Вы тут

Як настаўнiку не стаць «аў­тсай­дарам» у гра­мад­стве?


Што ру­хае ма­ла­ды­мі людзь­мі, якія па­сту­па­юць на пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці? Ча­му ў на­стаў­ні­кі не ідуць леп­шыя вуч­ні? Да ча­го па­він­ны быць пад­рых­та­ва­ныя бу­ду­чыя пе­да­го­гі?  Ад ча­го за­ле­жыць імідж на­стаў­ні­ка ў гра­мад­стве? І, на­рэш­це, як за­тры­маць ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў у сіс­тэ­ме аду­ка­цыі? Усе гэ­тыя пы­тан­ні аб­мяр­коў­ва­лі­ся пад­час «круг­ла­га ста­ла», які прай­шоў у рам­ках фес­ты­ва­лю «Пе­да­гог-май­стар — ма­ла­до­му на­стаў­ні­ку». Да дыс­ку­сіі бы­лі за­про­ша­ны як прад­стаў­ні­кі Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, кі­раў­ні­кі ўста­ноў аду­ка­цыі, пе­да­го­гі, якія рых­ту­юць бу­ду­чых на­стаў­ні­каў, так і са­мі ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты. Але ці па­чу­лі яны адзін ад­на­го?

Жур­на­ліс­ты ўжо пры­звы­ча­і­лі­ся да та­го, што... ме­на­ві­та іх аб­ві­на­вач­ва­юць у па­дзен­ні прэ­сты­жу ў гра­мад­стве пра­фе­сіі пе­да­го­га. Маў­ляў, на­вош­та вы топ­ча­це на­шу пра­фе­сію? За­мест та­го, каб ра­біць ге­ро­я­мі дня Пе­да­го­гаў з вя­лі­кай лі­та­ры, фар­мі­ра­ваць па­зі­тыў­нае ба­чан­не шко­лы, пад­крэс­лі­ваць вы­ключ­насць мі­сіі на­стаў­ніц­кай пра­фе­сіі, за­ся­родж­ва­е­це ўва­гу толь­кі на праб­ле­мах: на ніз­кай «якас­ці» абі­ту­ры­ен­таў, якія па­сту­па­юць на пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці, іх дрэн­най ма­ты­ва­ва­нас­ці, ма­лень­кіх за­роб­ках на­стаў­ні­каў і гэ­так да­лей. Без та­кіх аб­ві­на­ва­чан­няў не абы­шло­ся і на гэ­ты раз. Але ме­на­ві­та зга­да­ныя праб­ле­мы ў вы­ні­ку і ака­за­лі­ся ў цэнт­ры ўва­гі ўдзель­ні­каў дыс­ку­сіі. Гэ­та ліш­ні раз пе­ра­ка­на­ла — шу­каць ад­ка­зы на па­стаў­ле­ныя пы­тан­ні ўсё ж да­вя­дзец­ца.

Пра­фе­сія ці дып­лом?

Пер­шы пра­рэк­тар Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га пе­да­га­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Мак­сі­ма Тан­ка Аляк­сан­др АН­ДА­РА­ЛА ўпэў­не­ны, што на­стаў­нік «па­чы­на­ец­ца не з пе­ду­ні­вер­сі­тэ­та» — «га­да­ваць» бу­ду­чых пе­да­го­гаў па­він­ны яшчэ ў шко­ле.

