Вы тут

У Кiеве аднавiлiся бес­па­рад­кі


Ледзь ба­кі ўкра­ін­ска­га па­лі­тыч­на­га кан­флік­ту здо­ле­лі, як зда­ва­ла­ся, ства­рыць асно­ву для вя­дзен­ня да­лей­шых мір­ных пе­ра­моў аб вы­ха­дзе з кры­зі­су (узяць ха­ця б аб­ве­шча­ную ам­ніс­тыю), як сі­ту­а­цыя ў цэнт­ры Кі­е­ва зноў аб­васт­ры­ла­ся.

Усё па­ча­ло­ся з мір­на­га, як па­ве­дам­ля­ла­ся, мар­шу ак­ты­віс­таў Май­да­на ў бок ўра­да­ва­га квар­та­ла. На па­ды­хо­дзе да ву­лі­цы Гру­шэў­ска­га сі­ту­а­цыя змя­ні­ла­ся. Пра­тэс­тоў­цы па­ды­шлі да пар­ла­мен­та з бо­ку Кра­пас­но­га за­вул­ка і ву­лі­цы Шаў­ка­віч­най і па­ча­лі раз­бі­раць брук. Так­са­ма па­ве­дам­ля­ец­ца, што ак­ты­віс­ты пад­па­лі­лі два гру­за­выя аў­та­ма­бі­лі «Ка­мАЗ», якія бла­кі­ра­ва­лі пра­ез­ную част­ку. Мі­тын­гоў­цы па­ча­лі за­пус­каць «фа­е­ры» і кі­даць ка­мя­ні і пе­тар­ды ў бок су­пра­цоў­ні­каў мі­лі­цыі. Згод­на з па­ве­дам­лен­ням ін­шых агенц­тваў, ак­ты­віс­ты, апроч ін­ша­га, за­кід­ва­лі мі­лі­цыю «как­тэй­ля­мі Мо­ла­та­ва». Ад­на­час­на ак­ты­віс­ты апа­зі­цыі ата­ка­ва­лі кі­еў­скі офіс Пар­тыі рэ­гі­ё­наў. Як па­ве­дам­ляе УНІ­АН, ка­ля 200 мі­тын­гоў­цаў штур­ма­ва­лі офіс, раз­ме­шча­ны на ву­лі­цы Ліп­скай. Ак­ты­віс­ты за­кід­ва­лі бу­ды­нак «как­тэй­ля­мі Мо­ла­та­ва», раз­бі­лі шкло ў вок­нах і не­каль­кі ма­шын, пры­пар­ка­ва­ных по­бач. У ад­каз на та­кія дзе­ян­ні ў пра­тэс­тоў­цаў па­ля­це­лі шу­ма­выя гра­на­ты. Сі­ла­ві­кі, па не­ка­то­рых звест­ках, так­са­ма вы­ка­рыс­та­лі гу­мо­выя ку­лі.

«Бай­цы ўнут­ра­ных вой­скаў атры­ма­лі ця­лес­ныя па­шко­джан­ні, ка­лі ак­ты­віс­ты так зва­на­га Еў­ра­май­да­на не­за­кон­на за­ва­ло­да­лі ад­ным з гру­за­вых аў­та­ма­бі­ляў і па­ча­лі ру­хац­ца ў бок Вяр­хоў­най Ра­ды», — па­ве­дам­ляе прэс-служ­бы МУС. Па звест­ках мі­лі­цыі, ся­род су­пра­цоў­ні­каў пра­ва­па­рад­ку ў дру­гой па­ло­ве дня бы­ло ўжо ся­мё­ра па­цяр­пе­лых.

У той жа час ка­ля бу­дын­ка Вяр­хоў­най Ра­ды пра­хо­дзіў мі­тынг Пар­тыі рэ­гі­ё­наў, на якім гу­ча­лі за­клі­кі «спы­ніць на­цы­я­на­лізм і фа­шызм» і «пад­тры­маць Вік­та­ра Яну­ко­ві­ча». Са сцэ­ны праў­лад­на­га мі­тын­гу бы­ло аб­ве­шча­на аб ма­бі­лі­за­цыі. Вя­ду­чы за­клі­каў муж­чын, здоль­ных ака­заць су­пра­ціў­лен­не, пе­ра­мяс­ціц­ца на ле­вы фланг, «каб пад­тры­маць пры­сут­ных там сал­дат» унут­ра­ных вой­скаў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.