Вы тут

Насіце кампрэсійны трыкатаж!


Ча­ла­вец­тва з даў­ніх ча­соў спра­ба­ва­ла ля­чыць ус­клад­нен­ні ва­ры­коз­най хва­ро­бы — тра­фіч­ныя яз­вы. Сён­ня ва­ры­коз з'яў­ля­ец­ца вель­мі рас­паў­сю­джа­ным за­хвор­ван­нем ча­ла­вец­тва. Больш за 50 пра­цэн­таў жан­чын і 30 пра­цэн­таў муж­чын ва ўзрос­це пас­ля 40 га­доў па­ку­ту­юць ад ва­ры­коз­на­га рас­шы­рэн­ня вен ніж­ніх ка­неч­нас­цяў

.

Па­вод­ле слоў за­гад­чы­цы хі­рур­гіч­на­га ад­дзя­лен­ня 11-й га­рад­ской па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Тац­ця­ны ПУ­НІН­СКАЙ, адзі­най пры­чы­ны гэ­та­га за­хвор­ван­ня ня­ма. Іс­ну­юць фак­та­ры, якія спры­я­юць раз­віц­цю ва­ры­ко­зу, і фак­та­ры, якія за­пус­ка­юць сам пра­цэс за­хвор­ван­ня.

Да пер­шых ад­но­сяц­ца спад­чын­ная схіль­насць і жа­но­чы пол. Да дру­гіх — ця­жар­насць і ро­ды, цяж­кія траў­мы ног, цяж­кая фі­зіч­ная пра­ца, пра­цяг­лае зна­хо­джан­не ў ста­но­ві­шчы сто­я­чы пад­час пра­цы, ліш­няя ва­га, гар­ма­наль­ная пе­ра­бу­до­ва, пры­ём кант­ра­цэп­ты­ваў і інш.

Раз­ві­ва­ец­ца за­хвор­ван­не га­да­мі. Спа­чат­ку ва­ры­коз пра­яў­ля­ец­ца ад­чу­ван­нем стом­ле­нас­ці ў на­гах на­пры­кан­цы дня, ця­жа­рам у на­гах, нач­ны­мі су­тар­га­мі. Пас­ля з'яў­ля­юц­ца ацё­кі, якія пра­хо­дзяць блі­жэй да ра­ні­цы, ад­нак па­сту­по­ва ста­но­вяц­ца больш стой­кі­мі. За­тым раз­ві­ва­юц­ца шчыль­ныя, бу­рыя, амаль руб­цо­выя пля­мы ў ніж­няй трэ­ці га­лё­нак.

Сам ва­ры­коз не страш­ны, ка­лі б не яго ўсклад­нен­ні — тром­баф­ле­біт і тра­фіч­ныя яз­вы. З-за іх важ­на як ма­га ра­ней звяр­тац­ца на пры­ём да ўра­ча-хі­рур­га або фле­бо­ла­га: чым ра­ней па­чы­на­ец­ца ля­чэн­не, тым мен­шая ве­ра­год­насць раз­віц­ця ўсклад­нен­няў.

Са­мым су­час­ным ме­та­дам ды­яг­нос­ты­кі ва­ры­коз­най хва­ро­бы з'яў­ля­ец­ца ўльтра­гук вен з дуп­лекс­ным ска­на­ван­нем. Та­кое да­сле­да­ван­не да­зва­ляе вы­зна­чыць уз­ро­вень і від ва­ры­ко­зу, што да­па­ма­гае хі­рур­гу да і пад­час апе­ра­цыі.

Іс­ну­юць кан­сер­ва­тыў­ныя і апе­ра­тыў­ныя ме­та­ды ля­чэн­ня. Ся­род апе­ра­тыў­ных ме­та­даў — ма­ла­ін­ва­зіў­ныя (ма­ла­траў­ма­тыч­ныя). На­огул пры­мя­ня­ец­ца кам­бі­на­цыя ме­то­дык. На па­чат­ко­вых ста­ды­ях за­хвор­ван­ня гэ­та таб­лет­кі і кам­прэ­сій­ны тры­ка­таж. Пры ад­сут­нас­ці эфек­ту да­да­ец­ца скле­ра­тэ­ра­пія: пад­час яе ўво­дзіц­ца хі­міч­нае рэ­чы­ва — скле­ра­зант, які склей­вае сцен­кі хво­рых вен. Ця­чэн­не кры­ві ў скле­ра­за­ва­ных ве­нах спы­ня­ец­ца, і на­зі­ра­ец­ца доб­ры кас­ме­тыч­ны эфект. Вы­бар ме­та­ду ля­чэн­ня за­ста­ец­ца за ўра­чом, за­ле­жыць ад пра­яў за­хвор­ван­ня і вы­ні­ку ўльтра­гу­ка­во­га да­сле­да­ван­ня.

У на­шай кра­і­не пры­мя­ня­юц­ца ўсе су­час­ныя ме­то­ды­кі ля­чэн­ня ва­ры­ко­зу, у тым лі­ку і ла­зер­ная.

Ня­рэд­ка па­цы­ен­ты дрэн­на ра­зу­ме­юць сут­насць праб­ле­мы, не ўсве­дам­ля­юць не­аб­ход­нас­ці су­час­на­га апе­ра­тыў­на­га ля­чэн­ня, а муж­чы­ны грэ­бу­юць не­аб­ход­нас­цю на­шэн­ня кам­прэ­сій­на­га тры­ка­та­жу. А та­му і сён­ня, пры су­час­ных маг­чы­мас­цях ля­чэн­ня ва­ры­ко­зу, су­стра­ка­юц­ца тра­фіч­ныя яз­вы, якія ле­чац­ца доў­га і ча­сам бес­па­спя­хо­ва.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.