Вы тут

Беларускi след на кемераў­скай зям­лі


ста­но­віц­ца больш пры­кмет­ным дзя­ку­ю­чы па­шы­рэн­ню эка­на­міч­ных су­вя­зяў

Даў­нія дзе­ла­выя ста­сун­кіякія іс­ну­юць па­між Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь і Ке­ме­раў­скай воб­лас­цю Ра­сііпа­цвяр­джа­юць іх важ­насць для раз­віц­ця абод­вух рэ­гі­ёнаў. Гу­бер­на­тар Ке­ме­раў­скай воб­лас­ці РФ Аман Ту­ле­еў ацэнь­вае парт­нёр­ства з на­шай кра­і­най як асаб­лі­ва знач­нае для Куз­ба­са.

330,7 млн до­ла­раў — гэ­та не прос­та ліч­ба, якая пад­су­моў­вае аб'­ём та­ва­ра­аба­ро­ту за мі­ну­лы год. Гэ­та вы­нік, да яко­га роз­ны­мі шля­ха­мі іш­лі вы­твор­цы з абод­вух ба­коў, свед­чан­не та­го, на­коль­кі па­спя­хо­ва пра­ца­ва­лі прад­пры­ем­ствы, раз­ві­ва­лі­ся ін­шыя сфе­ры ўза­е­ма­вы­гад­на­га су­пра­цоў­ніц­тва.

Но­вы ім­пульс для па­шы­рэн­ня і ўма­ца­ван­ня ганд­лё­ва-эка­на­міч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва, уста­наў­лен­ня і раз­віц­ця пра­мых дзе­ла­вых кан­так­таў па­між бе­ла­рус­кі­мі і куз­бас­кі­мі прад­пры­ем­ства­мі на­да­юць двух­ба­ко­выя дзе­ла­выя су­стрэ­чы. Ле­тась у Бе­ла­ру­сі па­бы­ва­ла дэ­ле­га­цыя на ча­ле з пер­шым на­мес­ні­кам гу­бер­на­та­ра Ке­ме­раў­скай воб­лас­ці Мак­сі­мам Ма­кі­ным. Пас­ля ад­быў­ся зва­рот­ны ві­зіт у Ке­ме­ра­ва на­шай дэ­ле­га­цыі, якую ўзна­чаль­ваў мі­ністр пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Ула­дзі­мір Цал­ко. Пад­час пе­ра­моў аб­мяр­коў­ва­лі­ся маг­чы­мас­ці ўня­сен­ня змен у кан­струк­цыю транс­парт­ных срод­каў з мэ­тай іх экс­плу­а­та­цыі ва ўмо­вах ніз­кіх тэм­пе­ра­тур, на­ву­чан­не спе­цы­я­ліс­таў куз­бас­кіх дзяр­жаў­ных па­са­жыр­скіх прад­пры­ем­стваў экс­плу­а­та­цыі і тэх­ніч­на­му аб­слу­гоў­ван­ню аў­то­бу­саў. Перс­пек­ты­вай су­пра­цоў­ніц­тва на­зва­на ар­га­ні­за­цыя збо­рач­най вы­твор­час­ці на­шых «МА­Заў» у Куз­ба­се. Ке­ме­раў­цы за­ці­ка­ві­лі­ся і бе­ла­рус­кім во­пы­там вя­дзен­ня цяп­ліч­най гас­па­дар­кі, тэх­на­ло­гі­яй пе­ра­пра­цоў­кі сель­гас­пра­дук­цыі.

Мэ­та чар­го­ва­га ві­зі­ту дэ­ле­га­цыі Ке­ме­раў­скай воб­лас­ці, які на гэ­тым тыд­ні ад­быў­ся ў на­шу кра­і­ну, — аб­мер­ка­ван­не і ўзгад­нен­не пра­гра­мы раз­віц­ця су­пра­цоў­ніц­тва па­між Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь і Ке­ме­раў­скай воб­лас­цю на 2014—2015 га­ды. У ке­ме­раў­скіх парт­нё­раў ёсць жа­дан­не даць яшчэ больш «зя­лё­на­га свят­ла» на­шай тэх­ні­цы на сва­іх да­ро­гах. Яны з ці­ка­вас­цю азна­ё­мі­лі­ся з вы­твор­час­цю на ААТ «Бел­ка­мун­маш», ААТ «Штад­лер-Мінск». Бе­ла­рус­кі во­пыт пра­ек­та­ван­ня і бу­даў­ніц­тва энер­га­эфек­тыў­ных да­моў, вы­твор­часць гор­на-шахт­на­га і аба­га­чаль­на­га аб­ста­ля­ван­ня — усё гэ­та так­са­ма бу­дзе са­дзей­ні­чаць раз­віц­цю су­пра­цоў­ніц­тва двух сяб­роў­скіх рэ­гі­ё­наў.

Але­на СТЭЛЬ­МАХ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.