Вы тут

«Снеж­ны снай­пер» — не промах


Мінск у сё­мы раз пры­няў фі­нал рэс­пуб­лі­кан­скіх спа­бор­ніц­тваў ся­род дзя­цей і пад­лет­каў «Снеж­ны снай­пер» на пры­зы Прэ­зі­дэнц­ка­га спар­тыў­на­га клу­ба.

Са­мыя ма­са­выя дзі­ця­чыя спа­бор­ніц­твы кра­і­ны па бія­тло­не, лыж­ных гон­ках і пнеў­ма­тыч­най страль­бе — трап­ная ха­рак­та­рыс­ты­ка пер­шын­ства, якое што­год клі­ча на стар­ты ты­ся­чы бе­ла­рус­кіх дзяў­чат і хлоп­цаў. Гэ­тым ра­зам у ста­лі­цы са­бра­ла­ся 200 школь­ні­каў з усёй кра­і­ны! Па тра­ды­цыі, юныя спарт­сме­ны ў пер­шы дзень вы­яў­ля­лі наймац­ней­ша­га ў страль­бе, а на­заўт­ра — у лыж­ных за­бе­гах.

— Ад­на з на­шых за­дач — за­ах­во­ціць як ма­га больш дзя­цей, якія б здо­ле­лі зай­мац­ца лыж­ным спор­там, страль­бой, а ў бу­ду­чы­ні, маг­чы­ма, і бія­тло­нам, — ка­жа Аляк­сандр Ку­леш, га­лоў­ны спе­цы­я­ліст сек­та­ра ін­фар­ма­цыі і гра­мад­скіх су­вя­зяў Прэ­зі­дэнц­ка­га спар­тыў­на­га клу­ба.

— Што­год у на­шых спа­бор­ніц­твах удзель­ні­ча­юць ка­ля 200 ты­сяч дзя­цей. Рас­па­чы­на­юц­ца гэ­тыя спа­бор­ніц­твы яшчэ на ўзроў­ні звы­чай­ных школ, а за­вяр­ша­юц­ца буй­ным рэс­пуб­лі­кан­скім стар­там у Мін­ску. Так­са­ма хо­чац­ца, каб дзе­ці з пэў­ны­мі та­лен­та­мі пас­ля здо­ле­лі пе­рай­сці ў спар­тыў­ныя шко­лы і здо­ле­лі зай­мац­ца лю­бі­мым спор­там на пра­фе­сій­най асно­ве. Мы ве­да­ем вы­пад­кі, ка­лі дзе­ці пас­ля на­шых спа­бор­ніц­тваў трап­ля­лі на ало­вак трэ­не­рам.

Як пры­знаў­ся Аляк­сандр Ва­сіль­е­віч, вы­дат­ныя вы­ні­кі ў жа­но­чым бія­тло­не, лыж­ных гон­ках, страль­бе па­він­ны па­спры­яць та­му, каб дзе­ці яшчэ больш ці­ка­ві­лі­ся гэ­ты­мі дыс­цып­лі­на­мі і па­спра­ба­ва­лі ся­бе пра­явіць у спа­бор­ніц­твах «Снеж­ны снай­пер».

— Удзель­ні­кі на­шых стар­таў вы­дат­на ве­да­юць бе­ла­рус­кіх спарт­сме­наў, уваж­лі­ва со­чаць за іх вы­ступ­лен­ня­мі. Яны для дзя­цей — ку­мі­ры. Дзя­ку­ю­чы ме­на­ві­та іх да­сяг­нен­ням, мно­гія і па­ча­лі зай­мац­ца лыж­ны­мі гон­ка­мі ці страль­бой. Гэ­тым ра­зам па­він­ша­ваць пры­зё­раў прый­шлі лыж­нік Сяр­гей Да­лі­до­віч, бія­тла­ніст­ка Але­на Зуб­ры­ла­ва і алім­пій­скі чэм­пі­ён па ку­ля­вой страль­бе Сяр­гей Мар­ты­наў.

Да­рэ­чы, аб­са­лют­ны­мі пе­ра­мож­ца­мі сё­лет­ніх стар­таў ста­лі прад­стаў­ні­кі Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці, якія атры­ма­лі вік­то­рыю і ў да­рос­лай, і ў ма­лод­шай уз­рос­та­вых гру­пах.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».