— Асноў­ныя «па­стаў­шчы­кі» абі­ту­ры­ен­таў для на­ша­га ўні­вер­сі­тэ­та — ста­лі­ца і Мін­скі рэ­гі­ён. Між ін­шым, толь­кі ў Мін­ску на­ліч­ва­ец­ца больш як 200 школ. Плюс ка­ля 500 агуль­на­аду­ка­цый­ных уста­ноў пра­цу­юць у Мін­скай воб­лас­ці. І ка­лі б кож­ная шко­ла на­кі­ра­ва­ла да нас хоць ад­на­го свай­го вы­пуск­ні­ка, то ў нас быў бы сур'­ёз­ны кон­курс ся­род прэ­тэн­дэн­таў. Са­ма­стой­на пе­да­га­гіч­ны ўні­вер­сі­тэт прос­та фі­зіч­на не ў сі­лах дай­сці да кож­най шко­лы. Каб пра­па­ган­да­ваць пе­да­га­гіч­ную пра­фе­сію, мы вы­сту­па­ем на тэ­ле­ба­чан­ні, у дру­ка­ва­ных срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, ар­га­ні­зу­ем «Зор­ныя па­хо­ды»: пад­час зі­мо­вых ка­ні­кул на­шы сту­дэн­ты і вы­клад­чы­кі пра­во­дзі­лі праф­ары­ен­та­цый­ную ра­бо­ту ў шас­ці ра­ё­нах у роз­ных аб­лас­цях, дзе вы­сту­па­лі пе­рад школь­ні­ка­мі, рас­каз­ва­лі ім аб жыц­ці пе­ду­ні­вер­сі­тэ­та, сту­дэнц­кім жыц­ці, агі­та­ва­лі за сваю пра­фе­сію.... Але ж і на­стаў­ні­кі па­він­ны ду­маць над тым, хто прый­дзе ім на зме­ну. Шко­лы па­він­ны хва­рэць за гэ­та ду­шой!

На жаль, да­во­дзіц­ца кан­ста­та­ваць, што да нас пры­хо­дзяць сён­ня не са­мыя пад­рых­та­ва­ныя і ма­ты­ва­ва­ныя абі­ту­ры­ен­ты. Ле­тась мы пры­ня­лі 84 ча­ла­ве­кі на «фі­зі­ку», але на пра­ця­гу го­да па роз­ных пры­чы­нах ад­лі­чы­лі з пер­ша­га кур­са 40 ча­ла­век. Як той ка­заў, з дрэн­на­га сук­на доб­ры шы­нель не па­шы­еш — ву­чыць да­лей сту­дэн­таў, якія не раз­бі­ра­юц­ца ў эле­мен­тар­ных рэ­чах, мы не мо­жам,

— пад­крэс­лі­вае Аляк­сандр Ан­да­ра­ла.

— У кож­на­га ча­ла­ве­ка ў жыц­ці ёсць лю­дзі, якіх ён лі­чыць сва­і­мі на­стаў­ні­ка­мі. Мае на­стаў­ні­кі пад­штурх­ну­лі мя­не да вы­ба­ру пра­фе­сіі, і пра свой вы­бар я ні­ко­лі не па­шка­да­ваў, — пры­зна­ец­ца на­мес­нік мі­ніст­ра аду­ка­цыі Ва­сіль БУД­КЕ­ВІЧ. — Лі­чу, што сва­ім стаў­лен­нем і да ра­бо­ты, і да жыц­ця на­стаў­нік па­ві­нен быць для ма­ла­до­га па­ка­лен­ня пры­кла­дам. На­стаў­нік — гэ­та не прос­та пра­фе­сія. Нель­га быць на­стаў­ні­кам з 8 га­дзін ра­ні­цы да 17-ці. Гэ­та ра­бо­та 24 га­дзі­ны на су­ткі і 365 дзён на год. І я лі­чу, што гэ­та вя­лі­кі грэх, ка­лі на­стаў­нік не ары­ен­туе, не агі­туе сва­іх вуч­няў за пра­фе­сію пе­да­го­га.

— Каб вы­пуск­нік пай­шоў на пе­да­га­гіч­ную спе­цы­яль­насць, важ­на, каб яшчэ ў шко­ле ён ака­заў­ся ў акру­жэн­ні вы­са­как­лас­ных пе­да­го­гаў, — па­дзя­ліў­ся сва­і­мі дум­ка­мі на­мес­нік стар­шы­ні ЦК Бе­ла­рус­ка­га праф­са­ю­за ра­бот­ні­каў аду­ка­цыі і на­ву­кі Ра­ман ДА­ПІ­РА. — Але ка­лі дзі­ця ба­чыць, што на­стаў­нік ад­чу­вае ся­бе не­паў­на­цэн­ным, то ён, без­умоў­на, у гэ­ту пра­фе­сію ні­ко­лі не пой­дзе. На­стаў­нік не па­ві­нен ад­чу­ваць ся­бе аў­тсай­да­рам у гра­мад­стве!

