Вы тут

Хто ты, сённяшні «EUROSTUDENT»?


Як па­ка­за­лі вы­ні­кі апош­няй хва­лі да­сле­да­ван­ня «EUROSTUDENT», як мі­ні­мум 40% сту­дэн­таў еў­ра­пей­скіх ВНУ рэ­гу­ляр­на су­мя­шча­юць ву­чо­бу і ра­бо­ту. Ці­ка­ва, што ў жыц­цё­вых пры­яры­тэ­тах сту­дэнц­кай мо­ла­дзі ста­іць на пер­шым мес­цы: ву­чо­ба, на­быц­цё прак­тыч­на­га во­пы­ту ці маг­чы­масць пад­за­ра­біць? І ці за­да­во­ле­ны яны та­кім ста­но­ві­шчам спраў? У Пар­ту­га­ліі, на­прык­лад, толь­кі 22% сту­дэн­таў па­ве­да­мі­лі, што ім уда­ец­ца больш-менш па­спя­хо­ва ба­лан­са­ваць па­між усі­мі сва­і­мі аба­вяз­ка­мі.

27-13

27-13

 

— Ка­лі са­цы­яль­ная за­да­во­ле­насць сту­дэн­таў ніз­кая і ка­лі ім не ўда­ец­ца эфек­тыў­на раз­мяр­коў­ваць свой час па­між ву­чо­бай, ра­бо­тай, сяб­ра­мі, сям'­ёй, спор­там, хо­бі і г.д., то ўзні­кае не­аб­ход­насць чымсь­ці ах­вя­ра­ваць: або якас­цю жыц­ця, або якас­цю аду­ка­цыі, — лі­чыць лі­дар між­на­род­най ка­ар­ды­на­цый­най ка­ман­ды пра­ек­та «EUROSTUDENT» Ор ДА­МІ­НІК.

Пра­гра­ма «EUROSTUDENT» уяў­ляе са­бой доў­га­тэр­мі­но­вае рэ­гу­ляр­нае (па­нэль­нае) да­сле­да­ван­не-апы­тан­не сту­дэн­таў па не­каль­кіх тэ­ма­тыч­ных бло­ках. Для пры­кла­ду, адзін блок пы­тан­няў пры­све­ча­ны тра­ек­то­рыі атры­ман­ня вы­шэй­шай аду­ка­цыі, дру­гі — са­цы­яль­на-эка­на­міч­най струк­ту­ры сту­дэнц­тва, трэ­ці — бюд­жэ­ту сту­дэнц­ка­га ча­су. Ёсць бло­кі, пры­све­ча­ныя эка­но­мі­цы сту­дэнц­ка­га жыц­ця і ака­дэ­міч­най ма­біль­нас­ці.

— Ма­ні­то­рын­га­вы пра­ект «EUROSTUDENT», які ахоп­лі­вае 27 еў­ра­пей­скіх кра­ін, ге­не­ры­руе ўні­каль­ную ба­зу да­ных. Ён да­зва­ляе ад­соч­ваць і фік­са­ваць усе змя­нен­ні ў скла­дзе сту­дэнц­тва за апош­нія га­ды, — тлу­ма­чыць Ор Да­мі­нік. — Між ін­шым, склад сту­дэн­таў еў­ра­пей­скіх ВНУ за апош­нія 20 га­доў вель­мі змя­ніў­ся. Пры­чым змя­ня­юц­ца не толь­кі коль­кас­ныя па­каз­чы­кі, але і са­цы­яль­ны парт­рэт сту­дэнц­тва. Для пры­кла­ду, у пер­шай па­ло­ве 2000-х га­доў у еў­ра­пей­скіх кра­і­нах на­зі­раў­ся ін­тэн­сіў­ны рост коль­кас­ці сту­дэн­таў, які за­тым ста­бі­лі­за­ваў­ся. А ка­лі па­вя­ліч­ва­ец­ца коль­касць, то рас­це і раз­на­стай­насць унут­ры са­цы­яль­най гру­пы. Да та­го ж ва ўсіх еў­ра­пей­скіх кра­і­нах, што да­лу­чы­лі­ся да Ба­лон­ска­га пра­цэ­су, вы­шэй­шая шко­ла рэ­фар­му­ец­ца, ука­ра­ня­ец­ца дыс­тан­цый­нае на­ву­чан­не, што так­са­ма не мо­жа не ад­бі­вац­ца на скла­дзе сту­дэн­таў. Вы­ні­кі да­сле­да­ван­ня, за­сна­ва­ныя на 250 клю­ча­вых ін­ды­ка­та­рах, вель­мі шы­ро­ка вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца і на­цы­я­наль­ны­мі мі­ніс­тэр­ства­мі аду­ка­цыі, і Еў­ра­пей­скай ка­мі­сі­яй, і Са­ве­там Еў­ро­пы. Ме­на­ві­та на іх пад­ста­ве рых­ту­ец­ца спра­ва­зда­ча аб рэа­лі­за­цыі Ба­лон­ска­га пра­цэ­су.

