Вы тут

Можа нервы, а можа быць, і залоза


Сталёвыя нер­вы — ма­ра кож­на­га. Ад­нак зда­ра­ец­ца, што нер­вы пад­вод­зяць, і мы на­ват не зда­гад­ва­ем­ся, што сла­басць на­шай нер­во­вай сіс­тэ­мы аб­умоў­ле­на збо­я­мі ў ра­бо­це шчы­та­па­доб­най за­ло­зы, ад­зна­чае за­гад­чы­ца тэ­ра­пеў­тыч­на­га ад­дзя­лен­ня ме­ды­ка-са­ні­тар­най час­ці ЗАТ «Ат­лант» Ак­са­на СА­НЕЦ.

12-4

Чым кі­руе?

Гэ­ты не­вя­лі­кі ор­ган, раз­ме­шча­ны на пя­рэд­няй па­верх­ні шыі, скла­да­ец­ца з дзвюх до­ляў, злу­ча­ных па­між са­бой пе­ра­шый­кам. Ня­гле­дзя­чы на не­вя­лі­кі па­мер, шчы­та­па­доб­ная за­ло­за пад­па­рад­ка­ва­ла са­бе прак­тыч­на ўсе пра­цэ­сы ў ар­га­ніз­ме. Яна ак­тыў­на ўдзель­ні­чае ў аб­ме­не рэ­чы­ваў, вы­кід­вае ў кроў гар­мо­ны, ад ліш­ку ці не­да­хо­пу якіх па­ку­ту­юць прак­тыч­на ўсе ўнут­ра­ныя ор­га­ны, аб чым і па­ве­дам­ляе нам на­ша нер­во­вая сіс­тэ­ма. Раз­віц­цё ма­лоч­ных за­лоз, стан ску­ры і ва­ла­соў, здоль­насць вы­на­сіць і на­ра­дзіць зда­ро­вае дзі­ця, ра­зу­мо­выя здоль­нас­ці, сон і апе­тыт, фі­зіч­ная ак­тыў­насць, ма­са це­ла, тры­ва­ласць кас­цей, ра­бо­та сэр­ца, іму­ні­тэ­ту, раз­віц­цё ме­ха­ніз­маў ста­рэн­ня — усё гэ­та ў мно­гім за­ле­жыць ад «шчы­та­від­кі».

У жан­чын так

Раз­драж­нё­насць, плак­сі­васць, па­ру­шэн­не сну, нер­воз­насць, змя­нен­не апе­ты­ту і ва­гі час­та звяз­ва­юць з нер­во­вым зня­сі­лен­нем або дэ­прэ­сі­яй. Звы­чай­ныя за­спа­ка­яль­ныя срод­кі, ад­па­чы­нак і зме­на аб­ста­ноў­кі аказ­ва­юць ча­со­вы эфект, а пас­ля праб­ле­ма вяр­та­ец­ца з па­двое­най сі­лай. Дрэн­нае са­ма­ад­чу­ван­не мож­а быць вы­клі­ка­на:

— дэ­фі­цы­там гар­мо­наў шчы­та­па­доб­най за­ло­зы — гі­па­ты­рэ­ё­зам,

— ліш­кам гар­мо­наў — ты­рэ­а­так­сі­ко­зам,

— сімп­то­ма­мі сціс­кан­ня ор­га­наў шыі па­вя­лі­ча­най шчы­та­па­доб­най за­ло­зай — вал­ля­ком.

Кож­ная жан­чы­на па­він­на ра­зу­мець, што ра­бо­та жа­но­ча­га ар­га­ніз­ма пад­па­рад­ка­ва­на сва­ім асаб­лі­вым бія­рыт­мам: «кры­тыч­ным» дням, ця­жар­нас­ці, ро­дам, груд­но­му карм­лен­ню, клі­мак­су — усе гэ­тыя пра­цэ­сы ўплы­ва­юць на ра­бо­ту шчы­та­па­доб­най за­ло­зы і ро­бяць жанчын схіль­ны­мі да пе­ра­па­даў на­строю, не­ўро­заў і дэ­прэ­сіі. У муж­чын гэ­тая за­ло­за больш «па­слух­мя­ная» і ра­дзей дае збоі, па­коль­кі ў муж­чын­скім ар­га­ніз­ме ўсе ўнут­ра­ныя ор­га­ны пра­цу­юць па­вод­ле ста­біль­на­га гра­фі­ка.

Што ўплы­вае?

У 50-60 пра­цэн­тах вы­пад­каў па­та­ло­гія шчы­та­па­доб­най за­ло­зы з'яў­ля­ец­ца спад­чын­ным за­хвор­ван­нем. Пе­рад­аец­ца ме­на­ві­та схіль­насць да за­хвор­ван­ня, а пра­явіц­ца яно ці не — за­ле­жыць ад знеш­ніх фак­та­раў.

