Вы тут

Зубр — не карова, алень — не каза, але кормяць жывёлу нярэдка... калгасы


Якое гэ­та пры­го­жае ві­до­ві­шча, ка­лі гра­цы­ёз­ны алень рас­кід­вае ка­пы­там снег і да­стае ад­туль зя­лё­ныя га­лін­кі азі­ма­га рап­су! Гля­дзець мож­на доў­га, мож­на зды­маць на ві­дэа, ка­лі па­шан­цуе. А мы вось не па­спе­лі на­ват сфа­та­гра­фа­ваць: як толь­кі ма­шы­на ды­рэк­та­ра ААТ «Роў­біц­кае» спы­ні­ла­ся на­су­праць ма­лень­ка­га стат­ку але­няў, чул­лі­выя жы­вё­лі­ны ад­ра­зу ад­бег­лі да блі­жэй­ша­га ўзлес­ку і сха­ва­лі­ся за дрэ­ва­мі.

7-11

Страт­ная эк­зо­ты­ка

— Як зна­рок па­ха­ва­лі­ся, — здзіў­ля­ец­ца ды­рэк­тар роў­біц­кай гас­па­дар­кі Мі­ка­лай Псты­га. — Бы­вае, едзеш па гэ­тай да­ро­зе — ледзь не з-за кож­на­га дрэ­ва то зуб­ры вы­гляд­ва­юць, то але­ні з ка­зу­ля­мі...

Тут жа спрак­ты­ка­ва­ным во­кам ды­рэк­тар за­ўва­жае на краю ле­су лі­су, але я па­спя­ваю ўба­чыць толь­кі ры­жы хвост.

Што тут ска­жаш? На­сель­ні­кі Бе­ла­веж­скай пу­шчы жы­вуць сва­ім жыц­цём, га­лоў­ным склад­ні­кам яко­га з'яў­ля­ец­ца зда­бы­ван­не ежы. Асаб­лі­ва гэ­та ак­ту­аль­на сту­дзень­ска-лю­таў­скі­мі ма­ра­за­мі, ка­лі звы­чай­ная кар­ма­вая ба­за пад сне­гам.

Ці­ка­ва ўсё апі­са­нае на­зі­раць ста­рон­ня­му ча­ла­ве­ку аль­бо за­ці­каў­ле­на­му ту­рыс­ту, а вось гас­па­дар­ні­кам гэ­тая эк­зо­ты­ка ні­чо­га, акра­мя га­лаў­но­га бо­лю, не пры­баў­ляе.

— Ка­ля вёс­кі Ча­дзель увесь рапс ле­тась з'е­лі, — пра­цяг­вае Мі­ка­лай Іва­на­віч. — Ку­ку­ру­зу звы­чай­на псу­юць дзі­кі. Зуб­ры, праў­да, у апош­нія га­ды ста­лі на­вед­вац­ца да нас знач­на ра­дзей. Жы­вуць ней­кія шэсць адзі­но­чак-пус­тэль­ні­каў у ту­тэй­шых ля­сах. А стат­кі ха­дзіць пе­ра­ста­лі, бо по­бач На­цы­я­наль­ны парк пра­во­дзіць ар­га­ні­за­ва­ныя па­ля­ван­ні. Як толь­кі ста­лі па­стрэль­ваць, зуб­ры па­ча­лі абы­хо­дзіць гэ­тыя мяс­ці­ны. Зубр, як ака­за­ла­ся, звер асця­рож­ны.