За­раз ідзе ўжо «пя­тая хва­ля» да­сле­да­ван­ня. Пад­час чац­вёр­тай хва­лі, у 2008—2011 гг., у якас­ці рэ­спан­дэн­таў узя­лі ўдзел больш як 200 ты­сяч сту­дэн­таў.

У су­вя­зі з вя­лі­кім ін­та­рэ­сам да па­шы­рэн­ня ін­фар­ма­цый­най ба­зы да­сле­да­ван­ня ка­ар­ды­на­цый­ная гру­па пра­ек­та на­кі­ра­ва­ла мі­ніст­рам аду­ка­цыі і ра­бо­чым гру­пам Ба­лон­ска­га пра­цэ­су ў кра­і­нах СНД афі­цый­нае за­пра­шэн­не да­лу­чыц­ца да да­сле­да­ван­ня. Афі­цый­на зго­ду на ўдзел у пра­ек­це па­цвер­дзі­лі Бе­ла­русь, Ра­сія, Укра­і­на, Ка­зах­стан, Гру­зія і Ар­ме­нія.

— Мы з эн­ту­зі­яз­мам пад­тры­ма­лі іні­цы­я­ты­ву па да­лу­чэн­ні Бе­ла­ру­сі да пра­ек­та «EUROSTUDENT», — па­цвер­дзіў на­мес­нік мі­ніст­ра аду­ка­цыі Вік­тар ЯК­ЖЫК.

— Удзел у пра­ек­це азна­чае для нас маг­чы­масць для па­вы­шэн­ня якас­ці і кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці бе­ла­рус­кіх аду­ка­цый­ных па­слуг. Еў­ра­пей­ская пра­сто­ра ства­рае для на­цы­я­наль­най сіс­тэ­мы аду­ка­цыі но­вае па сва­іх ха­рак­та­рыс­ты­ках і маг­чы­мас­цях ася­род­дзе ста­сун­каў. І важ­ней­шае мес­ца ў гэ­тым дыя­ло­гу на­ле­жыць пра­ек­ту «EUROSTUDENT».

27-26

27-26

 

Як рас­ка­за­ла на­чаль­нік упраў­лен­ня да­сле­да­ван­няў і ацэ­нак Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі і на­ву­кі Гру­зіі Мзія ЦЭ­РЭ­ТЭ­ЛІ, рэ­гу­ляр­нае пра­вя­дзен­не шы­ро­ка­маш­таб­ных да­сле­да­ван­няў — звы­чай­ная прак­ты­ка для та­кой не­вя­лі­кай кра­і­ны, як Гру­зія. Так, па за­яў­цы або пры пад­трым­цы Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі ў кра­і­не ця­пер пра­вод­зяц­ца (ці бы­лі ня­даў­на за­вер­ша­ны) ка­ля 50 да­сле­да­ван­няў па тых ці ін­шых пы­тан­нях.

— Мы лі­чым, што аду­ка­цый­ная па­лі­ты­ка па­він­на за­сноў­вац­ца на вы­ні­ках да­сле­да­ван­няў, — пад­крэс­лі­ла Мзія Цэ­рэ­тэ­лі. — У вы­ні­ку рэа­лі­за­цыі пра­ек­та «EUROSTUDENT» мы спа­дзя­ём­ся атры­маць звест­кі не толь­кі пра тое, як жы­вуць на­шы сту­дэн­ты, які іх са­цы­яль­ны ста­тус, але і да­ве­дац­ца, як уплы­вае ство­ра­ная на­мі сіс­тэ­ма вы­шэй­шай аду­ка­цыі на жыц­цё на­шых сту­дэн­таў, па­раў­наць на­шы звест­кі з ін­фар­ма­цы­яй кра­ін-парт­нё­раў.

