Вы тут

«Вусаты нянь»: від рэдкі, амаль знікаючы


Ушын­скі, Су­ха­млін­скі, Ма­ка­ран­ка, Спок. А яшчэ кі­нош­ны «ву­са­ты нянь» Ке­ша і за­гад­чык сад­ка ў філь­ме «Джэнтль­ме­ны ўда­чы». Што па­між імі агуль­на­га? Усе гэ­тыя муж­чы­ны — пе­да­го­гі, што на­зы­ва­ец­ца, ад Бо­га.

Муж­чын, якія пра­цу­юць у бе­ла­рус­кіх дзі­ця­чых сад­ках не двор­ні­ка­мі ці вар­таў­ні­ка­мі, а пе­да­го­га­мі — лі­ча­ныя адзін­кі. Але яны ўсё ж ёсць. Што пры­ваб­лі­вае іх у «ты­по­ва жа­но­чай» пра­фе­сіі, як склад­ва­юц­ца ста­сун­кі з баць­ка­мі і дзець­мі і ці ад­чу­ва­юць сад­кі не­аб­ход­насць у муж­чы­нах-вы­ха­валь­ні­ках? Каб знай­сці ад­ка­зы на гэ­тыя пы­тан­ні, да­вя­ло­ся вы­пра­віц­ца ў сад. Пра­бач­це, у са­док — адзін з тых, дзе пра­цуе «ву­са­ты нянь».

20-9

Ста­ліч­ны дзі­ця­чы са­док №152 Мас­коў­ска­га ра­ё­на мес­ціц­ца ў квар­та­лах ста­рой за­бу­до­вы, ён ма­ла­кам­плект­ны — уся­го 6 груп — і не пе­ра­поў­не­ны. Але ква­лі­фі­ка­ва­ныя кад­ры тут ні­ко­лі не ліш­нія.

— Сяр­гей Ана­толь­е­віч у нас пра­цуе з ве­рас­ня 2012 го­да, — па­куль дзеці абе­да­юць, за­воч­на зна­ё­міць мя­не з вы­ха­валь­ні­кам за­гад­чы­ца сад­ка Але­на Ла­ты­гоў­ская. — Шчы­ра пры­знац­ца, спа­чат­ку з'яў­лен­не муж­чы­ны ў жа­но­чым ка­лек­ты­ве вы­клі­ка­ла не­ўра­зу­мен­не і пэў­ную на­сця­ро­жа­насць. Па­мя­таю, да мя­не пры­хо­дзі­лі баць­кі, асаб­лі­ва ма­мы дзяў­ча­так: «А як жа ён бу­дзе пе­ра­адзя­ваць ма­лых, мыць, на гар­шчок са­джаць?!». Але па­сту­по­ва пры­гле­дзе­лі­ся, уба­чы­лі, якая ў гру­пе дыс­цып­лі­на, як дзе­ці вы­ха­валь­ні­ка па­ва­жа­юць, з якой фан­та­зі­яй і гу­ма­рам ар­га­ні­за­ва­ны за­ня­ткі, як Сяр­гей Ана­толь­е­віч уладж­вае кан­флік­ты, ні­ко­лі не раз­драж­ня­ю­чы­ся і не па­вы­ша­ю­чы го­ла­су... І ця­пер, ка­лі ён ідзе на се­сію, зноў ідуць да мя­не дэ­ле­га­цыі: «Ка­лі ж наш вы­ха­валь­нік вер­нец­ца?» Хоць на за­ме­не пра­цу­юць так­са­ма вель­мі доб­рыя пе­да­го­гі.

Пра не­вы­пад­ко­вы вы­бар

...У ста­рэй­шай 4-ай гру­пе на крэс­лах аку­рат­на рас­кла­дзе­на адзен­не, але ў спаль­ні яшчэ ста­іць го­ман і 13 пар ва­чэй піль­на со­чаць — ку­ды гэ­та не­зна­ё­мая цё­тач­ка зво­дзіць іх вы­ха­валь­ні­ка? Але вар­та толь­кі Сяр­гею Ёт­чы­ку па­вяр­нуц­ца і стро­га за­га­даць: «Усім лег­чы, за­раз пра­ве­ру!» — як ма­ле­ча сці­хае і па­слух­мя­на ро­біць вы­гляд, што ўжо даў­но спіць.

