Вы тут

500 дзён вайны


25 га­доў та­му Мі­ка­лай Ка­ла­чоў вяр­нуў­ся да­ха­ты ў род­ную вё­сач­ку пад Шкло­вам, што на Ма­гі­лёў­шчы­не. На па­мяць аб Аф­га­ні­ста­не ў це­ле за­ста­лі­ся аскол­кі ад гра­на­ты, але ду­ша спя­ва­ла: жы­вы! Той апош­ні дзень на чу­жой зям­лі ён па­мя­тае, зда­ец­ца, да апош­няй хві­лі­ны. Як збі­ра­лі­ся, як еха­лі... «Гэ­та бы­ло 15 лю­та­га пас­ля абе­ду, — удак­лад­няе Мі­ка­лай. — Мяс­цо­выя су­пра­ва­джа­лі нас са збро­яй у ру­ках. Ка­за­лі: «Вы — доб­рыя, але ж вас мо­гуць за­біць». Не ве­даю, на­коль­кі яны бы­лі шчы­ры­мі ў сва­іх сло­вах, але ка­ман­дзі­ры нас за­га­дзя па­пя­рэ­дзі­лі: маў­ляў, ні­я­кіх фе­ер­вер­каў і стрэ­лаў».

...На су­стрэ­чу Мі­ка­лай прый­шоў з вя­ліз­ным ар­мей­скім аль­бо­мам. Чор­на-бе­лыя здым­кі, на жаль, кры­ху вы­цві­лі. Але ўсё роў­на, гле­дзя­чы на іх, ад­чу­ва­еш цяж­кі под­ых аф­ган­скай вай­ны.

Мі­ка­лай пры­зваў­ся на служ­бу ў па­меж­ныя вой­скі вяс­ной 1987 го­да. «Ка­сіць» ад ар­міі ў яго на­ват і ў дум­ках не бы­ло. Ад­на­вяс­коў­цы за­смя­я­лі б, па­ду­ма­лі б, што хво­ры. Тым больш што ста­рэй­шы брат слу­жыў у Гер­ма­ніі, і Мі­ка­лай яму вель­мі зайз­дрос­ціў. Пра тое, што мо­жа тра­піць у Аф­га­ні­стан, не ду­ма­ла­ся. А вось ма­ці, зда­ец­ца, неш­та ад­чу­ва­ла — пла­ка­ла, ка­лі раз­віт­ва­ла­ся з сы­нам. Ён яе су­па­кой­ваў: «Не на вай­ну ж іду». Быц­цам бы на­кар­каў.

Служ­бу прый­шло­ся нес­ці на та­джык­ска-аф­ган­скай мя­жы. Пас­ля «ста­жы­роў­кі» ў ву­чэб­на-ба­я­вым цэнт­ры «Хал­ка­яр» (дзе на­ва­бран­цам, акра­мя ін­шых асноў, да­лі не­каль­кі «ўро­каў» вя­дзен­ня аф­ган­ска­га бою) спа­чат­ку слу­жыў са­пё­рам у Ту­лу­ка­не, а по­тым вы­кон­ваў ба­я­выя за­дан­ні ў скла­дзе дэ­сант­на-штур­ма­вой ма­біль­най гру­пы. Яна «пры­кры­ва­ла» гра­ні­цу і «пра­ца­ва­ла» на тэ­ры­то­рыі Аф­га­ні­ста­на.

— Ба­я­вое хры­шчэн­не ад­бы­ло­ся пад­час пер­ша­га вы­ле­ту, — ус­па­мі­нае Мі­ка­лай. — Толь­кі зра­бі­лі пры­вал, як рап­там неш­та пра­свіс­та­ла над га­ла­вой і грым­нуў вы­бух. Ста­ра­слу­жа­чыя ўсё зра­зу­ме­лі, а мы, пту­ша­ня­ты жаў­та­ро­тыя, на­па­ло­ха­лі­ся. Бро­не­ка­мі­зэ­лек не бы­ло — чым не жы­вая мі­шэнь для во­ра­га? Ка­лен­кі трэс­лі­ся ад стра­ху па-са­праўд­на­му.