У вяс­но­вым се­мест­ры апы­тан­не бу­дзе пра­во­дзіц­ца ў Хар­ва­тыі, Чар­на­го­рыі, Поль­шчы, Сер­біі і кра­і­нах СНД. Кра­і­ны СНД да­лу­ча­юц­ца да пра­ек­та асоб­ным клас­та­рам «EUROSTUDENT—NІS» («NІS» азна­чае но­выя не­за­леж­ныя дзяр­жа­вы). Кож­ная кра­і­на, удзель­ні­ца да­сле­да­ван­ня, пры­зна­чае сваю пра­фе­сій­ную ка­ман­ду. Пад­час апош­ня­га да­сле­да­ван­ня сту­дэн­там пра­па­ноў­ва­ла­ся 81 пы­тан­не. Але на гэ­ты раз ко­ла пы­тан­няў па­шы­ры­ла­ся да 100. У боль­шас­ці кра­ін вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ан­лайн-апы­тан­не: сту­дэн­ты атрым­лі­ва­юць спе­цы­яль­ны «за­па­ро­ле­ны» до­ступ і за­паў­ня­юць ан­ке­ту. Прак­ты­ку­юц­ца так­са­ма тэ­ле­фон­нае апы­тан­не і аў­ды­тор­нае пісь­мо­вае апы­тан­не.

— У Бе­ла­ру­сі ў са­цы­я­ла­гіч­ным апы­тан­ні паў­дзель­ні­ча­юць ка­ля 3 ты­сяч сту­дэн­таў, якія атрым­лі­ва­юць аду­ка­цыю на дзён­най фор­ме на­ву­чан­ня. Сту­дэн­ты за­воч­най фор­мы на­ву­чан­ня да да­сле­да­ван­ня пры­цяг­вац­ца не бу­дуць, па­коль­кі для нас ці­ка­васць уяў­ляе тая част­ка мо­ла­дзі, для якой ме­на­ві­та на­ву­чан­не, а не ра­бо­та з'яў­ля­ец­ца асноў­ным ві­дам дзей­нас­ці. Не бу­дуць пры­цяг­ну­ты да да­сле­да­ван­ня і сту­дэн­ты ва­ен­ных ВНУ: іх так­са­ма не­маг­чы­ма на­зваць ты­по­вы­мі сту­дэн­та­мі, — рас­ка­заў пра­рэк­тар па на­ву­ко­ва-ме­та­дыч­най ра­бо­це Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­сты­ту­та вы­шэй­шай шко­лы Ігар ЦІ­ТО­ВІЧ. — Да­сле­да­ван­не бу­дзе пра­хо­дзіць у вы­гля­дзе аў­ды­тор­на­га пісь­мо­ва­га апы­тан­ня. Яшчэ ты­ся­чу сту­дэн­таў мы пла­ну­ем аха­піць па­ра­лель­на ан­лайн-апы­тан­нем, а за­тым па­спра­бу­ем су­па­ста­віць вы­ні­кі, атры­ма­ныя пад­час пісь­мо­ва­га і ан­лайн-апы­тан­ня. Ка­лі гэ­тыя звест­кі бу­дуць су­па­стаў­ныя, то ў шос­тай хва­лі, якая бу­дзе доў­жыц­ца да 2018 го­да, мы пач­нём пе­ра­хо­дзіць ужо толь­кі на ан­лайн-апы­тан­не: гэ­та і больш тан­ны, і больш хут­кі спо­саб збо­ру ін­фар­ма­цыі.

Апы­тан­не сту­дэн­таў пла­ну­ец­ца за­вяр­шыць да мая. За­тым ін­фар­ма­цыя бу­дзе апра­цоў­вац­ца, і да лі­пе­ня яе пе­рад­адуць у між­на­род­ную ба­зу звес­так. Афі­цый­на вы­ні­кі шос­тай хва­лі пра­ек­та бу­дуць прад­стаў­ле­ны 13-15 мая 2015 го­да на між­на­род­най кан­фе­рэн­цыі мі­ніст­раў аду­ка­цыі кра­ін Еў­ро­пы ў Ерэ­ва­не, дзе да на­ступ­на­га го­да зна­хо­дзіц­ца ста­лі­ца Ба­лон­ска­га пра­цэ­су.

Усе да­ныя пра­ек­та «EUROSTUDENT» па ўсіх кра­і­нах зна­хо­дзяц­ца ў ін­тэр­нэ­це ў сва­бод­ным до­сту­пе (www.eurostudent.eu). Імі мо­гуць ка­рыс­тац­ца як ана­лі­ты­кі, кі­раў­ні­кі сфе­ры аду­ка­цыі, так і са­мі сту­дэн­ты. Для пры­кла­ду, адзін з апош­ніх вы­ні­каў раз­вед­кі Brіef, за­сна­ва­ны на звест­ках «EUROSTUDENT», да­сле­дуе, якую част­ку да­хо­даў да­во­дзіц­ца вы­дат­коў­ваць на жыл­лё сту­дэн­там, што жы­вуць і на­ву­ча­юц­ца ўда­ле­чы­ні ад баць­коў­ска­га до­ма.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.