— А ці не лі­чы­це вы, што мы рых­ту­ем за­шмат пе­да­го­гаў? — па­ці­ка­віў­ся Ва­сіль Буд­ке­віч меркаваннем пер­ша­га пра­рэк­та­ра БДПУ. — Мы ўжо за­бяс­пе­чы­лі пе­да­го­га­мі і вак­за­лы, і аэ­ра­пор­ты, і ту­рыс­тыч­ныя фір­мы. Мо­жа, трэ­ба рых­та­ваць менш ды лепш? Упор ра­біць не на коль­касць, а на якасць? У са­вец­кія ча­сы на­шы ўста­но­вы аду­ка­цыі вы­пус­ка­лі кры­ху больш за 4 ты­ся­чы пе­да­го­гаў, а школь­ні­каў у кра­і­не бы­ло ўдвая больш. Ле­тась вы­пуск склаў 9 200 ча­ла­век. З іх раз­мер­ка­ва­ныя бы­лі 6 283 ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты. За двац­цаць га­доў у кра­і­не з'я­ві­ла­ся вя­лі­кая коль­касць лю­дзей з дып­ло­ма­мі аб вы­шэй­шай аду­ка­цыі, але без вы­шэй­шай аду­ка­цыі! Я аса­біс­та вель­мі хва­лю­ю­ся за тое, што ў шко­лы прый­дуць вы­пуск­ні­кі плат­най фор­мы на­ву­чан­ня, для якіх пе­да­га­гіч­ная спе­цы­яль­насць бы­ла «за­па­сным ва­ры­ян­там» і якія не змаг­лі знай­сці ся­бе пры­мя­нен­не ў ін­шых сфе­рах. А доб­ра пад­рых­та­ва­ныя вы­пуск­ні­кі пас­ля двух га­доў ад­пра­цоў­кі па раз­мер­ка­ван­ні зной­дуць са­бе ра­бо­ту, дзе ім бу­дуць пла­ціць «кры­шач­ку больш», чым у шко­ле.

— Са­праў­ды, у са­вец­кія ча­сы ма­ла­дыя лю­дзі іш­лі ву­чыц­ца для та­го, каб атры­маць пра­фе­сію, а не дып­лом. А па­за­бюд­жэт­ні­кі ў пе­ра­важ­най сва­ёй боль­шас­ці пры­хо­дзяць да нас не па пра­фе­сію, а па вы­шэй­шую аду­ка­цыю. І толь­кі адзін­кі з іх вы­каз­ва­юць жа­дан­не пра­ца­ваць па атры­ма­най спе­цы­яль­нас­ці. Што ты­чыц­ца ліч­баў, то тут усё за­ле­жыць ад та­го, як вес­ці пад­лі­кі. Ра­ней мы вы­пус­ка­лі толь­кі на­стаў­ні­каў-прад­мет­ні­каў, а ця­пер рых­ту­ем і псі­хо­ла­гаў, і са­цы­яль­ных пе­да­го­гаў. Для та­го, каб не за­бяс­печ­ваць пе­да­го­га­мі ўсе ін­шыя сфе­ры, трэ­ба ўзяць на ўзбра­ен­не до­свед Маск­вы. У ра­сій­скай ста­лі­цы коль­кі га­доў та­му бы­ла ка­та­стра­фіч­ная сі­ту­а­цыя з пе­да­га­гіч­ны­мі кад­ра­мі, за­тое сён­ня, каб улад­ка­вац­ца ва ўста­но­ву аду­ка­цыі, трэ­ба пры­клас­ці шмат на­ма­ган­няў. А ўсё та­му, што за­ро­бак у пе­да­го­гаў не мо­жа быць мен­шым, чым ся­рэд­ні за­ро­бак па Маск­ве. Вось вам і ад­каз на ва­ша пы­тан­не. Ка­лі б на­шым пе­да­го­гам пад­ня­лі за­роб­кі і ўсе на­стаў­ні­кі, якія бы­лі вы­му­ша­ны ад­мо­віц­ца ад пра­фе­сіі, зноў вяр­ну­лі­ся ў сіс­тэ­му аду­ка­цыі, то мы б не ду­ма­лі, як за­крыць ва­кан­сіі ў дзі­ця­чых сад­ках ці дзе ўзяць на­стаў­ні­каў фі­зі­кі і ма­тэ­ма­ты­кі...