Апе­ра­цыі за два га­ды служ­бы бы­лі роз­ныя: ад­ны доў­жы­лі­ся не­каль­кі га­дзін, ін­шыя вы­му­ша­лі ме­ся­ца­мі жыць у ако­пах. Душ­ма­ны ве­да­лі сваю тэ­ры­то­рыю як таб­лі­цу мно­жан­ня, і зма­гац­ца з імі бы­ло цяж­ка. «Ад­ной­чы ўдзель­ні­ча­лі ў за­хо­пе двух бан­ды­таў, — ка­жа Мі­ка­лай. — Яны бы­лі лі­та­раль­на пе­рад на­мі і рап­там знік­лі, як пад зям­лю пра­ва­лі­лі­ся».

Зда­ра­ла­ся, што і свае па­мыл­кі да­пус­ка­лі. Быў вы­па­дак, ка­лі дэ­сант «вы­кі­ну­лі» не ту­ды. Але гэ­та ста­ла зра­зу­ме­ла, ка­лі вер­та­лёт ужо пад­ня­ўся ў па­вет­ра. Прый­шло­ся ра­біць не вель­мі бліз­кі пе­ра­ход. Ды яшчэ з за­плеч­ні­кам, які ва­жыць не менш за 40 кі­ла­гра­маў. І гэ­та пры тым, што ўнут­ры толь­кі са­мае не­аб­ход­нае — зброя, бо­е­-
п­ры­па­сы, аса­біс­тыя рэ­чы. Доб­ра, што са­вец­кія БТРы су­стрэ­лі на шля­ху. Ну як тут сва­іх не пад­кі­нуць? Мі­ка­лай так­са­ма пад­сеў на адзін і, не­здар­ма ж ка­жуць, што свет цес­ны, — ака­заў­ся по­бач з ад­на­груп­ні­кам па ву­чы­лі­шчы, якое скон­чыў да ар­міі.

Да па­ход­ных умо­ў сал­да­ту не пры­вы­каць. Але ба­дай ме­сяц жыць на мо­гіл­ках — не кож­ны вы­тры­мае. «Спа­лі ў скле­пе, пад зям­лёй, — дзе­ліц­ца жах­лі­вы­мі пад­ра­бяз­нас­ця­мі су­раз­моў­ца.— Трун я не ба­чыў, але спа­чат­ку бы­ло не­пры­ем­на. По­тым не­як пры­вык. На­ват каш­ма­ры не сні­лі­ся».

Да клі­ма­ту так­са­ма пры­хо­дзі­ла­ся пры­ста­соў­вац­ца. Зі­мой бы­ло зол­ка, ве­цер пра­бі­раў да са­мых кас­цей. Але яшчэ больш вы­мот­ва­ла спё­ка. Быў вы­па­дак, ка­лі ад цеп­ла­во­га ўда­ру па­мёр сал­дат. А та­кое, ка­лі на­ва­бран­цы ў спя­ко­ту страч­ва­лі пры­том­насць, зда­ра­ла­ся не раз.

Ча­сам і без ежы за­ста­ва­лі­ся. Ад­ной­чы пра­ві­зія скон­чы­ла­ся, а вер­та­лё­ты не пры­ля­та­лі: душ­ма­ны не да­ва­лі ім сес­ці. Пры­хо­дзі­ла­ся па­ля­ваць на мяс­цо­вых рэп­ты­лій. А іх там бы­ло шмат. За­ха­ваў­ся зды­мак, дзе сал­да­ты тры­ма­юць у ру­ках змяю. У сма­жа­ным вы­гля­дзе яна не­чым на­гад­вае ры­бу. А яшчэ да­вя­ло­ся па­каш­та­ваць ча­ра­па­ха­вы суп. Ён, ка­жуць, на ама­та­ра, але з га­ла­ду­хі ча­го толь­кі не з'я­сі! Вось толь­кі аф­ган­скі рыс прый­шоў­ся не­да­спа­до­бы. На від ён звы­чай­ны, але, ка­лі па­чы­на­еш ва­рыць, пах ад яго, мяк­ка ка­жу­чы, не вель­мі пры­ем­ны.

