Вы тут

Напрыканцы тыдня пры­грэе да плюс 12


І апош­ні ты­дзень ка­лян­дар­най зі­мы праг­на­зу­ец­ца не па се­зо­не цёп­лым, па­ве­да­мі­ла рэ­дак­цыі спе­цы­я­ліст Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­мет­цэнт­ра Мінп­ры­ро­ды Воль­га Фя­до­та­ва.

Сён­ня на фо­не па­вы­ша­на­га ат­мас­фер­на­га ціс­ку, апад­каў уво­гу­ле не прад­ба­чыц­ца. Мак­сі­маль­ная тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўдзень бу­дзе ва­гац­ца ад 1 да плюс 6 гра­ду­саў. А вось у се­ра­ду і чац­вер прой­дуць не­вя­лі­кія апад­кі (мок­ры снег і дождж). Мес­ца­мі ча­ка­ец­ца ту­ман, уна­чы і ра­ні­цай сла­бы га­ла­лёд, на да­ро­гах га­ла­лё­дзі­ца. Мяр­ку­ец­ца, што 26 і 27 лю­та­га ўна­чы пад­ма­ро­зіць да 0 — мі­нус 5 гра­ду­саў, а на ўсхо­дзе — на­ват да 7 ма­ро­зу. Удзень бу­дзе ўжо ад 2 да 8 цяп­ла, а па паў­днё­вым за­ха­дзе ў чац­вер — да плюс 10 гра­ду­саў.

У пят­ні­цу на тэ­ры­то­рыю Бе­ла­ру­сі пач­не больш ак­тыў­на па­сту­паць віль­гот­нае і цёп­лае па­вет­ра з бо­ку паўд­нё­ва­г­а за­ха­ду Еў­ро­пы. Та­му ў асоб­ных ра­ё­нах праг­на­зу­ец­ца дождж і ча­сам мок­ры снег. Мес­ца­мі ту­ман, а ўна­чы і ра­ні­цай у асоб­ных ра­ё­нах га­ла­лё­дзі­ца. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы на пят­ні­цу бу­дзе ва­гац­ца ад мі­нус 4 да плюс 3 гра­ду­саў. Удзень ста­не ўво­гу­ле цёп­ла, ка­лі ча­ка­ец­ца 2-8 цяп­ла, а па паў­днё­вым за­ха­дзе — да плюс 9-12 гра­ду­саў. Па­вод­ле па­пя­рэд­ніх пра­гно­заў ай­чын­ных сі­ноп­ты­каў, у пер­шыя дні са­ка­ві­ка бу­дзе яшчэ цяп­лей — і ні­я­кіх там «хаў­е­раў».

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.