Са сту­дэнц­кай лаў­кі — ад­ра­зу ў «бой»?

— Ідэя пад­цяг­нуць за­роб­кі пе­да­го­гаў да ся­рэд­ня­га за­роб­ку ў рэ­гі­ё­не мне па­да­ба­ец­ца, — пад­ха­піў на­стаў­нік фі­зі­кі ся­рэд­няй шко­лы № 26 г. Грод­на Сяр­гей ФА­ДЗІН, да­рэ­чы, ма­ла­ды спе­цы­я­ліст. — Ха­чу рас­ка­заць, з які­мі праб­ле­ма­мі да­вя­ло­ся су­тык­нуц­ца аса­біс­та мне пас­ля та­го, як прый­шоў у шко­лу. На мя­не зва­лі­ла­ся вя­лі­кая коль­касць нар­ма­тыў­ных да­ку­мен­таў, у якіх трэ­ба бы­ло ра­за­брац­ца, каб пры­мя­няць іх на прак­ты­цы. Пра­бе­лы ад­чу­ва­лі­ся і ў псі­ха­ла­гіч­най пад­рых­тоў­цы. Псі­ха­ло­гія ва ўні­вер­сі­тэ­це быц­цам бы і вы­ву­ча­ец­ца, хоць і не­пра­цяг­лы час, але да ра­бо­ты з «жы­вы­мі людзь­мі» мы не зу­сім пад­рых­та­ва­ны. Та­му і ўзні­ка­лі шмат­лі­кія пы­тан­ні. А ка­лі та­бе яшчэ ад­ра­зу да­юць клас­нае кі­раў­ніц­тва, то трэ­ба на­ладж­ваць ста­сун­кі ўжо не толь­кі з дзець­мі, але і з іх баць­ка­мі.

На­стаў­нік гіс­то­рыі Ба­бі­ніц­кай ся­рэд­няй шко­лы Ві­цеб­ска­га ра­ё­на Аляк­сандр ПРО­ХА­РАЎ пад­тры­маў свай­го ка­ле­гу:

— Ха­це­ла­ся б ак­цэн­та­ваць ува­гу на вя­лі­кай коль­кас­ці па­пер, якія да­во­дзіц­ца афарм­ляць і за­паў­няць на­стаў­ні­ку. Ма­ла­ды спе­цы­я­ліст пры­сту­пае да ра­бо­ты 15 жніў­ня. З вуч­ня­мі ён зна­ё­міц­ца толь­кі 1 ве­рас­ня. А акт аб­сле­да­ван­ня сем'­яў усіх сва­іх на­ву­чэн­цаў клас­ны кі­раў­нік па­ві­нен здаць ужо да 10 ве­рас­ня. Да та­го ж у сель­скай мяс­цо­вас­ці ёсць свае ню­ан­сы. Ад­лег­ласць ад шко­лы да мес­ца пра­жы­ван­ня ад­на­го з ма­іх вуч­няў — 15 кі­ла­мет­раў. Да та­го ж мы па­він­ны не менш чым раз на ты­дзень на­вед­ваць сем'і, што зна­хо­дзяц­ца ў са­цы­яль­на-не­бяс­печ­ным ста­но­ві­шчы і скла­даць ад­па­вед­ныя ак­ты. Ро­бім мы гэ­та ў свой аса­біс­ты час. У ма­ім кла­се та­кіх вуч­няў двое. У ін­шых — тры-ча­ты­ры. Вяр­та­ю­ся да­до­му ў цем­ры. Да та­го ж і за пры­га­рад­ныя аў­то­бу­сы да­во­дзіц­ца пла­ціць з улас­най кі­шэ­ні.

