Вы тут

Знай­сці ды­ле­ра за ча­ты­ры га­дзі­ны


ўдалося карэспандэнту «Звязды»

«Мік­сы», «мар­кі», «спай­сы»... Пра­ва­ахоў­ні­кі і ўра­чы б'юць тры­во­гу: хва­ля псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў лі­та­раль­на за­хліст­вае Бе­ла­русь. Іх ужы­ван­не ста­ла фа­таль­ным за апош­нія два ме­ся­цы ў Мін­ску для ся­мі ма­ла­дых лю­дзей, у якіх на­пе­ра­дзе бы­ло ўсё жыц­цё... Рас­паў­сюдж­ва­ец­ца гэ­тая атру­та пе­ра­важ­на з да­па­мо­гай вір­ту­аль­най пра­сто­ры, у якой юна­кі і дзяў­ча­ты пра­вод­зяць усё больш ча­су. Та­му ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» пра­вёў экс­пе­ры­мент: а ці на­са­мрэч так лёг­ка зда­быць зел­ле?

2Стаў­лю ся­бе на мес­ца ча­ла­ве­ка, які жа­дае на­быць до­пінг для пад­роб­кі шчас­ця... Апы­нуў­шы­ся на ста­рон­цы па­пу­ляр­на­га по­шу­ка­ві­ка, па­чы­наю ўво­дзіць фра­зу, і ўжо на пя­тым сім­ва­ле ў вя­лі­кім спі­се з'яў­ля­ец­ца па­трэб­ны ра­док. Зна­чыць, коль­касць за­пы­таў ма­лень­кай на­зваць не атрым­лі­ва­ец­ца. З да­па­мо­гай спе­цы­яль­на­га сэр­ві­су, які да­па­ма­гае ад­соч­ваць па­пу­ляр­насць за­пы­таў, вы­свят­ляю, што агуль­ная коль­касць іх з та­кі­мі сло­ва­мі ў ме­сяц да­ся­гае не­каль­кіх ты­сяч...

По­шу­ка­вік вы­даў дзя­сят­кі ста­ро­нак, на якіх рэ­кла­му­юц­ца спай­сы, мік­сы, «мар­кі» і ін­шая па­доб­ная атру­та. Ад­на са спа­сы­лак вя­дзе на сайт з прос­цень­кім, але «шмат­абя­цаль­ным» ды­зай­нам. Ства­раль­ні­кі яго абя­ца­юць «100‑пра­цэнт­ную га­ран­тыю якас­ці» і за­пэў­ні­ва­юць, што «а га­лоў­нае — усё ле­галь­на!» Для боль­ша­га пе­ра­ка­нан­ня клі­ен­ту­ры на сай­це зме­шча­ны спіс за­ба­ро­не­ных рэ­чы­ваў, а для паў­на­ты прад­чу­ван­ня на сай­це «кра­су­ец­ца» фо­та. Не ве­даю, у ка­го як, але ў мя­не гэ­ты зды­мак ча­ла­ве­ка пад «кай­фам» вы­клі­каў агі­ду…

Але на сай­це бе­лым па чор­на­му ска­за­на: «Ча­со­ва не пра­цу­ем». За­тое ства­раль­ні­кі яго па-ра­ней­ша­му шу­ка­юць ап­то­вых клі­ен­таў па ўсіх га­ра­дах Бе­ла­ру­сі…

Зна­хо­джу ін­шую спа­сыл­ку. Яна пры­во­дзіць на сайт, на га­лоў­най ста­рон­цы яко­га зна­хо­дзяц­ца ну­ма­ры ма­біль­ных тэ­ле­фо­наў ды­ле­раў. «Клю­ну­ла!» — па­ду­маў і пай­шоў да блі­жэй­ша­га так­са­фо­на: — «свя­ціць» без асаб­лі­вай па­трэ­бы ну­мар улас­на­га ма­біль­на­га не ха­це­ла­ся… Але і тут спа­сціг­ла ня­ўда­ча. Пас­ля на­бо­ру што ад­на­го, што дру­го­га ну­ма­ра ў труб­цы гу­ча­ла ад­но і тое ж: «На­бра­ны ва­мі ну­мар не іс­нуе»…