Мяс­цо­выя жы­ха­ры, якія пры­яз­на ста­ві­лі­ся да са­вец­кіх мі­ра­твор­цаў, аб­мень­ва­лі­ся з імі пра­дук­та­мі, звяр­та­лі­ся па да­па­мо­гу да іх фель­чар­кі. Хоць гэ­тая «друж­ба» афі­цый­на за­ба­ра­ня­ла­ся, стасункі бы­лі да­во­лі цес­ны­мі. У Мі­ка­лая на­ват за­ха­ва­ла­ся не­каль­кі фо­та­здым­каў з «су­се­дзя­мі».

— А гэ­та душ­ма­ны, — па­каз­вае ён фо­та, дзе ста­яць за­гор­ну­тыя ў на­кід­кі лю­дзі з він­тоў­ка­мі. — З лі­ку так зва­ных «доб­рых». Маг­лі на­ват па­пя­рэ­дзіць, ка­лі нам па­гра­жа­ла не­бяс­пе­ка.

На ста­рон­ках сал­дац­ка­га аль­бо­ма шмат ці­ка­вых фо­та. Вось гра­ма­та Прэ­зі­ды­у­ма Вяр­хоў­на­га Са­ве­та СССР, дзе Мі­ка­лаю дзя­ку­юць за муж­насць пры вы­ка­нан­ні ін­тэр­на­цы­я­наль­на­га доў­гу. «Бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што мы яго вы­ка­на­лі, — ка­жа Мі­ка­лай. — Адзін зна­ё­мы бра­ві­ра­ваў: «Па­ду­ма­еш, Аф­ган! Я ту­ды з за­да­валь­нен­нем па­ехаў бы». А вось я не ха­цеў бы ту­ды вяр­нуц­ца. Ра­ней жар­та­ва­лі: пра­тры­май­ся там 2 дні — і атры­ма­еш па­свед­чан­не, што слу­жыў у Аф­га­не.»

Вы­пад­каў, ка­лі ў сал­да­та не вы­трым­лі­ва­лі нер­вы, так­са­ма ха­па­ла. Мі­ка­лай уз­га­даў, як адзін «дзед» стаў здзе­ка­вац­ца з ма­ла­до­га, пры­му­шаў паўз­ці. А той сха­піў зброю, на­цэ­ліў на яго і ска­ман­да­ваў: «Сам паў­зі!» На хлоп­ца страш­на бы­ло гля­дзець: збя­леў увесь, за­трос­ся. На­пру­жа­насць бы­ла ўжо ад са­мой служ­бы, а тут яшчэ гэ­ты «дзед».

Вай­на ёсць вай­на, і вяр­та­юц­ца з яе, на жаль, не ўсе. Ад­ной­чы вер­та­лёт, з яко­га хві­лі­ну та­му вы­са­дзі­лася ба­я­вая гру­па, збі­лі тут жа на ва­чах. Яшчэ быў вы­па­дак, ка­лі ся­бар атры­маў аско­лач­нае ра­нен­не, але па да­ро­зе да шпі­та­ля па­мёр. Мі­ка­лаю па­шчас­ці­ла: гра­на­та ра­за­рва­ла­ся не­да­лё­ка ад яго, ба­лю­ча се­ка­ну­ла па це­ле аскол­ка­мі, кан­ту­зі­ла. Яго і яшчэ ча­ты­рох па­ра­не­ных на вер­та­лё­це да­ста­ві­лі ў шпі­таль Ду­шан­бэ. А вы­жы­лі толь­кі ён ды яшчэ адзін хло­пец.

— Вось мае сяб­ры, якія не вяр­ну­лі­ся да­до­му, — па­каз­вае Мі­ка­лай фо­та­здым­кі 26-га­до­вай даў­нас­ці, з якіх гля­дзяць сім­па­тыч­ныя ма­ла­дыя тва­ры. — Гэ­та — Алег Чу­мак. Ра­зам ля­чы­лі­ся ў шпі­та­лі ў Ду­шан­бэ. Ка­лі да­ве­даў­ся, што яго не ста­ла, не мог па­ве­рыць. Аско­лак тра­піў яму ў пе­ра­нос­се, а по­тым пе­ра­мяс­ціў­ся ў мозг... Пас­ля гэ­та­га ўсіх нас па­ча­лі пра­вя­раць, га­ло­вы «свя­ціць». Дзе ра­ней бы­лі? А вось гэ­та — пра­пар­шчык Ка­ва­лен­ка, так­са­ма за­гі­нуў ад раз­ры­ву гра­на­ты. У тым жа баі. Твар раз­нес­ла так, што жах­лі­ва бы­ло гля­дзець.