— Для мя­не ўжо ў 11 кла­се пы­тан­не, ку­ды іс­ці ву­чыц­ца, бы­ло вы­ра­ша­на — ве­даў, што ха­чу быць на­стаў­ні­кам, — уз­гад­вае Сяр­гей Ана­толь­е­віч. — Быў у на­шай шко­ле ў вёс­цы Дзе­раў­ная Слонімскага раёна на­стаў­нік, які вы­кла­даў фі­зі­ку і ін­фар­ма­ты­ку, — і пры тым, што я не над­та ўжо лю­біў гэ­тыя прад­ме­ты, са­мо яго стаў­лен­не да дзя­цей, умен­не зра­біць на­шы ўро­кі ці­ка­вы­мі за­па­ла ў сэр­ца.

Праў­да, спа­чат­ку Сяр­гей збі­раў­ся ву­чыц­ца на на­стаў­ні­ка па­чат­ко­вых кла­саў, але на­бор ужо быў за­вер­ша­ны, і яму пра­па­на­ва­лі па­спра­ба­ваць на да­школь­нае вы­ха­ван­не. «А я на­ват не ўяў­ляў, як мож­на ма­лень­ка­га ча­ла­веч­ка ўся­му на­ву­чыць, пад­рых­та­ваць да шко­лы. Мы ў свой час хі­ба кле­і­лі, ля­пі­лі, ма­ля­ва­лі, а су­час­ным дзе­цям трэ­ба ве­даць асно­вы ма­тэ­ма­ты­кі, чы­тан­ня, пры­ро­да­знаў­ства. На­пэў­на, гэ­та ці­ка­васць і пад­штурх­ну­ла пай­сці ву­чыц­ца ў Гро­дзен­скі пед­ка­ледж. Да­рэ­чы, хлоп­цаў у нас ха­па­ла, але, на­коль­кі я ве­даю, амаль ні­хто не пай­шоў пра­ца­ваць па спе­цы­яль­нас­ці, толь­кі я па­ехаў у су­сед­нюю вёс­ку». Вы­ха­валь­ні­кам Сяр­гей Ёт­чык пра­цуе ўжо больш як 5 га­доў — спа­чат­ку ў сель­скім дзі­ця­чым сад­ку, дзе быў на­огул адзі­ным пе­да­го­гам у гру­пе дзя­цей ад 3 да 6 га­доў, по­тым у Сло­ні­ме, апош­нія не­каль­кі га­доў — у Мін­ску, «бо тут леп­шыя перс­пек­ты­вы і маг­чы­мас­ці пра­ца­ўлад­ка­ван­ня». Па­ра­лель­на ўзні­мае пра­фе­сій­ную план­ку — ву­чыц­ца ў Гро­дзен­скім дзярж­уні­вер­сі­тэ­це імя Ян­кі Ку­па­лы на псі­хо­ла­га, вы­клад­чы­ка псі­ха­ло­гіі.