Праз паў­го­да я стра­чу да­пла­ту як ма­ла­ды спе­цы­я­ліст — сён­ня гэ­та 260 ты­сяч. І на­ват пры­сва­ен­не дру­гой ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі гэ­тую да­пла­ту не кам­пен­суе.

Што ты­чыц­ца прад­ме­та, які я вы­кла­даю, то ска­жу, што вель­мі скла­да­на спа­чат­ку паў­го­да вы­кла­даць пэў­ны пе­ры­яд кур­са су­свет­най гіс­то­рыі, а по­тым паў­го­да, за­быў­шы­ся пра су­свет­ную гіс­то­рыю, пра­во­дзіць за­ня­ткі па гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі. Не­вя­лі­кая коль­касць га­дзін, пра­ду­гле­джа­ных на вы­ву­чэн­не гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі, пры­вя­дзе да та­го, што гіс­то­рыю род­най кра­і­ны мы хут­ка за­бу­дзем. Да та­го ж і за­меж­ная мо­ва вы­кла­да­ец­ца ў шко­ле ў ра­зы больш, чым род­ная. Яшчэ ад­на праб­ле­ма — вы­кла­дан­не гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі на рус­кай мо­ве. Я скон­чыў шко­лу ў 2007 го­дзе. Гіс­то­рыю Бе­ла­ру­сі мы вы­ву­ча­лі на бе­ла­рус­кай мо­ве. Ва ўні­вер­сі­тэ­це гіс­то­рыя Бе­ла­ру­сі так­са­ма вы­кла­да­ла­ся на бе­ла­рус­кай мо­ве. А ў шко­ле не­маг­чы­ма гэ­та ра­біць, па­коль­кі пад­руч­ні­кі ёсць толь­кі на рус­кай мо­ве.

Час на адаптацыю

Ва­сіль Буд­ке­віч ка­жа, што не ра­зу­мее, на якую «кі­пу па­пер» скар­дзяц­ца ма­ла­дыя на­стаў­ні­кі, а вось з тым, што ма­ла­дым спе­цы­я­ліс­там трэ­ба даць час для адап­та­цыі, а не кі­даць іх на клас­нае кі­раў­ніц­тва як у вір з га­ла­вой, па­га­джа­ец­ца:

— Пе­да­го­гам-па­чат­коў­цам трэ­ба даць год—два, каб яны ўвай­шлі ў пра­фе­сію і ад­чу­лі ся­бе не сту­дэн­та­мі на прак­ты­цы, а пе­да­го­га­мі. Каб асэн­са­ва­лі і зра­зу­ме­лі гэ­ты стан. Ка­лі я прый­шоў у шко­лу, мне не да­лі ад­ра­зу клас­нае кі­раў­ніц­тва. Па­ка­за­лі чац­вёр­ты клас і ска­за­лі, што ў на­ступ­ным го­дзе я бу­ду пра­ца­ваць у ім клас­ным кі­раў­ні­ком. Я пры­сут­ні­чаў у гэ­тым кла­се на пра­ця­гу го­да на мно­гіх ме­ра­пры­ем­ствах, дзе­ці і баць­кі мя­не ба­чы­лі і ве­да­лі. І я з ра­дас­цю ча­каў 1 ве­рас­ня, каб стаць у дзя­цей клас­ным кі­раў­ні­ком.

Між ін­шым, у Ака­дэ­міі пас­ля­дып­лом­най аду­ка­цыі (АПА) на пра­ця­гу вась­мі га­доў вя­дзец­ца да­сле­да­ван­не па вы­ву­чэн­ні цяж­кас­цяў, якія ўзні­ка­юць у пра­цэ­се ра­бо­ты ма­ла­дых на­стаў­ні­каў. У ім удзель­ні­ча­юць не толь­кі пе­да­го­гі, якія пры­сту­пі­лі да ра­бо­ты, але і кі­раў­ні­кі ўста­ноў аду­ка­цыі.