Пас­ля ра­нен­ня Мі­ка­лаю да­лі 10 дзён ка­ман­дзі­роў­кі ў якас­ці за­ах­воч­ван­ня. До­ма пра яго служ­бу ў Аф­га­ні­ста­не яшчэ не ве­да­лі, ха­ця ён ужо год там ва­я­ваў. Мо­жа, гэ­та так і за­ста­ло­ся б сак­рэ­там, ка­лі б ён не пра­га­ва­рыў­ся стры­еч­на­му бра­ту. Той па­дзя­ліў­ся з баць­кам, а баць­ка з сяст­рой — ма­ці сал­да­та. У жан­чы­ны іс­тэ­ры­ка па­ча­ла­ся, не ха­це­ла ад­пус­каць сы­на. Ледзь су­па­ко­і­лі.

Ёсць у ар­мей­скім аль­бо­ме чор­ная ста­рон­ка, ку­ды ўпі­са­ны проз­ві­шчы за­гі­ну­лых пад­час служ­бы ў час­ці з 1981-га па 1988 год. У спі­се больш за 40 ча­ла­век. Але гэ­та не ўсе, як кажа Мі­ка­лай. Ка­лі па­чаў­ся вы­вад вой­скаў, сал­да­ты ўста­ля­ва­лі ў го­нар за­гі­ну­лых та­ва­ры­шаў не­вя­лі­кі пом­нік.

З Аф­га­ні­ста­на Мі­ка­лай пры­вёз да­до­му па­ра­шут. Але як і дзе яго стра­ціў, на­ват і не па­мя­тае. Шка­да вель­мі. Там бы­лі па­зна­ча­ны ад­ра­сы сяб­роў і кроп­кі ба­я­вых апе­ра­цый. Быў яшчэ пра­бі­ты ку­ляй ме­та­ліч­ны ма­га­зін ад він­тоў­кі — гэ­ты ка­ва­лак ме­та­лу вы­ра­та­ваў яму жыц­цё, пры­крыў гру­дзі. Аль­бом і той кры­ху па­тра­паў у дзя­цін­стве ста­рэй­шы сын — ця­гаў яго ўсю­ды, на­ват спаў з ім.

Мі­ка­лай — ап­ты­міст. Ён смя­ец­ца і жар­туе, быц­цам тыя жа­хі не з ім ад­бы­ва­лі­ся. Быц­цам два ба­я­выя ме­да­лі, адзін з якіх — «За ад­ва­гу», а дру­гі — «За ад­зна­ку ў ахо­ве дзяр­жаў­най мя­жы СССР», яму прос­та так да­лі­ся.

...15 лю­та­га ён заў­сё­ды хо­дзіць на су­стрэ­чу з ба­я­вы­мі сяб­ра­мі. Гэ­та свя­тое. Ус­па­мі­на­юць, як ма­ры­лі, што, ка­лі вер­нуц­ца, на­рэш­це вы­спяц­ца і ку­пяць ад­ра­зу не­каль­кі ма­ра­зіль­ні­каў, каб рас­чы­ніць іх і зла­віць кайф ад хо­ла­ду: аф­ган­ская спё­ка ўсіх да­ста­ла. Але до­ма пра ўсё гэ­та хут­ка за­бы­ла­ся. Свае сце­ны, вя­до­мая спра­ва, доб­ра ле­чаць зра­не­ную вай­ною ду­шу... Ця­пер Мі­ка­лай жы­ве ў род­най Ка­ма­роў­цы ра­зам з жон­кай і дву­ма сы­на­мі. І лі­чыць ся­бе шчас­лі­вым ча­ла­ве­кам.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ. Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

У пачатковы перыяд Вялiкай Айчыннай вайны зацятыя баi разгарнулiся пры абароне Барысава — старадаўняга беларускага горада на Бярэзiне. 

Грамадства

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

«Лічбавыя жулікі», якія здымаюць грошы з чужых банкаўскіх карт, звычайна маскіруюцца пад інтэрнэт-рэсурсы, вартыя даверу.