— На пер­шым мес­цы ма­ёй пра­цы кі­раў­ніц­тва вель­мі здзі­ві­ла­ся. Ад­ра­зу ўзга­да­лі фільм «Ву­са­ты нянь» — не тое каб драж­ні­лі, так, жар­та­ва­лі. Су­мня­ва­лі­ся, ці спраў­лю­ся я. А як не спра­віц­ца, ка­лі я сам са шмат­дзет­най сям'і, і хоць брат з сяст­рой ста­рэй­шыя за мя­не, за­тое ўсе 5 пля­мен­ні­каў вось тут вы­рас­лі, — усмі­ха­ю­чы­ся, раз­во­дзіць ру­кі вы­ха­валь­нік. — На­огул, мне зда­ец­ца, вы­халь­ні­кі-муж­чы­ны аба­вяз­ко­ва па­він­ны быць у дзі­ця­чых сад­ках. Узяць ха­ця б ар­га­ні­за­цыю свя­таў, ра­ніш­ні­кі — ма­лыя вель­мі доб­ра ад­чу­ва­юць, муж­чы­на пе­рад імі або пе­ра­апра­ну­тая вы­ха­валь­ні­ца. Дый у бу­дзён­ных спра­вах, ка­лі дзе­ці сва­рац­ца, б'юц­ца ад­но з ад­ным, час­та толь­кі муж­чы­ну ўда­ец­ца ўла­дзіць кан­флікт, каб ні­ко­га не па­крыў­дзіць. Ба­яц­ца? Не, зу­сім не. Ду­маю, усё ж па­ва­жа­юць. Бы­вае, ка­лі кры­ху не­зда­ро­віц­ца, па­про­сіш: да­вай­це сён­ня ці­хень­ка па­ся­дзім. Ся­дзяць, як зай­ча­нят­кі, ста­ра­юц­ца ўсё ра­біць па пер­шай прось­бе. Ну і я да «сва­іх» за два га­ды пры­кі­пеў, ве­даю, з кім трэ­ба больш стро­га, а на ка­го лепш уз­дзей­ні­чаць лас­кай.

Пра па­ды­ход і ад­да­чу

Знай­сці па­ды­ход, ка­жа вы­ха­валь­нік, больш скла­да­на не да вы­ха­ван­цаў, а да іх баць­коў. На жаль, мно­гія пры­звы­ча­і­лі­ся ста­віц­ца да су­пра­цоў­ні­каў дзі­ця­чых сад­коў, як да аб­слу­гі («Вы па­він­ны за­бяс­пе­чыць!»). Лю­бую прось­бу да­па­маг­чы ў са­мых эле­мен­тар­ных рэ­чах та­кія ба­раць­бі­ты за свае пра­вы ўспры­ма­юць як «па­бо­ры і вы­ма­ган­не». Да­во­дзіц­ца на­гад­ваць пра іх улас­ную баць­коў­скую ад­каз­насць. Па­тра­бу­юць па­ста­ян­най ува­гі шмат­дзет­ныя сем'і, аба­вяз­ко­ва трэ­ба пра­ца­ваць з не­ўлад­ка­ва­ны­мі і ня­поў­ны­мі, дзет­кі з якіх ця­жэй адап­ту­юц­ца ў дзі­ця­чым сад­ку...

«Ка­лі я толь­кі прый­шоў вес­ці гру­пу, з яе як­раз сыш­ла на пен­сію вы­ха­валь­ні­ца, і дзе­ці, якія пры­вык­лі да яе «ба­бу­лі­най» мяк­кас­ці і лі­бе­раль­нас­ці, вы­пра­боў­ва­лі но­ва­га пе­да­го­га, спра­ба­ва­лі пад­ла­дзіць пад ся­бе, свае жа­дан­ні, — пры­гад­вае Сяр­гей Ёт­чык. — Да­вя­ло­ся крок за кро­кам мя­няць гэ­тую сі­ту­а­цыю, па­кры­се пры­ву­чаць і ма­лых, і баць­коў да сва­іх па­тра­ба­ван­няў, да дыс­цып­лі­ны. За­тое по­тым, ка­лі знай­шлі агуль­ную мо­ву, усім ста­ла ляг­чэй — ця­пер і дзе­цям над­звы­чай ці­ка­ва ў сад­ку (асаб­лі­ва лю­бяць за­ня­ткі па ма­тэ­ма­ты­цы), і баць­кі са мной усім дзе­ляц­ца і ра­яц­ца, і я сам шмат ча­му на­ву­чыў­ся. Хі­ба толь­кі мод­ныя ко­сы дзяў­чат­кам не за­пля­ту, абы­хо­дзім­ся «хвос­ці­ка­мі».

