Жыхар Польшчы ўпершыню ў гісторыі гэтай краіны падаў грамадзянскі іск супраць каталіцкай царквы, абвінаваціўшы яе святара ў сваім растленні, паведамляе BBС Nеws.
У якасці кампенсацыі нанесенай яму маральнай і фізічнай шкоды Марцін К. патрабуе ад царквы 47500 еўра. Святар, ад дзеянняў якога пацярпеў ісцец, знаходзіцца ў турме, дзе адбывае двухгадовы тэрмін. У мінулым грамадзянскія іскі па справах аб гвалтаванні малалетніх святарамі падаваліся толькі супраць асоб, але ніколі супраць царквы як арганізацыі. Кіраўніцтва самой царквы раней заявіла, што не збіраецца расплачвацца за дзеянні асобных святароў. Іск супраць польскай каталіцкай царквы пададзены на фоне супрацьстаяння Ватыкана і камісіі ААН па правах дзяцей. Камісія абвінаваціла Ватыкан ва ўкрывальніцтве святароў, западозраных у педафіліі.
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!