А вось больш дроб­ныя «су­се­дзі па пу­шчы» на бліз­касць ча­ла­ве­ча­га жыт­ла на­ват не зва­жа­юць. Ге­ор­гій Шым­чык па­каз­вае нам свае ня­хіт­рыя пры­ста­са­ван­ні для ад­пуж­ван­ня але­няў. Рап­са­вае по­ле па­чы­на­ец­ца ад­ра­зу за ага­ро­дам Ге­ор­гія Ан­то­на­ві­ча. Сю­ды над­вя­чор­кам кож­ны дзень пры­хо­дзяць па­па­свіц­ца але­ні. Та­ды гас­па­дар бя­рэ жа­лез­ны прут і з усяе сі­лы ля­пае ім па ме­та­ліч­най во­сі ага­род­най тач­кі. По­тым вы­хо­дзіць па­ма­хаць кі­ем, па­кры­чаць, каб ня­про­ша­ныя гос­ці ад­бег­лі да­лей. Яго са­ба­ку Ша­ры­ка яны ўжо даў­но не ба­яц­ца. Двар­няк сам па­бой­ва­ец­ца ляс­ных звя­роў. Ён бя­жыць і ўпэў­не­на брэ­ша толь­кі по­бач з гас­па­да­ром, а ка­лі той па­ва­роч­вае да­до­му, ху­цень­ка раз­ва­роч­ва­ец­ца і Ша­рык. Та­кая ня­хіт­рая «ме­то­да» дзей­ні­чае звы­чай­на не­каль­кі га­дзін. На до­світ­ку і ве­ча­рам ляс­ныя гос­ці вяр­та­юц­ца на аб­лю­ба­ва­нае по­ле.

Ге­ор­гію Шым­чы­ку 76 га­доў, але ён яшчэ пра­цуе бры­га­дзі­рам у Ча­дзе­лі. Та­му ад кал­гас­ных па­се­ваў рап­су ад­га­няе звя­роў па аба­вяз­ку служ­бы. «Не­ка­лі, баць­кі-дзя­ды рас­каз­ва­лі, яшчэ да рэ­ва­лю­цыі, ка­лі ляс­ны звер лю­дзям якую па­тра­ву ра­біў, гас­па­да­ру кам­пен­са­ва­лі ўрон з каз­ны, — га­во­рыць Ге­ор­гій Ан­то­на­віч. — А ця­пер усе на­шы стра­ты — толь­кі на­ша праб­ле­ма».

Ба­бі­нец­кая «чу­па­каб­ра»

Амаль у са­мім ле­се сха­ва­ла­ся вёс­ка Ба­бі­нец. Ця­пер там за­ста­ло­ся дзве ха­ты, дзе ўве­ча­ры за­паль­ва­ец­ца свят­ло. У ад­ной жы­ве На­стас­ся Па­ка­ла, у дру­гой — Ула­дзі­мір Куп­раш з жон­кай. На­стас­ся Мі­хай­лаў­на пры­вык­ла да су­сед­ства з дзі­кай пры­ро­дай. Ка­жа, што ра­ней, ка­лі ў іх вёс­цы бы­ло шмат лю­дзей, усе тры­ма­лі ка­роў, то зуб­ры ня­рэд­ка па­сві­лі­ся ра­зам з імі. Па­во­дзі­лі ся­бе, як пры­стой­ныя су­се­дзі, ні­ко­лі ні­я­кай шко­ды не ра­бі­лі. Ну хі­ба ка­лі зі­мой ка­то­ры па­ды­дзе да стаж­ка па­жа­ваць се­на. Та­му піль­ныя вяс­коў­цы ста­ра­лі­ся не тры­маць кар­мы ад­кры­ты­мі. А вось хто стра­ціў уся­ля­кае «сум­лен­не», на дум­ку ба­бу­лек, дык гэ­та ку­ні­цы. У су­се­да ле­тась за ад­ну ноч 29 ку­рэй і ін­ды­коў за­ду­шы­ла шкод­ні­ца. Ды і ў На­стас­сі Мі­хай­лаў­ны больш за дзя­ся­так свой­скіх пту­шак звя­ла. «Па тэ­ле­ві­за­ры ней­кай чу­па­каб­рай лю­дзей па­ло­ха­лі, — смя­ец­ца пу­шчан­ская жы­хар­ка. — Хай пры­едуць да мя­не, я ім гэ­тую «чу­па­каб­ру» па­ка­жу. У вы­шы­ню яна мен­шая за кош­ку, але ўме­лы дра­пеж­нік. Су­се­ду ў паст­ку па­па­ла­ся ле­тась пас­ля та­го, як на­ра­бі­ла шко­ды ў ку­рат­ні­ку».

