Вы тут

Пра вер­насць сло­ву


Па­мя­таю, у дзя­цін­стве чы­таў апа­вя­дан­не пра хлоп­чы­ка, яко­га па­ста­ві­лі ў якас­ці вар­та­во­га, а зняць з па­ста за­бы­лі­ся. Не мог сыс­ці ма­лы, бо сло­ва даў.

Гэ­тую гіс­то­рыю я час­та ўзгад­ваю, су­стра­ка­ю­чы­ся з вы­пад­ка­мі, ка­лі ча­ла­век, з якім пры­зна­чыў су­стрэ­чу, спаз­ня­ец­ца або зу­сім не пры­хо­дзіць, ка­лі гуч­ныя абя­цан­ні чы­ноў­ні­ка за­ста­юц­ца толь­кі абя­цан­ня­мі...

На жаль, та­кія вы­пад­кі ня­рэд­кія, і не­ка­то­рыя ў апраў­дан­не га­во­раць, што гэ­та пры­кме­ты на­ша­га мен­та­лі­тэ­ту, бо, маў­ляў, толь­кі нем­цы вы­зна­ча­юц­ца сва­ёй пунк­ту­аль­нас­цю.

Уз­га­дай­це, сяб­ры, ка­лі свое­ча­со­ва вы вы­еха­лі на пры­зна­ча­ную эк­скур­сію, як дак­лад­на пры­быў аў­то­бус на аў­та­стан­цыю, ка­лі ў час па­чаў­ся спек­такль? Ду­маю, ня­шмат та­кіх вы­пад­каў на­бя­рэц­ца.

Ня­даў­на ў до­ме, дзе я жы­ву, пра­хо­дзіў кап­ра­монт. Ска­заць, што гэ­та па­доб­на на сты­хій­нае бед­ства, зна­чыць ні­чо­га не ска­заць. Але я не пра гэ­та, бо пра тое, як пра­цу­юць на­шы бу­даў­ні­кі, трэ­ба вес­ці асоб­ную га­вор­ку.

Я ўсё пра тыя ня­спраў­джа­ныя абя­цан­ні. «Будзь­це до­ма, заўт­ра прый­дуць». Ня­важ­на хто: сле­сар, га­за­ві­кі, элект­ры­кі... Ча­ла­век ад­прош­ва­ец­ца з ра­бо­ты, бя­рэ ад­гул, ад­па­чы­нак за свой кошт. І што? У ад­каз у леп­шым вы­пад­ку гу­чыць: ну, не атры­ма­ла­ся, ні­чо­га страш­на­га, заўт­ра атры­ма­ец­ца... Гэ­та ка­лі да­б'еш­ся ад­ка­зу. А ўжо каб пра­ба­чэн­ня па­пра­сіць... Як ка­жуць у Адэ­се: не да­ча­ка­е­це­ся.

Гра­шаць ня­спраў­джа­ны­мі абя­цан­ня­мі і не­ка­то­рыя кі­раў­ні­кі. І лю­дзі ча­сам жар­ту­юць, што іх на­чаль­нік — гас­па­дар свай­му сло­ву: за­ха­цеў — даў, за­ха­цеў — зняў.

У кан­цы се­мі­дзя­ся­тых га­доў я пра­ца­ваў на На­ва­по­лац­кім вы­твор­чым аб'­яд­нан­ні «Па­лі­мір». Ге­не­раль­ным ды­рэк­та­рам та­ды там быў Леў Ві­таль­е­віч На­ва­жы­лаў, Ге­рой Са­цы­я­ліс­тыч­най пра­цы, які прай­шоў шлях ад прос­та­га ін­жы­не­ра да кі­раў­ні­ка най­буй­ней­ша­га ў Еў­ро­пе прад­пры­ем­ства. Дык вось, кож­ны ра­бот­нік шмат­ты­сяч­на­га ка­лек­ты­ву ве­даў, што ка­лі На­ва­жы­лаў ска­заў, неш­та па­абя­цаў, то гэ­та так і бу­дзе. Лі­чы­ла­ся на­ват не­пры­стой­ным на­гад­ваць Льву Ві­таль­е­ві­чу пра яго абя­цан­ні, бо сло­ва кі­раў­ні­ка бы­ло жа­лез­нае.

Не так час­та по­тым су­стра­каў я ў сва­ім жыц­ці па­доб­ных кі­раў­ні­коў. Але кож­ны раз, ка­лі ла­віў ча­ла­ве­ка на за­быў­лі­вас­ці, ня­спраў­джа­ным абя­цан­ні, з су­мам і ўдзяч­нас­цю ўспа­мі­наў свай­го бы­ло­га ды­рэк­та­ра.

Вер­насць да­дзе­на­му сло­ву, ад­каз­насць за здзейс­не­ны ўчы­нак — гэ­та, зда­ва­ла­ся б, эле­мен­тар­на. Але амаль кож­ны дзень да­во­дзіц­ца га­ва­рыць пра рэ­чы аб­са­лют­на эле­мен­тар­ныя, але якія ста­лі праб­лем­ны­мі. На­ват ча­сам ду­ма­ец­ца: мо­жа, ка­му-не­будзь вы­гад­на, каб мы здзі­чэ­лі, за­бы­лі­ся на нор­мы эле­мен­тар­най ма­ра­лі?

Дык пач­нем з ма­ло­га: не спаз­няц­ца на су­стрэ­чы, быць вер­ны­мі да­дзе­на­му сло­ву...

І жыць ста­не ляг­чэй, і ад­но­сі­ны па­між на­мі ста­нуць больш спа­гад­ныя і сяб­роў­скія, ве­ру.

На­вум ГАЛЬ­ПЯ­РО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?