Сяр­гей у раз­мо­ве сціп­ла абы­шоў гэ­ты мо­мант, але за­гад­чы­ца сад­ка ўдак­лад­ні­ла — ма­мы і та­ты, ба­бу­лі і дзя­ду­лі «яго» гру­пы вы­ха­валь­ні­ка вель­мі цэ­няць, на­ват пі­шуць ліс­ты ў ра­ён­ны ад­дзел аду­ка­цыі — з па­дзя­ка­мі і прось­ба­мі яго прэ­мі­ра­ваць. Дый са­мі ці не што­дня за­трым­лі­ва­юц­ца ў гру­пе, ве­ду­чы за­ду­шэў­ныя раз­мо­вы пра сваю ма­ле­чу.

20-10

— Удзяч­насць баць­коў — гэ­та, без­умоў­на, вель­мі пры­ем­на, але ад­ны­мі па­дзя­ка­мі не на­ясі­ся. За­роб­кі пе­да­го­гаў — ба­лю­чае пы­тан­не для ўсёй сіс­тэ­мы аду­ка­цыі, але для муж­чы­ны, мне зда­ец­ца, гэ­та на­огул прын­цы­по­вы мо­мант. На­пэў­на, муж­чы­ны-вы­ха­валь­ні­кі ў сад­ках так рэд­ка су­стра­ка­юц­ца ці не ў пер­шую чар­гу з-за ніз­кіх за­роб­каў? — пы­та­ю­ся ў Сяр­гея Ана­толь­е­ві­ча.

— Вы, мо­жа, не па­ве­ры­це, але мне ха­пае, — аша­лам­ляе ён. — Без­умоў­на, ады­гры­вае сваю ро­лю, што я яшчэ не жа­на­ты, не трэ­ба ду­маць аб тым, як пра­кар­міць сям'ю. Але на ся­бе ад­на­го мне ха­пае.

Дзе­ля спра­вяд­лі­вас­ці да­дам, што пра­цуе вы­ха­валь­нік на паў­та­ры стаў­кі, вы­клад­ва­ец­ца «на дзвес­це пра­цэн­таў» і зна­хо­дзіц­ца ў сад­ку 12 га­дзін, лі­та­раль­на з ран­ку да поз­ня­га ве­ча­ра — та­му і вы­хо­дзіць у яго 4 міль­ё­ны з «хвос­ці­кам».

Пра ўчо­ра і сён­ня

— На ваш по­гляд, што муж­чы­на-вы­ха­валь­нік мо­жа і па­ві­нен даць дзе­цям?

— Най­перш на­ву­чыць уся­му, што звя­за­на з дыс­цып­лі­най, рас­па­рад­кам. А для тых дзе­так, у ка­го па той ці ін­шай пры­чы­не ня­ма баць­кі, быць па­ста­ян­ным пры­кла­дам, узо­рам па­во­дзі­наў муж­чы­ны. Пры­чым гэ­та ма­дэль па­во­дзін ад­ноль­ка­ва важ­ная і для хлоп­чы­каў, і для дзяў­ча­так. Бо не сак­рэт, мно­гія дзяў­ча­ты вы­бі­ра­юць по­тым са­бе ў спа­да­рож­ні­кі жыц­ця тых, хто чымсь­ці па­доб­ны на баць­ку. У на­шай гру­пе ёсць дзве сям'і, ад­на­ча­со­ва шмат­дзет­ныя і ня­поў­ныя, — зра­зу­ме­ла, што ма­ту­лям прос­та не­стае ча­су на вы­ха­ваў­чы пра­цэс, і мая зда­ча — не толь­кі пе­ра­даць дзе­цям пэў­ныя ве­ды і ўмен­ні, але так­са­ма кам­пен­са­ваць дэ­фі­цыт ува­гі, зай­мац­ца ра­зам з імі ты­мі спра­ва­мі, якім звы­чай­на ву­чыць баць­ка — на­прык­лад, збі­раць кан­струк­та­ры, май­стра­ваць, вы­ву­чаць тэх­ні­ку...

— Да­рэ­чы, пра тэх­ні­ку. У су­час­ных да­школь­ні­каў ад­чу­ва­ец­ца схіль­насць да «тэх­на­ген­нас­ці», жа­дан­ня ба­віць з гуль­ня­вы­мі пры­стаў­ка­мі і кам­п'ю­тар­ны­мі пры­ла­да­мі больш ча­су, чым з ад­на­год­ка­мі?

