мей­ны фо­та­зды­мак, на якім за­стаў­ся жоў­ты ржа­вы след са­шчэп­кі. Па­гля­дзе­лі б вы на ру­кі май­го баць­кі і на яго стан! Гэ­та жы­вы шкі­лет, аб­цяг­ну­ты су­хой мар­шчы­ніс­тай ску­рай…». На гэ­тым здым­ку я ўпер­шы­ню ўба­чы­ла сва­іх ба­бу­лю і дзя­ду­лю, якія па­мер­лі за­доў­га да май­го на­ра­джэн­ня. Са­ма ма­ту­ля ся­дзіць у пер­шым ра­дзе па­ся­рэ­дзі­не, але спа­чат­ку яна на­ват не змаг­ла па­знаць ся­бе. Ка­лі чы­та­еш у пад­руч­ні­ках пра «пе­ра­гі­бы» пры рас­ку­лач­ван­ні, то не заў­сё­ды ўяў­ля­еш, што гэ­та азна­ча­ла на­са­мрэч і ка­го ча­сам за­піс­ва­лі ў «во­ра­гі» прос­та та­му, што лю­дзі пра­ца­ва­лі з ра­ні­цы да змяр­кан­ня, каб утры­маць сям'ю, ме­лі дом, ка­ня, ка­ро­ву ды пэў­ны сель­ска­гас­па­дар­чы ін­вен­тар. Ця­пер, ка­лі ма­ту­лі ўжо ня­ма, я вы­кон­ваю сваё абя­цан­не — пі­шу пра яе ня­прос­ты жыц­цё­вы шлях, хоць на­ват на па­пе­ры прай­сці яго на­ноў ра­зам з ёю не­вы­нос­на цяж­ка…».

* * *

Ша­ноў­ныя чы­та­чы! Да­вай­це па­гар­та­ем ся­мей­ныя аль­бо­мы ра­зам! Фо­та­здым­кі з гіс­то­ры­яй (не больш за тры здым­кі) да­сы­лай­це на рэ­дак­цый­ную пош­ту аль­бо элект­рон­ную скры­ню іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу. Аў­тар най­леп­ша­га фо­та з гіс­то­ры­яй бу­дзе ад­зна­ча­ны каш­тоў­ным пры­зам.

Ува­га! Да ўдзе­лу ў кон­кур­се НЕ ПРЫ­МА­ЮЦ­ЦА вя­сель­ныя фо­та­се­сіі, ле­таш­нія здым­кі з ку­рор­та і су­час­ныя фо­та дзя­цей. Ары­гі­на­лы да­сла­ных фо­та­здым­каў аба­вяз­ко­ва вяр­та­юц­ца аў­та­рам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».