Вы тут

На вы­хад­ныя па­ха­ла­дае


У ня­дзе­лю праг­на­зу­ец­ца на­ват мок­ры снег

На пра­ця­гу гэта­га тыд­ня тэ­ры­то­рыя на­шай кра­і­ны яшчэ за­ста­нец­ца пад уплы­вам зо­ны па­вы­ша­на­га ціс­ку, та­му і ў аў­то­рак бу­дзе пе­ра­важ­на без апад­каў, па­ве­да­мі­ла рэ­дак­цыі спе­цы­я­ліст Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­мет­цэнт­ра Мінп­ры­ро­ды Воль­га Фя­до­та­ва.

Між ін­шым, ужо сён­ня да нас за­ві­тае ўме­ра­ны паў­ноч­ны ве­цер, па паў­ноч­ным ус­хо­дзе — па­ры­ва­мі да 14 м/с. Мак­сі­маль­ная тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўдзень 7–12 цяп­ла. Не бу­дзе апад­каў і ў се­ра­ду, ад­нак ра­ні­цай па паў­днё­вым за­ха­дзе сла­бы ту­ман. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы ад мі­нус 3 да плюс 2 гра­ду­саў, удзень — 5–11 цяп­ла. Да­во­лі кам­форт­на і без апад­каў ча­ка­ец­ца ў чац­вер і пят­ні­цу, ка­лі сла­бы ту­ман маг­чы­мы толь­кі ў паў­днё­вых ра­ё­нах Бе­ла­ру­сі. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы ад мі­нус 3 да плюс 4 гра­ду­саў, удзень — 7–12 цяп­ла, а па паў­днё­вым за­ха­дзе пры­грэе на­ват да плюс 15 гра­ду­саў. Цу­доў­нае вес­на­вое на­двор'е, але…

Па­вод­ле па­пя­рэд­ніх пра­гно­заў ай­чын­ных сі­ноп­ты­каў, на вы­хад­ныя ха­рак­тар на­двор'я іс­тот­на зме­ніц­ца. У гэ­тыя два дні ча­ка­юц­ца сур'­ёз­ныя апад­кі, га­лоў­ным чы­нам дождж, а ў ня­дзе­лю ча­сам бу­дзе іс­ці і мок­ры снег. Ста­не са­праў­ды вет­ра­на, што яшчэ па­гор­шыць на­двор'е. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы праг­на­зу­ец­ца ад мі­нус 3 да плюс 4 гра­ду­саў, удзень у су­бо­ту яшчэ ад плюс 5 па паў­ноч­ным за­ха­дзе, да 15 цяп­ла па паў­днё­вым ус­хо­дзе. Іс­тот­на па­ха­ла­дае ме­на­ві­та ў ня­дзе­лю, ка­лі ўдзень бу­дзе толь­кі 2–8 цяп­ла.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.