СТУДЭНЦКІ АБЕД — ЗА 1,5 ТЫСЯЧЫ РУБЛЁЎ?

Ска­заць, што ў Бе­ла­ру­сі ра­ней не пра­во­дзі­лі­ся са­цы­я­ла­гіч­ныя да­сле­да­ван­ні па мо­ла­дзе­вай тэ­ма­ты­цы, бы­ло б ня­праў­дай. Так, на ба­зе БДУ дзей­ні­чае Цэнтр са­цы­я­ла­гіч­ных і па­лі­тыч­ных да­сле­да­ван­няў, які мае сур’­ёз­ны до­свед у пра­вя­дзен­ні пры­клад­ных да­сле­да­ван­няў, у тым лі­ку па дзяр­жаў­ных пра­гра­мах у сфе­ры са­цы­я­ло­гіі, па­лі­ты­кі, мо­ла­дзі, аду­ка­цыі, СМІ і г.д. Вы­ні­кі ад­на­го з апош­ніх да­сле­да­ван­няў на мо­ла­дзе­вую тэ­ма­ты­ку «Мо­ладзь су­ве­рэн­най Бе­ла­ру­сі: штры­хі да парт­рэ­та» бы­лі апуб­лі­ка­ва­ны ў 2012 го­дзе.

Так­са­ма Мі­ніс­тэр­ствам аду­ка­цыі і ЦК Бе­ла­рус­ка­га праф­са­ю­за аду­ка­цыі і на­ву­кі  раней рэ­гу­ляр­на рых­та­ваў­ся на­цы­я­наль­ны дак­лад «Ста­но­ві­шча сту­дэн­таў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь». Ці­ка­ва бу­дзе па­раў­наць вы­ні­кі са­цы­я­ла­гіч­на­га даследвання 2014 го­да з сі­ту­а­цы­яй дзе­ся­ці­га­до­вай даў­нас­ці. Пры­вя­дзём не­каль­кі ці­ка­вых фак­таў з на­цы­я­наль­на­га дак­ла­да 2004 го­да.

У дзяр­жаў­ных вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­но­вах Бе­ла­ру­сі ў 2004 го­дзе на­ву­ча­лі­ся 307 337 ча­ла­век і 58 367 ча­ла­век — у пры­ват­ных. Боль­шую част­ку сту­дэнц­ка­га кан­тын­ген­ту скла­да­лі дзяў­ча­ты (амаль 57%). До­ля сту­дэн­таў, пры­ня­тых на дзён­ную бюд­жэт­ную фор­му на­ву­чан­ня (на пер­шы курс) скла­да­ла 59%.

На бе­ла­рус­кай мо­ве вы­шэй­шую аду­ка­цыю атрым­лі­ва­лі ў дзяр­жаў­ных ВНУ ўся­го 2,3% сту­дэн­таў дзён­най фор­мы на­ву­чан­ня.

Сты­пен­дыю атрым­лі­ва­лі 87,5% сту­дэн­таў бюд­жэт­най фор­мы на­ву­чан­ня, з іх 84% — ву­чэб­ную, 3% — са­цы­яль­ную і 0,3% — імян­ную. Па­мер ву­чэб­ных сты­пен­дый скла­даў 28,2 до­ла­ра. Са­цы­яль­ная сты­пен­дыя — 22,7 до­ла­ра і імян­ная — 65 до­ла­раў.

Са­ма­стой­на кла­па­ціц­ца аб сва­ім жыл­лі бы­лі вы­му­ша­ны 23 ты­ся­чы сту­дэн­таў, якім не ха­пі­ла мес­цаў у сту­дэнц­кіх ін­тэр­на­тах. А поў­нас­цю за­бяс­пе­чыць сва­іх сту­дэн­таў мес­ца­мі ў ін­тэр­на­та­х маг­лі толь­кі 12 вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­ноў.

За­бяс­пе­ча­насць кроп­ка­мі гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня ў дзяр­жаў­ных ВНУ скла­да­ла 57,3%.

Абед у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным аграр­ным тэх­ніч­ным уні­вер­сі­тэ­це каш­та­ваў у ся­рэд­нім 1500 руб­лёў, у Мін­скім дзяр­жаў­ным лінг­віс­тыч­ным уні­вер­сі­тэ­це — 1500—2500 руб­лёў, у Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі мас­тац­тваў — 2200—2500 руб­лёў, у БДУ і Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным ме­ды­цын­скім уні­вер­сі­тэ­це — 2500 руб­лёў.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.