Вы тут

З пра­гно­зам на праг­ма­тызм


У Кі­е­ве праг­ма­тыч­на пра­ду­ма­юць свае кро­кі і зро­бяць той вы­бар, які ацэ­ніць і біз­нес, і прос­тыя лю­дзі. Так за­явіў жур­на­ліс­там Аляк­сандр МІХ­НЕ­ВІЧ, пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра за­меж­ных спраў Бе­ла­ру­сі, ка­мен­ту­ю­чы маг­чы­мы вы­хад Укра­і­ны з Са­друж­нас­ці Не­за­леж­ных Дзяр­жаў.

Дып­ла­мат пад­крэс­ліў, што вы­хад з гэ­та­га аб'­яд­нан­ня — су­ве­рэн­нае пра­ва кож­най дзяр­жа­вы-ўдзель­ні­цы. «Ні­хто яго не аспрэч­вае і не збі­ра­ец­ца аспрэч­ваць, — па­тлу­ма­чыў ён. — Ад­нак, ра­зам з тым, на­ват па­вяр­хоў­ны цвя­ро­зы ана­ліз удзе­лу Укра­і­ны ў Са­друж­нас­ці па­каз­вае ві­да­воч­насць цэ­ла­га шэ­ра­гу плю­соў: тут і пы­тан­ні ганд­лю, у цэ­лым знеш­не­эка­на­міч­ных су­вя­зяў, і шмат­лі­кія фар­ма­ты су­пра­цоў­ніц­тва ў сфе­ры транс­пар­ту, энер­ге­ты­кі, су­вя­зі, ба­раць­бы са зла­чын­нас­цю...»

На­га­да­ем, у срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі па­ве­дам­лен­ні пра та­кі на­мер су­сед­няй дзяр­жа­вы з'я­ві­лі­ся пас­ля за­явы выканаўцы аба­вяз­каў мі­ніст­ра за­меж­ных спраў Укра­і­ны Анд­рэя Дзя­шчы­цы. Ён пад­крэс­ліў, што ар­га­ні­за­цыя і яе ўдзель­ні­кі не рэ­агу­юць на па­тра­ба­ван­ні Кі­е­ва пра­вес­ці эк­стран­нае па­ся­джэн­не Са­ве­та мі­ніст­раў за­меж­ных спраў кра­ін СНД па «крым­скай праб­ле­ма­ты­цы».

Аляк­сандр Міх­не­віч за­ўва­жыў, што Бе­ла­русь, у прын­цы­пе, не вы­сту­па­ла су­праць не­аб­ход­нас­ці аб­мер­ка­ван­ня сі­ту­а­цыі ў рам­ках Са­друж­нас­ці Не­за­леж­ных Дзяр­жаў. «Мы пра­па­на­ва­лі аб­мер­ка­ваць зва­рот Укра­і­ны на пер­шым эта­пе на ўзроў­ні па­ста­ян­ных паў­на­моц­ных прад­стаў­ні­коў, — рас­ка­заў на­мес­нік мі­ніст­ра за­меж­ных спраў. — Па­ста­ян­ныя прад­стаў­ні­кі гэ­тае пы­тан­не раз­гле­дзе­лі і ка­лек­тыў­на вы­пра­ца­ва­лі пра­па­но­ву аб пра­вя­дзен­ні су­стрэ­чы на­мес­ні­каў мі­ніст­раў за­меж­ных спраў кра­ін Са­друж­нас­ці 14 са­ка­ві­ка гэ­та­га го­да ў Мін­ску».

Так­са­ма Аляк­сандр Міх­не­віч ак­цэн­та­ваў ува­гу на тым, што, уліч­ва­ю­чы глы­бі­ню кры­зі­су, пра­па­но­ва Укра­і­ны са­брац­ца ў Кі­е­ве бы­ла не са­май уда­лай. Па яго сло­вах, пер­ша­па­чат­ко­ва мож­на бы­ло мер­ка­ваць, што з гэ­тым на­ўрад ці бу­дуць згод­ны ўсе кра­і­ны-ўдзель­ні­цы. «Вы­бар Мін­ска ўяў­ля­ец­ца най­больш ап­ты­маль­ным, — за­ўва­жыў прад­стаў­нік бе­ла­рус­ка­га дып­ла­ма­тыч­на­га ве­дам­ства. — Мінск з'яў­ля­ец­ца нейт­раль­най пля­цоў­кай, якая да­зва­ляе пра­вес­ці аб­мер­ка­ван­не ў аб'­ек­тыў­ным і не­прад­узя­тым рэ­чы­шчы. Тут раз­ме­шча­на штаб-ква­тэ­ра Са­друж­нас­ці. Акра­мя та­го, Бе­ла­русь з'яў­ля­ец­ца су­стар­шын­ству­ю­чай дзяр­жа­вай у СНД».

Прад­стаў­нік МЗС ад­зна­чыў, што ра­шэн­не Укра­і­ны аб не­пры­маль­нас­ці для яе ўзроў­ню ўдзель­ні­каў су­стрэ­чы бы­ло ўспры­ня­та ў бе­ла­рус­кім дып­ла­ма­тыч­ным ве­дам­стве са шка­да­ван­нем. «Як і дру­гія ка­ле­гі па СНД, мы раз­гля­да­лі раз­мо­ву на ўзроў­ні на­мес­ні­каў мі­ніст­раў у якас­ці ад­на­го з маг­чы­мых фар­ма­таў для аб­мер­ка­ван­ня сі­ту­а­цыі, якая склад­ва­ец­ца», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Міх­не­віч. Па яго сло­вах, МЗС Бе­ла­ру­сі па-ра­ней­ша­му вы­сту­пае за су­стрэ­чу ў бе­ла­рус­кай ста­лі­цы.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».