Вы тут

«Мне two булачка і one кава»


Пад­час пра­вя­дзен­ня чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі важ­на, каб ар­га­ні­за­цыі гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня за­бяс­пе­чы­лі вы­со­кую якасць аб­слу­гоў­ван­ня жы­ха­роў кра­і­ны і за­меж­ных гас­цей, каб іх па­слу­гі бы­лі да­ступ­ны­мі і пры­ця­галь­ны­мі. У кан­чат­ко­вым вы­ні­ку га­вор­ка ідзе пра ства­рэн­не ста­ноў­ча­га імі­джу кра­і­ны, та­му Мі­ніс­тэр­ства ганд­лю вы­сту­пі­ла з рэ­ка­мен­да­цы­я­мі ад­нос­на та­го, якія па­тра­ба­ван­ні да аб'­ек­таў гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня па­він­ны быць вы­ка­на­ны.

У пры­ват­нас­ці, га­вор­ка ідзе пра ве­дан­не за­меж­най мо­вы пер­са­на­лам у ме­жах раз­моў­на­га мі­ні­му­му. Пры ад­сут­нас­ці ра­бот­ні­каў за­лы з та­кі­мі ве­да­мі да­пус­ка­ец­ца на­яў­насць на аб'­ек­це ха­ця б ад­на­го спе­цы­я­ліс­та з ве­дан­нем за­меж­ных моў. У рэ­ста­ра­не ці ка­вяр­ні па­він­ны быць раз­моў­ні­кі «Гу­тар­ко­вая за­меж­ная мо­ва (анг­лій­ская)». Ме­ню — на дзяр­жаў­най бе­ла­рус­кай (рус­кай) і ад­ной за­меж­най мо­ве. У са­мім ме­ню па­ві­нен быць прад­стаў­ле­ны раз­на­стай­ны асар­ты­мент страў, у тым лі­ку не менш за 10 страў бе­ла­рус­кай на­цы­я­наль­най кух­ні (асар­ці ся­лян­скае, се­ля­дзец па-ста­ра­бе­ла­рус­ку, грыб­ная по­лі­ўка, дра­ні­кі, пя­чыс­та са сві­ні­ны, ве­ра­шча­ка, збі­цень і інш). Мі­ніс­тэр­ства ганд­лю так­са­ма рэ­ка­мен­дуе вы­клю­чыць не­аб­грун­та­ва­нае па­вя­лі­чэн­не цэн на пра­дук­цыю гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня, за­ха­ваў­шы на пе­ры­яд пра­вя­дзен­ня чэм­пі­я­на­ту ўзро­вень цэн, якія бу­дуць дзей­ні­чаць да мая.

Апроч ін­шых рэ­ка­мен­да­цый — на­яў­насць маг­чы­мас­ці раз­лі­ку спа­жыў­ца­мі за пра­да­стаў­ле­ныя па­слу­гі бан­каў­скі­мі карт­ка­мі ўнут­ра­най пла­цеж­най сіс­тэ­мы Бел­Карт і між­на­род­най пла­цеж­най сіс­тэ­мы Vіsa і MasterCard. Па­ві­нен быць у на­яў­нас­ці бес­пра­вад­ны ін­тэр­нэт, маг­чы­масць пра­гля­ду спар­тыў­ных і ін­шых тэ­ле­пра­грам. Мі­ніс­тэр­ства ганд­лю ра­іць мець у рэ­ста­ра­нах і ка­вяр­нях кар­ты, схе­мы ру­ху транс­пар­ту ў га­ра­дах, а для пры­да­рож­на­га сэр­ві­су — на аў­та­ма­біль­ных да­ро­гах кра­і­ны. Вя­до­ма, у на­яў­нас­ці па­він­на быць су­ве­нір­ная пра­дук­цыя і ін­фар­ма­цый­ныя ма­тэ­ры­я­лы пра гіс­то­ры­ка-куль­тур­ныя сла­ву­тас­ці Бе­ла­ру­сі, па­слу­гах ту­ра­пе­ра­та­раў. Для ўдзель­ні­каў да­рож­на­га ру­ху трэ­ба пра­па­на­ваць раз­на­стай­ныя ві­ды па­слуг: кам­плек­та­ваць на­бо­ры ў да­ро­гу, даць маг­чы­масць пад­за­ра­дзіць ма­біль­ныя тэ­ле­фо­ны, ска­рыс­тац­ца фак­сам і інш.

За­ліш­не ка­заць, што пра сам аб'­ект гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня па­він­на быць ін­фар­ма­цыя ў ін­тэр­нэ­це, а сам ён — мець шыль­ду і ін­тэр'­ер, аформ­ле­ны ў ад­па­вед­нас­ці з кан­цэп­цы­яй рэ­ста­ра­на ці ка­вяр­ні. Гу­чыць, маг­чы­ма, ба­наль­на, але ай­чын­ным ула­даль­ні­кам та­кіх аб'­ек­таў на­га­да­лі пра не­аб­ход­насць пра­ца­ваць згод­на з за­цвер­джа­ным рэ­жы­мам ра­бо­ты, пад­трым­лі­ваць на­леж­ны са­ні­тар­на-гі­гі­е­ніч­ны стан, а ра­бот­ні­каў за­бяс­пе­чыць адзі­ным фір­мен­ным адзен­нем і на­груд­ны­мі зна­ка­мі для аб­слу­го­ва­га пер­са­на­лу.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».