Ад­нак вер­нем­ся да вы­ні­каў, якія вы­даў по­шу­ка­вік. Па ад­ной са спа­сы­лак трап­ляю на пар­тал аб'­яў ча­мусь­ці ў руб­ры­ку «Кам­п'ю­та­ры, арг­тэх­ні­ка, канц­та­ва­ры». Аб'­ява гэ­тая, ад­нак, бы­ла доб­ра за­мас­кі­ра­ва­на пад про­даж… ма­ро­зі­ва. Ганд­ля­ры псі­ха­тро­па­мі абя­ца­юць «доб­ры сэр­віс, «за­клад­кі» па ўсіх ра­ё­нах Мін­ска». І на­ват цэн­нік ві­сіць. Тут на па­мяць прый­шла не­дзе па­чу­тая аб'­ява трыц­ца­ці­га­до­вай даў­ні­ны «На­бі­ра­ец­ца гру­па для ка­лек­тыў­на­га за­плы­ву сты­лем прэ­фе­ранс».

Тэ­ле­фа­ную па ўка­за­ным ну­ма­ры. І чую пы­тан­не ў ад­каз: «А ча­му вы па­ду­ма­лі, што я гэ­тым зай­ма­ю­ся? І ўво­гу­ле, хто вы та­кі?» Пас­ля ча­го ў слу­хаў­цы раз­да­лі­ся ка­рот­кія гуд­кі…

Той жа по­шу­ка­вік пры­вёў на ін­тэр­нэт-фо­рум, на якім ідзе аб­мер­ка­ван­не ўздзе­ян­ня на свя­до­масць раз­на­стай­ных псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў. Ад­на з рэп­лік ура­зі­ла да дры­жы­каў. Аў­тар апа­вя­даў, як ён уве­ча­ры ця­гаў­ся па ква­тэ­ры, збі­раў сваю га­ла­ву, ба­чыў якіхсь­ці лю­дзей. Ка­лі ж ён за­плюшч­ваў во­чы, то ад­чу­ваў, як яго збі­вае цяг­нік… На гэ­тым жа фо­ру­ме ёсць шмат ка­мен­та­ры­яў, у якіх зме­шча­на рэ­кла­ма вір­ту­аль­ных ганд­ля­роў зел­лем.

Знай­шлі­ся на роз­ных ін­тэр­нэт-пля­цоў­ках і кан­такт­ныя да­ныя пра­даў­цоў яда­ві­та­га «шчас­ця». З дву­ма, ад­нак, праз се­ці­ва звя­зац­ца не ўда­ло­ся. Скайп упар­та маў­чаў. Але вось пра­гу­чаў сіг­нал. Кан­такт уста­ноў­ле­ны…

«Мы ро­бім «за­клад­ку». Пе­ра­лі­чы 150 ты­сяч на элект­рон­ны ка­ша­лёк і праз тры га­дзі­ны за­бі­рай та­вар на лес­віч­най клет­цы до­ма… Ну­мар элект­рон­на­га ка­шаль­ка за­раз да­шлю».

Але пра гэ­ты ну­мар я так і не да­ве­даў­ся, бо тут жа эк­стран­на спы­ніў пе­ра­піс­ку. Фі­нан­са­ваць ды­ле­раў, якія рас­паў­сюдж­ва­юць псі­ха­троп­ныя рэ­чы­вы, ах­во­ты не бы­ло ні­я­кай з са­ма­га па­чат­ку.

Та­кім чы­нам, па вы­ні­ках экс­пе­ры­мен­ту мож­на зра­біць вы­сно­ву: пра­даў­цы смя­рот­на не­бяс­печ­на­га зел­ля на­столь­кі ад­кры­та, як ра­ней, ужо не пра­цу­юць. Але з чым гэ­та звя­за­на? Ма­быць, яны пас­ля хва­лі смя­рот­ных вы­пад­каў, вы­клі­ка­ных спа­жы­ван­нем «спай­саў» і «ма­рак», якая пра­ка­ці­ла­ся па ста­лі­цы, спа­ло­ха­лі­ся на­ступ­стваў і вы­ра­шы­лі сыс­ці ў цень? А ка­лі на­ват і так, то як доў­га пра­доў­жыц­ца гэ­ты пе­ры­яд? Спы­няю тай­мер на га­дзін­ні­ку: ды­ле­ра ўда­ло­ся ад­шу­каць у ін­тэр­нэ­це ўся­го за ней­кія ча­ты­ры га­дзі­ны. І гэ­та «на­віч­ку».

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.