Вы тут

Класікі гавораць...


На­пя­рэ­дад­ні Між­на­род­на­га дня род­най мо­вы ў ад­ной са ста­рэй­шых біб­лі­я­тэк ста­лі­цы — імя Льва Талс­то­га — ад­бы­ла­ся прэ­зен­та­цыя кні­гі Тац­ця­ны Па­да­ляк «Дыя­ло­гі на мя­жы ста­год­дзяў. Кла­сі­кі і су­час­ні­кі ў ін­тэр'­еры ча­су», якая ўба­чы­ла свет у Вы­да­вец­кім до­ме «Звяз­да». Вя­до­мыя по­ста­ці бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры і куль­ту­ры на ста­рон­ках вы­дан­ня раз­ва­жа­юць пра жыц­цё, ка­хан­не, ча­ла­ве­чыя каш­тоў­нас­ці... і мо­ву.

21-11

Кні­га — во­пыт шмат­га­до­вай плён­най пра­цы аў­та­ркі. Пад­час пра­цы ў га­зе­це «Звяз­да» на пра­ця­гу мно­гіх га­доў Тац­ця­на Ула­дзі­мі­ра­ўна су­стра­ка­ла­ся з вя­до­мы­мі людзь­мі эпо­хі, з іх род­ны­мі і на­шчад­ка­мі. У вы­ні­ку най­ці­ка­вей­шыя ін­тэр­в'ю вы­хо­дзі­лі на па­ло­сах рэс­пуб­лі­кан­скай га­зе­ты, ча­сам ства­ра­ю­чы пэў­ную сен­са­цыю. Ме­на­ві­та з гэ­тых пуб­лі­ка­цый не­ка­то­рыя чы­та­чы ўпер­шы­ню да­ве­да­лі­ся пра ня­лёг­кае дзя­цін­ства Кузь­мы Чор­на­га, вя­до­мых па­клон­ні­каў акт­ры­сы Ку­па­лаў­ска­га тэ­ат­ра Га­лі­ны Баль­чэў­скай, дра­ма­тыч­ную бія­гра­фію Мі­ха­і­ла Са­віц­ка­га...

На прэ­зен­та­цыю прый­шло шмат мо­ла­дзі. Пры­чым, як ні дзіў­на, пе­ра­ва­жа­лі джэнтль­ме­ны, якія ву­чац­ца ў лі­цэі №5 транс­парт­на­га бу­даў­ніц­тва. Ка­лі па­раў­ноў­ваць са шко­лай — вуч­ні ста­рэй­шых кла­саў. Тац­ця­на Па­да­ляк, як та­ле­на­ві­ты вы­клад­чык Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ, ула­ві­ла гэ­тую ака­ліч­насць і па­вя­ла гу­тар­ку ў ме­жах школь­най пра­гра­мы. І ўсё, як ка­жуць, не без пад­стаў: у яе кні­зе не ад­но ін­тэр­в'ю пры­све­ча­на кла­сі­кам бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры, чые тво­ры як­раз вы­ву­ча­юць стар­ша­клас­ні­кі. Ад­ным сло­вам, атры­ма­ла­ся прэ­зен­та­цыя-ўрок. Пад­лет­кі ме­лі ўні­каль­ную маг­чы­масць па­зна­ё­міц­ца з кла­сі­ка­мі не толь­кі ў якас­ці аў­та­раў паэ­зіі ці про­зы, а ўба­чы­лі ў іх звы­чай­ных лю­дзей са сва­і­мі ма­ра­мі, дум­ка­мі, пе­ра­жы­ван­ня­мі.

І не­вы­пад­ко­ва кан­ды­дат фі­ла­ла­гіч­ных на­вук, да­цэнт па­ча­ла з Пі­ме­на Пан­чан­кі — ча­ла­ве­ка, які не адзін верш пры­свя­ціў род­най мо­ве.

— Так атры­ма­ла­ся, што апош­няя су­стрэ­ча з жур­на­ліс­та­мі ў Пі­ме­на Пан­чан­кі ад­бы­ла­ся са мной, — рас­каз­вае Тац­ця­на Ула­дзі­мі­ра­ўна. — Я бы­ла яшчэ зу­сім ма­ла­дой. І вось што мя­не ўра­зі­ла. Пі­мен Пан­чан­ка быў ужо вель­мі па­жы­лым ча­ла­ве­кам і вель­мі хво­рым — но­гі паэ­та амаль не слу­ха­лі­ся, але, тым не менш, ён мя­не су­стра­каў сто­я­чы. «Я не ма­гу не вы­ка­заць па­ва­гу і па­ша­ну жан­чы­не», — та­кі­мі бы­лі яго сло­вы.

