Вы тут

Бі­лет на цяг­нік без чар­гі — у ін­фа­кі­ёс­ку


Буй­ней­шы банк Бе­ла­ру­сі су­мес­на з Бе­ла­рус­кай чы­гун­кай дня­мі ар­га­ні­за­ва­лі про­даж квіт­коў на рэ­гі­я­наль­ныя цяг­ні­кі эка­ном-кла­са праз сіс­тэ­му ін­фа­кі­ёс­каў і на чы­гу­нач­ным вак­за­ле Ма­гі­лё­ва, па­ве­да­мі­лі рэ­дак­цыі ў прэс-служ­бе Бе­ла­рус­бан­ка.

Ця­пер пра­цэ­ду­ра куп­лі бі­ле­та ў ін­фа­кі­ёс­ку зай­мае не больш за хві­лі­ну, а атры­ма­ны чэк з'яў­ля­ец­ца пра­яз­ным бі­ле­там (бі­ле­там на ба­гаж). На­быць яго мо­гуць тры­маль­ні­кі бан­каў­скіх кар­так пла­цеж­ных сіс­тэм Vіsa, MasterCard і Бел­Карт.

Бе­ла­рус­банк у якас­ці бан­ка-эк­вай­е­ра ўжо ка­ля 3 га­доў су­пра­цоў­ні­чае з Бе­ла­рус­кай чы­гун­кай у рам­ках пра­ек­та па ўста­ля­ван­ні пла­цеж­на-да­ве­дач­ных тэр­мі­на­лаў (ін­фа­кі­ёс­каў), пры­зна­ча­ных для про­да­жу квіт­коў на элект­ра­цяг­ні­кі. Сён­ня, акра­мя Ма­гі­лё­ва, та­кія ін­фа­кі­ёс­кі так­са­ма ўста­ля­ва­ны на мін­скім і ві­цеб­скім чы­гу­нач­ных вак­за­лах.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».