— У мно­гім дум­кі ма­ла­дых пе­да­го­гаў і кі­раў­ні­коў су­па­да­юць. І мо­ладзь, і кі­раў­ні­кі да­стат­ко­ва вы­со­ка ацэнь­ва­юць кам­пе­тэнт­насць ма­ла­дых на­стаў­ні­каў у прад­мет­най га­лі­не — ад 60 да 80% у роз­ныя га­ды, — рас­ка­за­ла на­чаль­нік ад­дзе­ла са­цы­я­ло­гіі аду­ка­цыі і па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі Ве­ра­ні­ка РЭ­УТ. У чым сён­ня ма­ла­ды пе­да­гог, на яго дум­ку, не­да­стат­ко­ва сфар­мі­ра­ва­ны? Не­да­стат­ко­ва сфар­мі­ра­ва­ныя ўмен­ні ў га­лі­не вы­ха­ваў­чай ра­бо­ты — умен­ні пра­ца­ваць з баць­ка­мі, з дзець­мі з дэ­ві­янт­ны­мі па­во­дзі­на­мі, пра­во­дзіць іна­ва­цый­ную дзей­насць.

У 2006—2007 га­дах са­мы­мі праб­лем­ны­мі для ма­ла­до­га на­стаў­ні­ка бы­лі не­да­стат­ко­вая ме­та­дыч­ная пад­рых­тоў­ка, не­дас­ка­на­ласць нар­ма­тыў­на-пра­ва­вой ба­зы, у якой ён дрэн­на ары­ен­та­ваў­ся, ад­на­стай­ныя фор­мы і ме­та­ды ра­бо­ты з ма­ла­ды­мі пе­да­го­га­мі. У 2008—2009 га­дах «праб­лем­ныя» ак­цэн­ты змяс­ці­лі­ся ў ін­шы бок: ар­га­ні­за­цыя на­стаў­ніц­тва ва ўста­но­ве аду­ка­цыі, ва­ло­дан­не ін­фар­ма­цый­на-ка­му­ні­ка­цый­ны­мі тэх­на­ло­гі­я­мі. Сён­ня ма­ла­дыя пе­да­го­гі ад­чу­ва­юць па­трэ­бу ў раз­віц­ці дыс­тан­цый­най сіс­тэ­мы пад­трым­кі пе­да­го­га, у ар­га­ні­за­цыі цью­тар­ства (кан­суль­та­ван­ня). Пе­ра­важ­ная боль­шасць пе­да­го­гаў вы­сту­пае з пра­па­но­вай пра­вя­дзен­ня ан­ке­та­ван­ня ці тэс­ці­ра­ван­ня на пра­фе­сій­ную пры­дат­насць пры пры­ёме ў ВНУ...

Ін­тэр­на­ту­ра для пе­да­го­гаў

Да­рэ­чы, у Ра­сіі, дзе так­са­ма за­кла­по­ча­ны ніз­кай ма­ты­ва­ва­нас­цю абі­ту­ры­ен­таў, якія ідуць на пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці, і сла­бай пад­рых­тоў­кай ма­ла­дых пе­да­го­гаў, каб зла­маць гэ­ту тэн­дэн­цыю, вы­ра­шы­лі кар­ды­наль­на пе­ра­бу­да­ваць сіс­тэ­му пе­да­га­гіч­най аду­ка­цыі і рас­пра­ца­ва­лі кан­цэп­цыю пад­трым­кі раз­віц­ця пе­да­га­гіч­най аду­ка­цыі. Згод­на з гэ­тай кан­цэп­цы­яй, абі­ту­ры­ен­ты пры па­ступ­лен­ні на пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці бу­дуць пра­хо­дзіць псі­ха­ла­гіч­нае тэс­ці­ра­ван­не, па­коль­кі пе­да­го­гі­ка — пра­фе­сія не для кож­на­га.