Ліс­ты без ад­ка­заў

Вяс­ко­выя жы­ха­ры даў­но пры­звы­ча­і­лі­ся да іс­на­ван­ня ва ўмо­вах ле­су. А вось гас­па­дар­ні­кі вы­му­ша­ны лі­чыць гро­шы, а та­му абу­рэн­не ды­рэк­та­ра «Роў­біц­ка­га» Мі­ка­лая Псты­гі цал­кам зра­зу­ме­лае. Мі­ка­лай Іва­на­віч згад­вае, як коль­кі га­доў та­му На­цы­я­наль­на­му пар­ку пе­рад­алі сот­ні гек­та­раў зям­лі для ства­рэн­ня так зва­най бу­фер­най зо­ны. Ме­ла­ся на ўва­зе, што парк бу­дзе за­ся­ваць гэ­тыя зем­лі тым жа рап­сам, ін­шы­мі азі­мы­мі куль­ту­ра­мі для пад­корм­кі ляс­ных звя­роў. Ме­на­ві­та ў ра­ё­не зга­да­най вёс­кі Ба­бі­нец ні­хто ні ра­зу бы­лыя кал­гас­ныя зем­лі не за­ся­ваў — так і ста­яць яны, дзі­чэ­юць, за­рас­та­юць бур'­я­ном. А ляс­ным звя­рам не рас­ка­жаш, дзе мож­на ха­дзіць, а дзе нель­га: яны хо­дзяць, дзе хо­чуць. І на­но­сяць гас­па­дар­цы ма­тэ­ры­яль­ны ўрон, які вы­мя­ра­ец­ца кан­крэт­ны­мі ліч­ба­мі. Не­каль­кі га­доў за­пар спра­ба­ва­ла кі­раў­ніц­тва сельгас-
прадпрыемства вы­стаў­ляць ра­ху­нак Бе­ла­веж­скай пу­шчы, на­ват за под­пі­сам та­га­час­на­га стар­шы­ні Пру­жан­ска­га рай­вы­кан­ка­ма ліс­ты на­кі­роў­ва­лі. Яны, тыя ліс­ты, і сён­ня за­ста­юц­ца без ад­ка­зу.

Яшчэ боль­шай бя­дой, чым для «Роў­біц­ка­га», ста­лі па­тра­вы для ААТ «Му­ра­ва». На зем­лях гэ­тай гас­па­дар­кі прак­тыч­на што­дзён­на па­свіц­ца... ста­так зуб­роў пры­клад­на ў сто га­лоў. Ноч­чу звя­ры пры­хо­дзяць да ся­наж­най ямы, рас­кід­ва­юць бурт, ір­вуць плён­ку, якой за­кры­ты корм, і да­бі­ра­юц­ца да тра­вы, што ле­там на­за­па­ша­на для кал­гас­ных ка­роў. Га­лоў­ны аг­ра­ном Мі­ха­іл Гаў­ра рас­ка­заў, што ў гас­па­дар­цы скла­дзе­ны гра­фік дзя­жур­ства спе­цы­я­ліс­таў. Мі­ну­лую ноч як­раз і дзя­жу­рыў Мі­ха­іл Мі­хай­ла­віч.

