Вы тут

Смерць ад спайсу


Коль­касць хво­рых на нар­ка­ма­нію ў кра­і­не што­год рас­це. З 1987 го­да яна вы­рас­ла ў 33 ра­зы. У ста­лі­цы — у 56 ра­зоў. Ужы­ва­ец­ца, га­лоў­ным чы­нам, опій, а так­са­ма ка­на­біс, ге­ра­ін, псі­ха­сты­му­ля­та­ры і інш. Ле­тась фак­тыч­на што­ты­дзень з'яў­ляў­ся но­вы нар­ко­тык. Атрым­лі­ва­ла­ся, што да мо­ман­ту ўклю­чэн­ня яго ў спіс за­ба­ро­не­ных рэ­чы­ваў не­зна­ё­мы нар­ко­тык пра­да­ваў­ся бес­па­ка­ра­на. Ка­ля 50 пра­цэн­таў нар­кас­па­жыў­цоў ма­юць ся­рэд­нюю аду­ка­цыю, 20 пра­цэн­таў — ня­поў­ную ся­рэд­нюю. У па­ло­вы — су­дзі­масць.

— Акра­мя та­го, што нар­ка­ма­нія пры­во­дзіць да фі­зіч­най, ма­раль­най і са­цы­яль­най дэ­гра­да­цыі асо­бы, яна штур­хае лю­дзей, якія стра­ці­лі ся­бе, на зла­чын­ствы, — ка­жа за­гад­чык сек­та­ра нар­ка­ло­гіі РНПЦ псі­хіч­на­га зда­роўя, кан­ды­дат ме­ды­цын­скіх на­вук Ула­дзі­мір МАК­СІМ­ЧУК. — Ле­тась за­фік­са­ва­на звыш 6 ты­сяч зла­чын­стваў, звя­за­ных з нар­ко­ты­ка­мі. Гэ­та і збыт нар­ка­тыч­ных срод­каў, і ар­га­ні­за­цыя пры­то­наў, схі­лен­не да ўжы­ван­ня нар­ка­рэ­чы­ваў, кра­дзеж нар­ко­ты­каў. Праб­ле­ма рас­паў­сюдж­ван­ня нар­ка­ма­ніі зай­мае не апош­няе мес­ца і ў лі­ку пры­чын вы­со­кай смя­рот­нас­ці, ніз­кай на­ра­джаль­нас­ці, ніз­кай пра­цяг­лас­ці жыц­ця. У Бе­ла­ру­сі што­год ад пе­ра­да­зі­роў­кі нар­ко­ты­каў па­мі­рае да 100 ча­ла­век...

У апош­нія га­ды «мод­ным» ся­род мо­ла­дзі ста­ла ўжы­ван­не спай­саў — ку­рыль­ных су­ме­сяў, якія апра­цоў­ва­юц­ца тым ці ін­шым нар­ка­тыч­ным рэ­чы­вам. Ужы­ван­не спай­су пры­во­дзіць лі­та­раль­на да ім­гнен­на­га раз­віц­ця за­леж­нас­ці.

Псі­ха­ла­гіч­ная за­леж­насць з'яў­ля­ец­ца пас­ля ад­на­го-двух ра­зоў ужы­ван­ня, фі­зіч­ная — праз 2-3 ме­ся­цы. Ле­тась па да­па­мо­гу пас­ля ўжы­ван­ня сін­тэ­тыч­ных псі­ха­тро­паў, якія ўва­хо­дзяць у склад ку­рыль­ных су­ме­сяў, звяр­ну­лі­ся ка­ля 700 ча­ла­век. 6 ча­ла­век за­гі­ну­лі. З па­чат­ку гэ­та­га го­да ўжо за­фік­са­ва­на ка­ля 100 зва­ро­таў і 2 ля­таль­ныя зы­хо­ды.

Так, 14 лю­та­га ў па­сёл­ку Пры­воль­ны Мінск­ага ра­ё­на кам­па­нія хлоп­цаў на­бы­ла спайс праз ін­тэр­нэт. Эфект уз­дзе­ян­ня на ар­га­нізм ад­на­го са спа­жыў­цоў пры­вёў да тра­ге­дыі. Ма­ла­ды ча­ла­век устаў на пад­акон­нік, раз­біў ру­ка­мі шкло­па­кет, з-за ча­го па­рэ­заў абедз­ве ру­кі, шыю, спі­ну і да пры­ез­ду «хут­кай да­па­мо­гі» за­гі­нуў ад стра­ты кры­ві. 17 лю­та­га ў ма­шы­не «хут­кай» па­мёр 9-клас­нік ад­ной са спар­тыў­ных школ Мін­ска. У бес­свя­до­мым ста­не яго за­бра­лі з ква­тэ­ры жы­ло­га шмат­па­вяр­хо­ва­га до­ма ў мік­ра­ра­ё­не Се­раб­ран­ка з ды­яг­на­зам «пе­ра­да­зі­роў­ка нар­ко­ты­ка­мі». Смерць на­сту­пі­ла ў вы­ні­ку ўжы­ван­ня «сін­тэ­ты­кі», на­бы­тай праз ін­тэр­нэт.