Як ус­па­мі­нае аў­та­рка кні­гі, Пі­мен Пан­чан­ка з крыў­дай ус­па­мі­наў, як ад­вяр­ну­лі­ся ад бе­ла­рус­кай мо­вы. У 50-я га­ды на­ву­чан­не ў мно­гіх шко­лах, тэх­ні­ку­мах і ВНУ вя­ло­ся па-бе­ла­рус­ку. Але тут пры­ехаў у Мінск кі­раў­нік СССР Мі­кі­та Хру­шчоў. А та­га­час­ны кі­раў­нік на­шай кра­і­ны Кі­рыл Ма­зу­раў, бы­лы пар­ты­зан і ва­ля­вы ча­ла­век, у тэ­ат­ры опе­ры і ба­ле­та чы­таў дак­лад на бе­ла­рус­кай мо­ве. Хру­шчо­ва гэ­та вель­мі раз­зла­ва­ла, і, па ўспа­мі­нах Пі­ме­на Емяль­я­на­ві­ча, ён ска­заў: «Запомните: кто быст­рее пе­рей­дёт на русский язык, тот быст­рее придёт в коммунизм». І лі­та­раль­на на на­ступ­ны дзень у Бе­ла­русь прый­шла тэ­ле­гра­ма та­га­час­на­га мі­ніст­ра куль­ту­ры Ка­ця­ры­ны Фур­ца­вай, у якой га­ва­ры­ла­ся, што бе­ла­рус­кую мо­ву на­ву­чан­ня па­трэб­на ска­са­ваць, пе­рай­сці на рус­кую. Вя­до­ма, якім гвал­там гэ­та ра­бі­ла­ся.

Вель­мі сяб­ра­ваў з Пі­ме­нам Пан­чан­кам Мак­сім Танк. Нель­га за­быць яго верш «Род­ная мо­ва», які так­са­ма вы­ву­ча­ец­ца па школь­най пра­гра­ме.

— Мак­сім Танк на­пі­саў гэ­ты верш пад­час вай­ны — у 1943 го­дзе, — скі­роў­вае ўва­гу школь­ні­каў Тац­ця­на Па­да­ляк. — Ён быў вы­клі­ка­ны з фрон­ту і пра­ца­ваў у Маск­ве ў га­зе­це «За Са­вец­кую Бе­ла­русь». Ду­ша ба­ле­ла за Бе­ла­русь, за род­ную мо­ву. Як, да­рэ­чы, і да вай­ны. Яў­ген Іва­на­віч Скур­ко ро­дам быў з За­ход­няй Бе­ла­ру­сі, дзе, як вя­до­ма, бе­ла­рус­кая мо­ва бы­ла пад за­ба­ро­най. У кан­цы 1930-х га­доў поль­скі мі­ністр асве­ты Скуль­скі за­явіў, што праз 10 га­доў у Поль­шчы (у яе скла­дзе бы­ла За­ход­няя Бе­ла­русь) на­ват са свеч­кай не зной­дзец­ца ні ад­на­го бе­ла­ру­са. І ма­ла­ды Мак­сім Танк, бун­тар, пры­га­жун, яшчэ зу­сім юнак, на­пі­саў ча­ты­ры рад­кі, за якія яго па­са­дзі­лі ў тур­му на Лу­кіш­ках, што ў Віль­ні. Вось яны:

«Ка­лі ня­ма на све­це ма­ёй мо­вы,

Май­го на­ро­да і мя­не са­мо­га,

Дык для ка­го бу­ду­е­це, па­но­ве,

Канц­ла­ге­ры, ка­тоў­ні і аст­ро­гі?»

— Што яшчэ мя­не ўра­зі­ла з апо­ве­ду сы­на паэ­та (у кні­зе зме­шча­ны дыя­лог з сы­нам Тан­ка Мак­сі­мам) дык гэ­та за­вя­шчан­не Мак­сі­ма Тан­ка, — пра­цяг­вае аў­та­рка кні­гі. — У сва­ім за­вя­шчан­ні ён пра­сіў па­ха­ваць яго на тых мо­гіл­ках, дзе па­ха­ва­ны яго баць­кі (ён з Мя­дзель­ска­га ра­ё­на). Яў­ген Іва­на­віч ха­цеў, каб не ста­ві­лі ні­я­ка­га пом­ні­ка, а толь­кі на стэ­ле, якую ён не­ка­лі па­ста­віў сва­ёй ма­ці, на­пі­са­лі яго імя. Яшчэ Мак­сім Танк пра­сіў, каб не на­зы­ва­лі яго іме­нем ву­ліц і ўста­ноў, не ста­ві­лі пом­ні­каў, не ве­ша­лі ме­ма­ры­яль­ных до­шак, а на па­ха­ван­ні не нес­лі ор­дэ­наў. Вось што яшчэ ўра­зі­ла сы­на. Баць­ка­ву тру­ну па­ста­ві­лі ў са­дзе на та­бу­рэт­ках, бы­ла стра­шэн­ная га­ра­чы­ня. Па кра­ях уся­го пе­ры­мет­ра тру­ны ся­дзе­лі зя­лё­ныя ко­ні­кі. Пры­чым так шчыль­на, што адзін ад­на­го скід­ва­лі. І ў та­кім не­звы­чай­ным аб­рам­лен­ні ад­бы­ва­ла­ся раз­ві­тан­не з на­род­ным паэ­там Бе­ла­ру­сі.

