Вы тут

Небяспека харчовага атру­чэн­ня...


Як рас­па­знаць атру­чэн­не і да­па­маг­чы хво­ра­му, рас­каз­вае ўрач-ін­фек­цы­я­ніст 11-й га­рад­ской па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Анд­рэй МА­КА­РЭ­ВІЧ.

Пер­шыя пры­кме­ты атру­чэн­ня мо­гуць пра­явіц­ца праз 30-40 хві­лін або на пра­ця­гу не­каль­кіх га­дзін пас­ля ўжы­ван­ня пра­дук­ту. Усё за­ле­жыць ад так­сі­ну. Атру­чэн­не, да­рэ­чы, мо­гуць вы­клі­каць бак­тэ­рыі і іх так­сі­ны, ба­ту­лі­ніч­ны яд, рас­лін­ныя або жы­вёль­ныя яды. Стан су­пра­ва­джа­ец­ца ва­ні­та­ван­нем, млос­цю, дыя­рэ­яй, бо­лем у жы­ва­це, па­вы­ша­най тэм­пе­ра­ту­рай, сла­бас­цю.

Хут­кая да­па­мо­га не­аб­ход­на для та­го, каб най­хут­чэй вы­да­ліць атрут­ныя рэ­чы­вы са страў­ні­ка­ва-кі­шач­на­га трак­ту. Ка­лі спаз­ніц­ца, то мо­жа ўзнік­нуць ры­зы­ка раз­віц­ця цяж­кіх ус­клад­нен­няў, якія мо­гуць пры­вес­ці да ін­ва­лід­нас­ці. Пры ба­ту­ліз­ме, на­прык­лад, па­шкодж­ва­ец­ца цэнт­раль­ная нер­во­вая сіс­тэ­ма, па­гар­ша­ец­ца зрок, з'яў­ля­ец­ца мы­шач­ная сла­басць, за­трым­ка ды­хан­ня, ру­хаў, го­лас ста­но­віц­ца сіп­лым.

- Па­цяр­пе­ла­му не­аб­ход­на зра­біць пра­мы­ван­не страў­ні­ка га­та­ва­най ва­дой па­ка­ё­вай тэм­пе­ра­ту­ры. Ка­лі ня­ма млос­ці, не трэ­ба спе­цы­яль­на вы­клі­каць ва­ні­ты, каб не па­шко­дзіць стра­ва­вод. Хво­ра­га вар­та па­клас­ці ў ло­жак, каб га­ла­ва ля­жа­ла на ба­ку, і па­ста­ян­на да­ваць яму піць (у пер­шую чар­гу пад­час ва­ні­таў, каб кам­пен­са­ваць абяз­вод­жван­не).

- Рэ­ка­мен­ду­ец­ца пры­маць ак­ты­ва­ва­ны ву­галь (5-10 таб­ле­так на пра­ця­гу дня з пе­ра­пын­кам у 3 га­дзі­ны) — за­пі­ваць вя­лі­кай коль­кас­цю ва­ды.

- Ежу, якая за­ста­ла­ся і тра­пі­ла пад па­да­зрэн­не, вар­та па­ка­заць ура­чу.

- Пас­ля атру­чэн­ня хво­ра­му 1-2 су­так рэ­ка­мен­ду­ец­ца ўстры­мац­ца ад цяж­кай ежы да поў­на­га вы­вя­дзен­ня так­сі­наў з ар­га­ніз­ма. Ужы­ваць не менш за 2-3 л ва­ды ў дзень — га­та­ва­ную ва­ду, сла­бы чай без цук­ру, мі­не­раль­ную ва­ду без га­зу.

- Пры ад­сут­нас­ці млос­нас­ці мож­на ўжы­ваць вад­кую ежу (бу­лён, ка­шу, буль­бя­ное пю­рэ), па­сту­по­ва ўво­дзіць ва­ра­ныя і ту­ша­ныя пра­дук­ты. Аба­вяз­ко­ва да­даць су­ха­ры і сы­ры.

...і ал­ка­голь­на­га

Пер­шыя пры­кме­ты атру­чэн­ня ал­ка­го­лем — па­тлі­васць, па­чыр­ва­нен­не тва­ру, бляск ва­чэй, па­ча­шча­ны пульс. На­огул пры моц­ным ал­ка­голь­ным ап'я­нен­ні ча­ла­век па­чы­нае гуч­на раз­маў­ляць, у яго моц­на зні­жа­ец­ца кан­цэнт­ра­цыя ўва­гі, са­ма­ацэн­ка ста­но­віц­ца за­вы­ша­най. Уз­ні­ка­юць ва­ні­ты — як аба­рон­чая рэ­ак­цыя ар­га­ніз­ма на ін­так­сі­ка­цыю. Па­сту­по­ва рух, ды­хан­не аб­ця­жар­ва­юц­ца.

Гэ­ты стан не­бяс­печ­ны тым, што мо­жа пры­вес­ці да па­ра­лі­чу ды­халь­на­га цэнт­ра і ля­таль­на­га зы­хо­ду.

Як ле­чаць ал­ка­голь­нае атру­чэн­не?

- Пра­вод­зяць дэ­так­сі­ка­цыю. Унут­ры­вен­на кро­пель­на ўвод­зяць гід­ра­кар­ба­нат на­трыю (со­да) 4-пра­цэнт­ны рас­твор, ге­ма­дэз або по­лі­іон­ныя рас­тво­ры.

- Ві­та­мі­ны. Ты­я­мін (2 мл) 5-пра­цэнт­на­га рас­тво­ру, пі­ры­дак­сін 5-пра­цэнт­на­га рас­тво­ру, аскар­бі­на­вая кіс­ла­та 5-пра­цэнт­на­га рас­тво­ру.

- Вы­ка­рыс­тоў­ва­юць ме­та­да­ксіл — прэ­па­рат, спе­цы­яль­на ство­ра­ны для ля­чэн­ня ал­ка­голь­на­га атру­чэн­ня. Ме­та­да­ксіл уво­дзіц­ца ўнут­ры­мы­шач­на або ўнут­ры­вен­на кро­пель­на на пра­ця­гу 1,5 га­дзі­ны.

- Інак­ты­ва­цыя яду (ан­ты­до­тная тэ­ра­пія). На­трыю ты­я­суль­фат і ды­мер­кап­рол (уні­ты­ёл) тра­ды­цый­на рэ­ка­мен­да­ва­ны для ўнут­ры­вен­на­га ўвя­дзен­ня пры ал­ка­голь­ным атру­чэн­ні — аказ­ва­юць дэз­ынтак­сі­ка­цый­нае дзе­ян­не, але толь­кі пас­ля спы­нен­ня пры­ёму ал­ка­го­лю (на­прык­лад, на фо­не ал­ка­голь­на­га аб­сты­нент­на­га сін­дро­му), а не ў мо­мант вост­ра­га атру­чэн­ня.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».