— Кры­ху ёсць. У мя­не на гэ­ты конт цвёр­дае пе­ра­ка­нан­не — дзя­цей трэ­ба зна­ё­міць з кам­п'ю­тар­ны­мі гуль­ня­мі, тэ­ле­фо­на­мі, план­шэ­та­мі як ма­га паз­ней. Па­раў­ноў­ваю са сва­ім дзя­цін­ствам, ка­лі най­гор­шым па­ка­ран­нем бы­ло: «За­ста­неш­ся до­ма, не пой­дзеш на ву­лі­цу». Зі­мой, вяс­ной, ле­там да­до­му дзят­ву бы­ло не за­гнаць. А ця­пер на­ад­ва­рот — не вы­га­ніш з-за кам­п'ю­та­ра. Пры­ехаў­шы да­до­му як­раз у час школь­ных ка­ні­кул, быў ура­жа­ны: на ву­лі­цы цу­доў­нае на­двор'е — і ні­вод­на­га дзі­ця­ці, пад­лет­ка, пус­тая ву­лі­ца!

«Што я тут раб­лю?»

— Вя­до­ма, спа­чат­ку ў мя­не бы­ла та­кая дум­ка: што я тут раб­лю, гэ­та, зда­ец­ца, на­огул не маё... Пры­ехаў­шы ў Мінск, збі­раў­ся па­пра­ца­ваць ме­ся­цы з два і пай­сці ў ін­шую сфе­ру, але за­гад­чы­ца і баць­кі вель­мі пра­сі­лі не кі­даць гру­пу, тым больш што зволь­ні­ла­ся асноў­ная вы­ха­валь­ні­ца. Так гэ­тыя два ме­ся­цы і рас­цяг­ну­лі­ся на два га­ды, — мяк­ка ўсмі­ха­ец­ца Сяр­гей Ана­толь­е­віч.

На пы­тан­не, ці за­ста­нец­ца ён у дзі­ця­чым сад­ку пас­ля атры­ман­ня вы­шэй­шай аду­ка­цыі, мой су­раз­моў­ца ад­каз­вае ня­пэў­на: як атры­ма­ец­ца. Але мы абое ра­зу­ме­ем, што гэ­та, ба­дай, пы­тан­не ча­су. Муж­чын у да­школь­най аду­ка­цыі ўсё менш, не ў апош­нюю чар­гу з-за та­го, што на за­ро­бак вы­ха­валь­ні­ка ці кі­раў­ні­ка фіз­вы­ха­ван­ня цяж­ка ўтрым­лі­ваць сям'ю... Пры тым, што за­гад­чы­цы дзі­ця­чых сад­коў, дзе пра­цу­юць та­кія «уні­ку­мы», сцвяр­джа­юць, што га­то­вы на­сіць іх на ру­ках. «Муж­чы­ны-вы­ха­валь­ні­кі, муж­чы­ны-на­стаў­ні­кі вель­мі па­трэб­ны на­шым дзе­цям, — пе­ра­ка­на­на за­гад­чы­ца ДДУ №152 Але­на Ла­ты­гоў­ская. — Вель­мі ха­це­ла­ся б, каб іх у аду­ка­цыі бы­ло больш — а для гэ­та­га, без­умоў­на, трэ­ба ца­ніць і ацэнь­ваць на­леж­ным чы­нам іх пра­цу».

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Фо­та аў­та­ра.