Не абы­шла ўва­гай Тац­ця­на Па­да­ляк і Кузь­му Чор­на­га. Яна раз­маў­ля­ла з яго дач­кой Раг­не­дай. Вель­мі цяж­кім быў лёс у пісь­мен­ні­ка. І ў сён­няш­ніх пад­руч­ні­ках не пі­шац­ца, што, аказ­ва­ец­ца, Кузь­ма Чор­ны быў рэ­прэ­са­ва­ны. Праў­да, праз 8 ме­ся­цаў яго ад­пус­ці­лі. Са­мае ці­ка­вае, што ён ве­даў, хто на­пі­саў на яго да­нос, але да­ра­ваў гэ­та­му ча­ла­ве­ку. Дач­ка Кузь­мы Чор­на­га не ад­кры­ла, што гэ­та быў за пісь­мен­нік. Толь­кі ска­за­ла, што по­тым гэ­ты ча­ла­век пры­хо­дзіў да іх у ха­ту, яны доў­га раз­маў­ля­лі з Кузь­мой Чор­ным. На здзіў­лен­не жур­на­ліст­кі, дач­ка пісь­мен­ні­ка да­да­ла: баць­ку вель­мі па­да­ба­ла­ся з ім раз­маў­ляць, што свед­чыць аб тым, якім мяк­кім ча­ла­ве­кам ён быў.

Коль­кі ці­ка­ва­га з вус­наў аў­та­ркі да­вя­ло­ся па­чуць і пра Пет­ру­ся Броў­ку. Тым больш, што лі­цэ­іс­ты хут­ка бу­дуць пра­хо­дзіць яго паэ­му «Го­лас сэр­ца». «Хо­ча­це ве­даць, ча­му ён на­пі­саў гэ­ты твор? — за­інт­ры­га­ва­ла пад­лет­каў Тац­ця­на Па­да­ляк. — Яго ма­ці за­му­чы­лі ў Асвен­цы­ме, яна бы­ла спа­ле­на ў гэ­тым стра­шэн­ным канц­ла­ге­ры... Уво­гу­ле, ён на­ра­дзіў­ся ў бед­най сям'і, дзе бы­ло 10 дзя­цей. Па­шчас­ці­ла гу­та­рыць з сы­нам Пет­ру­ся Броў­кі Юры­ем. І мя­не ці­ка­ві­ла, як ён стаў паэ­там. Цу­доў­на ён пра гэ­та ска­заў сам у сва­ім вер­шы:

«Не пы­тай­ся пра гэ­та,

Бо ад­ка­зу не дам.

Як зра­біў­ся паэ­там,

Я не ве­даю сам.

 

Свой ра­док на па­пе­ры

Не ча­каў я спат­каць.

Прос­та сэр­ца без ме­ры

За­ха­це­ла спя­ваць...»

— Ка­лі ве­да­еш гэ­тыя дэ­та­лі бія­гра­фіі, зу­сім інакш гля­дзіш на тое, што на­пі­саў ча­ла­век, — пе­ра­ка­на­на Тац­ця­на Па­да­ляк.

Не вы­клі­кае су­мнен­ня: кні­га вар­тая та­го, каб яе пра­чы­та­лі. Тут мож­на да­ве­дац­ца і пра адзі­нае ка­хан­не Мак­сі­ма Тан­ка, і пра гіс­то­рыю псеў­да­ні­ма Кузь­мы Чор­на­га, і пра тое, ка­му Пят­русь Броў­ка пры­свя­ціў свой верш «Алек­санд­ры­на», ка­го ка­хаў Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч, пра аса­біс­тую ва­ен­ную тра­ге­дыю сям'і Іва­на Чыг­ры­на­ва, пра жыц­цё­вы шлях паэ­та-пе­сен­ні­ка Аляк­санд­ра Ляг­чы­ла­ва... Да­рэ­чы, гэ­та толь­кі пер­шая част­ка вы­дан­ня. Яна пра тых, хто ўжо пай­шоў з жыц­ця. Не­ўза­ба­ве свет уба­чыць і дру­гая част­ка. У ёй бу­дуць не менш зна­ка­мі­тыя асо­бы, най­ці­ка­выя фак­ты з іх бія­гра­фіі, ма­ла­вя­до­мыя ста­рон­кі аса­біс­та­га жыц­ця — на гэ­ты раз на­шых су­час­ні­каў.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.