Зуб­ры­ныя па­тра­вы

— Тры ра­зы га­няў зуб­роў, апош­ні — а пя­тай ра­ні­цы. На­ват не та­го кор­му шка­да, які яны з'я­дуць, — га­во­рыць га­лоў­ны аг­ра­ном. — Уя­ві­це са­бе, што бу­дзе з азі­мы­мі ці лю­бой ін­шай куль­ту­рай, ка­лі па­топ­чуц­ца па по­лі сто га­лоў та­кіх «гма­хаў». А хо­дзяць яны тут па­ста­ян­на. Уся­го ў ва­ко­лі­цы — тры зуб­ры­ныя ча­ра­ды, і ўсе яны не су­праць па­тап­тац­ца па па­лях сель­гас­прад­пры­ем­ства. А ка­ля па­мя­нё­най ся­наж­най ямы ўсё по­ле па­кры­та «бяс­плат­ным ар­га­ніч­ным угна­ен­нем» — гор­ка па­жар­та­ва­ла га­лоў­ны эка­на­міст сель­гас­прад­пры­ем­ства Ра­і­са Кан­дру­ке­віч.

Зуб­ры тут зу­сім асво­і­лі­ся. Тыд­ні паў­та­ра-два та­му зуб­ры­ца аця­лі­ла­ся ледзь не ля са­май фер­мы На­ва­сёл­кі. І апош­няе на­сця­ро­жы­ла спе­цы­я­ліс­таў «Му­ра­вы». А рап­там ста­так, які га­ня­юць ра­бот­ні­кі што­ноч, ад­ной­чы за­топ­ча но­ва­на­ро­джа­нае зуб­ра­ня... Да кры­мі­наль­най спра­вы мо­жа дай­сці... У ад­каз на прэ­тэн­зіі гас­па­дар­кі ў Бе­ла­веж­скай пу­шчы пры­звы­ча­і­лі­ся ад­моўч­вац­ца. Эка­на­міст га­во­рыць, што і ле­тась вы­стаў­ля­лі су­се­дзям ра­ху­нак на 120 міль­ё­наў руб­лёў за па­тра­вы. Ні­я­кай рэ­ак­цыі.

7-10

Праб­ле­мы за­ста­юц­ца

Аб прэ­тэн­зі­ях су­се­дзяў-аг­ра­ры­яў аў­та­рцы гэ­тых рад­коў да­вя­ло­ся гу­та­рыць з ге­не­раль­ным ды­рэк­та­рам На­цы­я­наль­на­га пар­ку «Бе­ла­веж­ская пу­шча» Аляк­санд­рам Бу­рым год та­му. Аляк­сандр Ва­сіль­е­віч ска­заў, што па­пу­ля­цыя зуб­ра ў пу­шчы даў­но пе­ра­вы­сі­ла нор­му. Прый­шоў час шу­каць шля­хі ап­ты­мі­за­цыі коль­кас­ці ва­ла­да­роў ле­су. А спра­ва гэ­тая, па ўсім ві­даць, доў­гая, бо пра ба­наль­ны ад­стрэл чыр­вана­кніж­ні­каў га­вор­ка на­ват не вя­дзец­ца. Праў­да, ды­рэк­тар за­пэў­ніў та­ды, што пу­шча знач­на па­шы­рае па­сяў­ныя пло­шчы для пад­корм­кі звя­роў для та­го, каб тры­маць іх пад кант­ро­лем.

Як ба­чым, праб­ле­му пры­ня­тыя за­ха­ды не вы­ра­шы­лі. Але ж гэ­та не азна­чае, што яе ўсё роў­на не да­вя­дзец­ца вы­ра­шаць. На­цы­я­наль­ны парк даў­но ўжо пра­па­ноў­ваў гас­па­дар­кам ага­ра­дзіць свае па­лет­кі. Ды ў Му­ра­ве гэ­та лі­чаць не­здзяйс­няль­ным пра­ек­там. І са­праў­ды: як мож­на аб­нес­ці ага­ро­джай 4200 гек­та­раў зям­лі па пе­ры­мет­ры? Да­ро­гі ж пры гэ­тым не аб­га­ро­дзіш. Ды і са­мі жэрд­кі для зуб­ра — не пе­ра­шко­да. Та­ды які сэнс га­ра­дзіць на­огул? Не аб­ня­сеш жа жа­ле­за­бе­тон­ным му­рам вы­шы­нёй у два мет­ры ся­рэд­не­ста­тыс­тыч­ны кал­гас, ні­бы ся­рэд­ня­веч­ную крэ­пасць! Та­ды і га­ва­рыць ня­ма пра што.

