Вы тут

Як патрапіць у дзяцінства?


Вось і зі­ма прый­шла да па­мя­ці — на­рэш­це ідзе снег! У та­кое на­двор'е лепш ся­дзець до­ма і на­зі­раць за сне­га­па­дам з акна… Пры­го­жа мя­це, сып­ле… Вось бы зноў ад­кру­ціць стуж­ку на­зад і су­стрэць Но­вы год са сне­гам… А ка­лі едзеш на ма­шы­не ў та­кое на­двор'е, дык зда­ец­ца, што вось-вось пад­хо­піць ця­бе ра­зам з ёй і за­кру­ціць, як фан­цік, як цац­ку. Да­ро­гі не ві­даць… Мож­на ска­заць, што едзеш «на­воб­ма­цак».

30-3

Са­праў­ды, ня­ма ні­чо­га больш цу­доў­на­га зі­мой, чым сне­га­пад. Вунь хлап­чук га­доў пя­ці пад­няў га­ла­ву і ло­віць сня­жын­кі. Як гэ­та цу­доў­на! Ка­лісь­ці са­ма та­кой бы­ла… Крыш­таль­ныя сня­жын­кі, гу­ля­ю­чы, пыр­ха­юць над зям­лёй, кла­дуц­ца ня­чут­на, на­ват да­лі­кат­на, быц­цам ба­ю­чы­ся па­тры­во­жыць ас­фальт. Усё гэ­та асвят­ля­юць пром­ні са­мот­на­га ліх­та­ра. Дрэ­вы за­сты­лі, да­ча­каў­шы­ся цу­ду. Вось яна — зі­мо­вая каз­ка!

Вар­та толь­кі зір­нуць — і ўжо не ада­рвац­ца ад цу­доў­на­га ма­люн­ка. За­бы­ва­ец­ца ўсё: праб­ле­мы, ня­ўда­чы, крыў­ды… Іск­рыс­тая сня­жын­кі на­да­юць на­строю. У дум­ках між­во­лі вяр­та­ю­ся ў дзя­цін­ства… Ні­я­кіх да­рос­лых, толь­кі дзе­ці. Ця­пер усё прос­та, без праб­лем… А ка­лі ўду­мац­ца, дык усе да­рос­лыя ў ду­шы заў­сё­ды за­ста­юц­ца дзець­мі. Яны быц­цам бы не ста­ле­юць, а прос­та адап­ту­юц­ца да но­вых рэа­лій пад уплы­вам ча­су. У іх з'яў­ля­ец­ца ад­каз­насць за ўчын­кі. А «цац­кі» ста­но­вяц­ца боль­шы­мі…

Мы ў дзя­цін­стве, та­му што прый­шла зі­ма.

— Доб­ры дзень, да­ра­гая! Мя­ці! Кру­жы! Як нам ча­сам не ха­пае гэ­тых ус­па­мі­наў!..

Ка­ця­ры­на ЛЯ­СУН.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».