* Не­да­хоп або лі­шак ёду. Ёд не­аб­ход­ны для нар­маль­най вы­пра­цоў­кі гар­мо­наў.

* Праз­мер­нае зна­хо­джан­не на сон­цы, уз­дзе­ян­не ра­ды­я­цыі.

* «Аў­та­імун­ная вай­на». Да па­та­ло­гіі мо­жа пры­вес­ці ўлас­ная імун­ная сіс­тэ­ма. У нор­ме яна вы­ні­шчае чу­жа­род­ныя і зме­не­ныя клет­кі ў ар­га­ніз­ме. Але ча­сам ар­га­нізм па­чы­нае ўспры­маць улас­ную «шчы­та­від­ку» як неш­та чу­жа­род­нае і вы­пра­цоў­вае ан­ты­це­лы да яе тка­нак, якія або па­сту­по­ва раз­бу­ра­юць за­ло­зу, або пры­му­ша­юць вы­пра­цоў­ваць не­ве­ра­год­ную коль­касць гар­мо­наў.

* Ві­рус­ныя і бак­тэ­ры­яль­ныя ін­фек­цыі.

* Фер­мент­ная па­та­ло­гія, ня­пра­віль­нае раз­віц­цё ор­га­на.

* Даб­ра­якас­ныя і зла­я­кас­ныя но­ва­ўтва­рэн­ні.

У вас ёсць та­кія сімп­то­мы?

ГІ­ПА­ТЫ­РЭ­ЁЗ. Поў­ная стра­та жыц­цё­вай энер­гіі. За­па­воль­ва­юц­ца аб­мен­ныя пра­цэ­сы, з'яў­ля­юц­ца сла­басць, зні­жэн­не па­мя­ці і пра­ца­здоль­нас­ці, сан­лі­васць удзень, за­тар­мо­жа­насць, за­па­воль­ван­не маў­лен­ня, дрэн­ны на­строй, пры­баў­ка ва­гі, ацёч­насць, су­хасць ску­ры, вы­па­дзен­не ва­ла­соў, лом­касць па­зног­цяў, рэд­кі пульс, па­ру­шэн­не ар­тэ­рыя­льна­га ціс­ку. Ме­сяч­ныя ста­но­вяц­ца рэд­кі­мі, ра­на на­ды­хо­дзіць ме­на­паў­за. Та­кім жан­чы­нам ця­жэй за­ця­жа­раць, час­та не­да­хоп гар­мо­наў шчы­та­па­доб­най за­ло­зы пры­во­дзіць да не­вы­нош­ван­ня ця­жар­нас­ці.

ТЫ­РЭ­А­ТАК­СІ­КОЗ. Аб­мен рэ­чы­ваў рэз­ка па­ска­ра­ец­ца, зні­жа­ец­ца ва­га, з'яў­ля­юц­ца па­ча­шча­нае сэр­ца­біц­цё, па­чуц­цё га­рач­кі, не­пе­ра­нос­насць вы­со­кіх тэм­пе­ра­тур, дры­жан­не рук і це­ла, мы­шач­ная і агуль­ная сла­басць, час­тыя зме­ны на­строю, агрэ­сіў­насць, эма­цы­й­насць, плак­сі­васць, не­маг­чы­масць скан­цэнт­ра­вац­ца на вы­ка­нан­ні за­да­чы, па­чуц­цё стра­ху, бяс­сон­ні­ца.

ЭК­ЗАФ­ТАЛЬМ. Аў­та­імун­нае за­хвор­ван­не шчы­та­па­доб­най за­ло­зы пры­во­дзіць да вір­ла­во­кас­ці.

ВАЛ­ЛЯК, або ву­зел. Па­таў­шчэн­ні, пры­пух­лас­ці ў мес­цы шчы­та­па­доб­най за­ло­зы мо­гуць уз­ні­каць пры лю­бым ста­не за­ло­зы і заў­сё­ды па­тра­бу­юць ля­чэн­ня. Для дак­лад­на­га вы­яў­лен­ня па­ме­раў і аб'­ёму за­ло­зы, на­яў­нас­ці вуз­лоў і кіс­таў пра­вод­зяць уль­тра­гу­ка­вое да­сле­да­ван­не. Час­та вуз­ла­вы вал­ляк з'яў­ля­ец­ца вы­пад­ко­вай зна­ход­кай, вы­яў­ле­най пад­час пра­фі­лак­тыч­на­га аб­сле­да­ван­ня, бо вуз­ла­выя ўтва­рэн­ні не су­пра­ва­джа­юц­ца бо­лем. Не­бяс­пе­ка ж вал­ля­ку ў тым, што хва­ро­ба пра­грэ­суе, і да ад­на­го вуз­ла да­да­юц­ца ін­шыя, а мо­жа па­чац­ца і зла­я­кас­нае пе­ра­ра­джэн­не. Акра­мя та­го, не­ка­то­рыя вуз­лы вы­кід­ва­юць у кроў лі­шак гар­мо­наў.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.