— Мы як праф­са­юз ма­рым пра тое, каб для ма­ла­дых пе­да­го­гаў быў ство­ра­ны ін­сты­тут на­кшталт ін­тэр­на­ту­ры ў ме­ды­цы­не, г. зн., каб наш ма­ла­ды спе­цы­я­ліст меў паў­го­да або не­каль­кі ме­ся­цаў для адап­та­цыі, каб ён прос­та мог па­пры­сут­ні­чаць на ўро­ках і пры­гле­дзец­ца, як пра­цу­юць больш во­пыт­ныя на­стаў­ні­кі, — пад­крэс­ліў Ра­ман Да­пі­ра. — А ка­лі ў ма­ла­до­га пе­да­го­га на­груз­ка 27 га­дзін на ты­дзень ці яшчэ боль­шая, то ён, без­умоў­на, не бу­дзе ба­чыць, як пра­цу­юць ін­шыя. І гэ­та не вель­мі доб­ра. Бо на­стаў­ніц­тва па­чы­на­ец­ца там, дзе не прос­та за­ма­ца­ва­лі пе­да­го­га за ма­ла­дым спе­цы­я­ліс­там, а дзе ма­ла­ды спе­цы­я­ліст мае маг­чы­масць па­гля­дзець, як гэ­ты на­стаў­нік пра­цуе.

Сён­ня най­маль­ні­ку ў сіс­тэ­ме аду­ка­цыі вель­мі скла­да­на пад­вес­ці ма­ты­ва­цый­ную ба­зу пад тое, каб ма­ла­ды спе­цы­я­ліст за­стаў­ся ў яго пра­ца­ваць. Мы з Мі­ніс­тэр­ствам аду­ка­цыі ад­соч­ва­ем, як у рэ­гі­ё­нах пла­ну­юц­ца срод­кі на па­вы­шэн­не за­ра­бот­най пла­ты пе­да­га­гіч­ным ра­бот­ні­кам. Сён­ня на­ша ўва­га пры­ка­ва­ная да боль­шай ды­фе­рэн­цы­я­цыі апла­ты пра­цы па­між пе­да­га­гіч­ны­мі ра­бот­ні­ка­мі, якія ма­юць пер­шую і вы­шэй­шую ква­лі­фі­ка­цый­ную ка­тэ­го­рыю. Для нас гэ­та асноў­ная за­да­ча. Маг­чы­ма, яе вы­ра­шэн­не і пад­штурх­не ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў па­гля­дзець на шко­лу і ўво­гу­ле на сіс­тэ­му аду­ка­цыі як на сіс­тэ­му свай­го доў­га­тэр­мі­но­ва­га раз­віц­ця, сва­ёй доў­га­тэр­мі­но­вай кар'­е­ры.

Для та­го, каб за­ці­ка­віць ма­ла­до­га пе­да­го­га і пад­тры­маць яго ма­тэ­ры­яль­на, ня­рэд­ка кі­раў­ні­кі да­юць яму вя­лі­кую коль­касць га­дзін. Праў­да, вя­лі­кую коль­касць га­дзін ма­ла­дым «уру­ча­юць» і па пры­чы­не дэ­фі­цы­ту ў шко­ле пе­да­го­гаў та­го ці ін­ша­га про­фі­лю. Але пра якую якасць пра­цы мо­жа вес­ці­ся га­вор­ка, ка­лі на ня­во­пыт­на­га пе­да­го­га зваль­ва­юц­ца 30-36 га­дзін на ты­дзень плюс клас­нае кі­раў­ніц­тва?

Як пры­знаў­ся адзін з ма­ла­дых пе­да­го­гаў пад­час «круг­ла­га ста­ла», ка­лі ты ідзеш з до­му а па­ло­ве вось­май ра­ні­цы і пры­хо­дзіш а вось­май ве­ча­ра, ка­лі ў ця­бе ня­ма «фор­так» па­між уро­ка­мі, і ты вяр­та­еш­ся да­моў пас­ля 12 га­дзін бес­пе­ра­пын­ных зно­сін з дзець­мі, іх баць­ка­мі і ка­ле­га­мі, а ця­бе до­ма ча­кае яшчэ пад­рых­тоў­ка да ўро­каў, на­пі­сан­не пла­наў і роз­ных спра­ва­здач, пад­рых­тоў­ка да шос­та­га школь­на­га дня, па­за­клас­ных ме­ра­пры­ем­стваў, а ты ба­чыш, як ін­шыя лю­дзі ад­па­чы­ва­юць ці рых­ту­юц­ца да свя­та, то ду­ма­еш толь­кі пра ад­но: «На­вош­та мне та­кое шчас­це?»

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».