Вы тут

Хто ўзыдзе на тэлевізійны Алімп?


Да кан­ца пры­ёму за­явак на Х На­цы­я­наль­ны тэ­ле­ві­зій­ны кон­курс «Тэ­ле­вяр­шы­ня» за­стаў­ся ўся­го ты­дзень. Да 1 са­ка­ві­ка 2014 го­да ў Мі­ніс­тэр­стве ін­фар­ма­цыі (220004, г.Мінск, пр. Пе­ра­мож­цаў, 11) ад рэс­пуб­лі­кан­скіх, ста­ліч­ных і рэ­гі­я­наль­ных тэ­ле­кам­па­ній і аб'­яд­нан­няў роз­най фор­мы ўлас­нас­ці пры­ма­юц­ца ра­бо­ты, што вый­шлі ў эфір ця­гам мі­ну­ла­га го­да.

21-2

По­тым пач­нец­ца най­больш ад­каз­ны этап: жу­ры, у склад яко­га, па тра­ды­цыі, ува­хо­дзяць вя­до­мыя рэ­жы­сё­ры, ак­цё­ры, сцэ­на­рыс­ты і жур­на­ліс­ты, абя­рэ з усіх кан­ды­да­таў па 3 фі­на­ліс­ты ў кож­най на­мі­на­цыі. Уся­го ж на­мі­на­цый — 25, уклю­ча­ю­чы 11 «аса­біс­тых» (леп­шы прад­зю­сар, рэ­жы­сёр, вя­ду­чы пра­грам роз­ных жан­раў), 4 спе­цы­яль­ныя прэ­міі для рэ­гі­я­наль­на­га тэ­ле­ба­чан­ня і Гран-пры «Тэ­ле­ві­зій­ны пра­ект го­да».

Ура­чыс­тая цы­ры­мо­нія ўзна­га­ро­джан­ня пе­ра­мож­цаў юбі­лей­най «Тэ­ле­вяр­шы­ні», як пла­ну­ец­ца, ад­бу­дзец­ца ў Мін­ску ў дру­гой па­ло­ве кра­са­ві­ка гэ­та­га го­да і бу­дзе транс­лі­ра­вац­ца ў эфі­ры ад­на­го з цэнт­раль­ных тэ­ле­ка­на­лаў.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.