Рэспубліка Беларусь занепакоена абвастрэннем сітуацыі ва Украіне, што прывяло да чалавечых ахвяр. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
«Мы лічым недапушчальнымі радыкальныя, проціпраўныя метады вырашэння ўнутрыпалітычных рознагалоссяў, — адзначаецца ў заяве. — Нельга не звярнуць увагу на тое, што пры ацэнцы драматычных падзей, якія праходзілі ва Украіне апошнія месяцы, краіны Захаду неаднаразова падкрэслівалі «мірны» характар акцый пратэсту і не хацелі заўважаць незаконнага захопу адміністрацыйных будынкаў, выкарыстання дэманстрантамі ў сутыкненнях з міліцыяй «кактэйляў Молатава», а таксама агнястрэльнай зброі».
Такая пазіцыя, якая мяжуе, па сутнасці, з патураннем радыкалізму і экстрэмізму, адыграла сваю негатыўную ролю ў эскалацыі насілля, лічаць у беларускім МЗС. Падыходы, што прымяняюцца адносна падзей ва Украіне, вельмі адрозніваюцца ад тых ацэнак, якія гучаць у сувязі з пратэснымі акцыямі ў іншых еўрапейскіх краінах, дзе праваахоўным органам даводзіцца прымяняць сілу для навядзення правапарадку.
У заяве таксама гаворыцца: «Беларусь паслядоўна выступае за ўрэгуляванне ўкраінскага палітычнага крызісу мірнымі сродкамі, пры безумоўным выкананні канстытуцыйных норм права і без умяшання звонку. Зноў выказваем надзею на хутчэйшую стабілізацыю сітуацыі ва Украіне».
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».