Да­во­дзі­ла­ся чуць і та­кую дум­ку: маў­ляў, ка­ля пу­шчы на­огул не па­трэб­ны сель­гас­прад­пры­ем­ствы. Прый­шла па­ра рас­фар­мі­ра­ваць іх і пе­ра­тва­рыць у ле­са­па­ляў­ні­чую зо­ну, а па­лі — у кар­ма­вую ба­зу для жы­вё­лы. А ку­ды та­ды за­га­да­е­це па­дзець фер­мы, ін­шыя вы­твор­чыя аб'­ек­ты, пра­цаў­ні­коў гас­па­да­рак, якія кор­мяць свае сем'і? Да­рэ­чы, не гор­шыя гас­па­дар­кі. Тая ж «Му­ра­ва» мае су­час­ныя ма­лоч­ната­вар­ныя комп­лек­сы, вы­рошч­вае эліт­нае на­сен­не, пла­ціць зар­пла­ту, знач­на вы­шэй­шую за ся­рэд­нюю па га­лі­не. Раз­ва­ліць та­кое сель­гас­прад­пры­ем­ства, зга­дзі­це­ся, не вя­лі­кая за­слу­га.

Трэ­ці ва­ры­янт уяў­ля­ец­ца са­мым цы­ві­лі­за­ва­ным: не­аб­ход­на пры­му­сіць пу­шчу ства­рыць кар­ма­вую ба­зу са­ма­стой­на або пла­ціць па ра­хун­ках. Толь­кі ў су­сед­ніх з пу­шчай гас­па­дар­ках даў­но ў гэ­та не ве­раць. Усе ў адзін го­лас ка­жуць, што для гэ­та­га па­трэб­на ра­шэн­не на са­мым вы­со­кім уз­роў­ні. А па­куль усё за­ста­ец­ца, як бы­ло. Су­мы страт ві­сяць у па­вет­ры. Шмат­лі­кія пра­вя­раль­шчы­кі фі­нан­са­вай і гас­па­дар­чай дзей­нас­ці сель­гас­прад­пры­ем­стваў раз­вод­зяць ру­ка­мі і з ра­зу­мен­нем спа­чу­ва­юць. Як на тым се­мі­на­ры, які ця­пер у Му­ра­ве ўспа­мі­на­юць амаль што з усмеш­кай.

Га­ды два та­му ўра­дзі­ла ку­ку­ру­за на по­лі, як ні­дзе ў ра­ё­не. За­зір­нуў сю­ды стар­шы­ня рай­вы­кан­ка­ма і ад­ра­зу пры­няў ра­шэн­не пра­вес­ці се­мі­нар-ву­чо­бу для ўсіх аг­ра­ры­яў ра­ё­на. Ды­рэк­тар «Му­ра­вы» Пётр Бі­лец­кі на­пя­рэ­дад­ні ве­ча­рам быў на по­лі, яшчэ раз з за­да­валь­нен­нем агле­дзеў па­се­вы, аб­ду­маў пра­мо­ву. Хто ж мог ве­даць, што да ран­ку тое по­ле не­да­жы­ве, што яго спля­жаць дзі­кі. Ра­ні­цай ды­рэк­тар пры­ехаў сю­ды ра­зам з гас­ця­мі, каб не без го­на­ру па­дзя­ліц­ца во­пы­там з ка­ле­га­мі. Уз­няў ру­ку з указ­кай, і... усё ўба­чыў. Да­лей, як ска­за­на ў вя­до­май п'е­се, бы­ла ня­мая сцэ­на.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Пру­жан­скі ра­ён.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.