Пед­са­вет

«Ка­лі лас­ка, не па­збаў­ляй­це сва­іх дзе­так ува­гі. Ці­каў­це­ся не толь­кі тым, ці елі, ці спа­лі яны ў сад­ку, ці слу­ха­лі­ся; не шка­дуй­це ча­су на тое, каб па­га­ва­рыць з імі пра ўсё-ўсё, ад­ка­заць на іх бяс­кон­цыя «ча­му». Ма­лыя вель­мі доб­ра ад­чу­ва­юць, ка­лі ад іх ад­не­ква­юц­ца — «ідзі лепш муль­ці­кі па­гля­дзі», «не пе­ра­шка­джай» ці на­огул «ад­ча­пі­ся». Як без 5 хві­лін дып­ла­ма­ва­ны псі­хо­лаг, паў­та­ру тое, што га­ва­ры­лі на­шы вы­клад­чы­кі ва ўні­вер­сі­тэ­це: пас­ля трох га­доў вы­хоў­ваць дзі­ця ўжо поз­на. Нель­га спа­дзя­вац­ца, што гэ­та зро­бяць у сад­ку ці шко­ле — усе тыя най­леп­шыя якас­ці, унут­ра­ную куль­ту­ру, якую вы хо­ча­це ба­чыць у сва­ім дзі­ця­ці, трэ­ба ўклас­ці ў яго са­мім да 3 га­доў, увесь час кан­так­та­ваць з ім і са­мо­му быць узо­рам. І не бой­це­ся па­мы­ліц­ца аль­бо пры­знац­ца, што ча­гось­ці не ве­да­е­це — вы не стра­ці­це ваш баць­коў­скі аў­та­ры­тэт, на­ад­ва­рот».

Коль­кі муж­чын пра­цу­юць у дзі­ця­чых сад­ках Бе­ла­ру­сі?

Як па­ве­да­мі­лі «СГ» спе­цы­я­ліс­ты ка­мі­тэ­та па аду­ка­цыі Мін­гар­вы­кан­ка­ма, на па­ча­так 2013/2014 на­ву­чаль­на­га го­да ў ста­лі­цы бы­ло 8 вы­ха­валь­ні­каў-муж­чын. Гэ­та аб­са­лют­ны рэ­корд па кра­і­не.

У Мін­скай воб­лас­ці вы­ха­валь­ні­кі ёсць у 2 сад­ках — у Мя­дзе­ле і Слуц­ку, адзін ча­ла­век пра­цуе ў сад­ку на­стаў­ні­кам-дэ­фек­то­ла­гам, так­са­ма да­во­лі шмат кі­раў­ні­коў фіз­вы­ха­ван­ня.

Аж­но 5 ча­ла­век шчы­ру­юць на ні­ве да­школь­най аду­ка­цыі ў Брэсц­кай воб­лас­ці, 1 на­ват у ясель­най гру­пе. 35 муж­чын вы­кла­да­юць у дзі­ця­чых да­школь­ных уста­но­вах фіз­вы­ха­ван­не, 4 — за­гад­чы­кі сад­коў.

У Ві­цеб­скай воб­лас­ці па ста­не на ве­ра­сень 2013 го­да бы­ло ўся­го 2 вы­ха­валь­ні­кі-муж­чы­ны, але адзін з іх, па звест­ках упраў­лен­ня аду­ка­цыі абл­вы­кан­ка­ма, ужо зволь­ніў­ся, та­му за­стаў­ся толь­кі адзін вы­ха­валь­нік — у Шу­мі­лін­скім ра­ё­не.

Су­пра­цоў­ні­кі ўпраў­лен­ня аду­ка­цыі Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма ў ад­каз на за­пыт толь­кі раз­вя­лі ру­ка­мі: «У нас та­кіх пры­кла­даў ня­ма. Ёсць хі­ба кі­раў­ні­кі фіз­вы­ха­ван­ня, але іх не вель­мі шмат».

У Гро­дзен­скай воб­лас­ці ў да­школь­най сіс­тэ­ме аду­ка­цыі за­ня­ты 106 муж­чын, 2 з якіх — за­гад­чы­кі сад­коў, 30 — кі­раў­ні­кі фіз­вы­ха­ван­ня, ас­тат­нія ін­струк­та­ры па пла­ван­ні і г.д. Муж­чын-вы­ха­валь­ні­каў у рэ­гі­ё­не ня­ма.

У Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці да­стат­ко­ва фіз­ру­коў-муж­чын, але вы­ха­валь­ні­каў ся­род іх, па афі­цый­ных звест­ках, ня­ма. Праў­да, «СГ» уда­ло­ся вы­свет­ліць, што ёсць вы­ха­валь­нік у Гор­ках, у но­вым дзі­ця­чым сад­ку.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.