На­огул, як пра­ві­ла, пад­лет­кі, які вы­ра­ша­юць па­спра­ба­ваць нар­ко­тык, зна­ё­мяц­ца з да­во­лі вя­лі­кай коль­кас­цю псі­ха­ак­тыў­ных рэ­чы­ваў, што на мо­ве спе­цы­я­ліс­таў на­зы­ва­ец­ца по­лі­нар­ка­тыз­мам. Па­сту­по­ва фар­мі­ру­ец­ца пе­ра­ва­га ў да­чы­нен­ні да ней­ка­га ад­на­го нар­ко­ты­ку. З гэ­та­га мо­ман­ту ўжы­ван­не ста­но­віц­ца рэ­гу­ляр­ным, і ча­ла­век усё жыц­цё пад­па­рад­коў­ва­ец­ца па­трэ­бе рэ­гу­ляр­на­га паў­то­ру ін­так­сі­ка­цыі.

Нар­ка­тыч­ная за­леж­насць больш вы­ра­жа­ная ў па­раў­на­нні з ал­ка­голь­най, хут­чэй пры­во­дзіць да поў­на­га спус­тош­ван­ня, кан­флік­таў у сям'і, на ву­чо­бе і пра­цы. Хво­рыя імк­лі­ва дэ­гра­ду­юць. Па­коль­кі па­сту­по­ва ўзрас­тае па­трэ­ба ў па­ве­лі­чэн­ні до­зы, то ад­ной­чы нар­ка­за­леж­ны ры­зы­куе стра­ціць кант­роль і за­гі­нуць ад пе­ра­да­зі­роў­кі.

Не­ка­то­рыя ўскос­ныя знеш­нія пры­кме­ты ўжы­ван­ня нар­ко­ты­каў (у нар­ка­ма­наў са ста­жам):

- Заў­сё­ды доў­гія ру­ка­вы адзен­ня. Не­на­ту­раль­на вуз­кія або шы­ро­кія зрэн­кі не­за­леж­на ад асвят­лен­ня. Не­ахай­ны знеш­ні вы­гляд. Ацё­кі рук. Раз­бу­ра­ныя зу­бы. Су­ту­лая по­стаць. «Рас­цяг­ну­тае» маў­лен­не. За­па­во­ле­ныя ру­хі. Раз­драж­нё­насць і рэз­касць пры ад­ка­зе на пы­тан­ні.

- Хут­кія, час­тыя, не ад­па­вед­ныя сі­ту­а­цыі зме­ны на­строю.

- Сля­ды ад ін'­ек­цый­на­га ўвя­дзен­ня нар­ко­ты­каў — на лю­бых част­ках це­ла, не вы­клю­ча­ю­чы ску­ру га­ла­вы. Час­та сля­ды ўко­лаў злі­ва­юц­ца ў шчыль­ныя сі­ня­ва­та-бар­во­выя пля­мы па хо­дзе вен.

- Зні­жэн­не па­спя­хо­вас­ці ў ву­чо­бе, пра­гу­лы за­ня­ткаў. Па­ве­лі­чэн­не ча­су «гу­лян­няў».

- Рост фі­нан­са­вых па­трэб — знік­нен­не гро­шай з баць­коў­скіх ка­шаль­коў, каш­тоў­ных рэ­чаў з до­ма.

- З'яў­лен­не но­вых «па­да­зро­ных» сяб­роў.

На­вош­та?

Ужы­ван­не нар­ко­ты­каў дае эфект ста­ну лёг­ка­га «па­лё­ту», га­ла­ва­кру­жэн­ня, доб­ра­га на­строю, бяс­печ­нас­ці, га­лю­цы­на­цый. Ма­ты­ва­цы­яй мо­жа стаць па­сіў­нае пе­рай­ман­не па­во­дзін «сяб­роў», што ўлас­ці­ва псі­хіч­на ня­спе­лым, ін­фан­тыль­ным асо­бам.

Як вы­нік...

...па­гар­шэн­не па­мя­ці, пад­аў­лен­не во­лі, зні­жэн­не ін­тэ­ле­кту­аль­ных здоль­нас­цяў, з'яў­лен­не агрэ­сіі, цяж­кія па­ра­жэн­ні ўнут­ра­ных ор­га­наў, у тым лі­ку га­лаў­но­га моз­га.

Ка­лі аба­рваць пры­ём

Сін­дром ад­ме­ны — гэ­та пад­аў­ле­ны на­строй, раз­драж­няль­насць, га­лаў­ны боль, су­тар­гі, па­шы­ра­ныя зрэн­кі, дры­жан­не паль­цаў, па­век, язы­ка, па­вы­ша­ны су­ха­жыль­ны рэ­флекс, ру­халь­нае ўзбу­джэн­не, не­пры­ем­ныя ад­чу­ван­ні ва ўсіх част­ках це­ла. Сі­ту­а­цыя мо­жа па­гар­шац­ца ця­гам тыд­ня, по­тым па­сту­по­ва пай­сці на спад. На больш пра­цяг­лы час за­ста­юц­ца бяс­сон­ні­ца, пры­сту­пы не­за­да­во­ле­нас­ці, злос­ці, ту­гі.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.