Вы тут

Ці ёсць будучыня ў студэнцкага самакіравання?


Ка­лі ў ад­ным з нар­веж­скіх уні­вер­сі­тэ­таў ад­мі­ніст­ра­цыя па­спра­ба­ва­ла за­крыць пра­гра­му «Ант­ра­па­ло­гія», сту­дэнц­кі пар­ла­мент уні­вер­сі­тэ­та, вы­ву­чыў­шы мер­ка­ван­ні ўсіх за­ці­каў­ле­ных ба­коў, змог ад­мя­ніць не­па­пу­ляр­нае ра­шэн­не ад­мі­ніст­ра­цыі. У прын­цы­пе, у тым, што сту­дэн­ты ак­тыў­на ад­стой­ва­юць сваю па­зі­цыю, ня­ма ні­чо­га дзіў­на­га для еў­ра­пей­скіх кра­ін, дзе сту­дэнц­кае са­ма­кі­ра­ван­не ста­ла эфек­тыў­ным ме­ха­ніз­мам аба­ро­ны ін­та­рэ­саў сту­дэн­таў. Дзя­ку­ю­чы сту­дэнц­ка­му са­ма­кі­ра­ван­ню ад­мі­ніст­ра­цыя раз­гру­жа­ец­ца ад вя­лі­кай коль­кас­ці пы­тан­няў, вы­ра­шэн­не якіх бя­руць на сz­бе сту­дэн­ты. Да та­го ж ін­фар­ма­цыю аб праб­ле­мах, што хва­лю­юць сту­дэн­таў, кі­раў­ніц­тва атрым­лі­вае з са­мых пер­шых рук.

30-5

30-5

 

 

У бе­ла­рус­кіх ВНУ пер­шыя ар­га­ні­за­цыі сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня па­ча­лі з'яў­ляц­ца яшчэ на­пры­кан­цы 1980‑х га­доў — «для дэ­ма­кра­ты­за­цыі вы­шэй­шай аду­ка­цыі СССР». Ця­пер струк­ту­ры сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня ство­ра­ны прак­тыч­на ва ўсіх вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­но­вах, ад­нак ці ста­ла сту­дэнц­кае са­ма­кі­ра­ван­не рэ­аль­най сі­лай, з якой лі­чыц­ца і да якой пры­слу­хоў­ва­ец­ца ўні­вер­сі­тэц­кая ад­мі­ніст­ра­цыя?

За­ка­на­даў­чыя пра­бе­лы

Сіс­тэ­ма ор­га­наў сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня ў бе­ла­рус­кіх ВНУ ад­роз­ні­ва­ец­ца і па струк­ту­ры, і па паў­на­моц­твах. Да­во­лі па­пу­ляр­най ма­дэл­лю з'яў­ля­юц­ца студ­са­ве­ты. На­прык­лад, сту­дэнц­кі са­вет Го­мель­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та скла­да­ец­ца з двух уз­роў­няў прад­стаў­ніц­тва — фа­куль­тэц­ка­га і ўні­вер­сі­тэц­ка­га. Студ­са­вет дзей­ні­чае так­са­ма і ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным эка­на­міч­ным уні­вер­сі­тэ­це, ад­нак там уні­вер­сі­тэц­кі ўзро­вень прад­стаў­ле­ны ў вы­гля­дзе свое­асаб­лі­вай Ка­ар­ды­на­цый­най ра­ды кі­раў­ні­коў фа­куль­тэц­кіх ар­га­ні­за­цый. Сту­дэнц­кі рэк­та­рат/дэ­ка­нат дзей­ні­чае ў Гро­дзен­скім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це. У Бе­дзяр­ж-
у­ні­вер­сі­тэ­це дзей­ні­ча­юць Сту­дэнц­кі са­юз БДУ (адзі­ны ў Бе­ла­ру­сі ор­ган сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня са ста­ту­сам юры­дыч­най асо­бы), сту­дэнц­кі са­вет па якас­ці аду­ка­цыі, са­ве­ты ста­рас­таў і г. д.

У 2012–2013 гадах сту­дэнц­кі­мі ак­ты­віс­та­мі бы­ло ство­ра­на Бра­тэр­ства ар­га­ні­за­та­раў сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня, якое аб'­яд­на­ла лі­да­раў сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня з боль­шас­ці ВНУ. Ад

ным з яго за­сна­валь­ні­каў і пер­шым кі­раў­ні­ком стаў вы­пуск­нік юры­дыч­на­га фа­куль­тэ­та і ас­пі­ран­ту­ры БДУ Сяр­гей ВА­РАН­КЕ­ВІЧ, экс­перт у пы­тан­нях сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня.

— Ад­на з за­дач аса­цы­я­цыі за­клю­ча­ец­ца ў рэ­фар­ма­ван­ні і раз­віц­ці ў кра­і­не сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня. Сён­ня ар­га­ні­за­цыі сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня не ма­юць ста­ту­су юры­дыч­най асо­бы (вы­клю­чэн­не скла­дае толь­кі Сту­дэнц­кі са­юз БДУ), а зна­чыць, у пра­ва­вым пла­не яны за­ле­жаць ад ад­мі­ніст­ра­цыі ўні­вер­сі­тэ­та, — тлу­ма­чыць Сяр­гей Ва­ран­ке­віч. — Уво­гу­ле, Ко­дэкс аб аду­ка­цыі змя­шчае не­да­стат­ко­ва кан­крэт­ныя фар­му­лёў­кі, якія да­ты­чац­ца пра­воў сту­дэн­таў на іх удзел у кі­ра­ван­ні сва­ёй ВНУ, і аб­мя­жоў­вае дзе­ян­ні сту­дэн­таў у па­раў­на­нні з нор­ма­мі ра­ней­ша­га За­ко­на «Аб вы­шэй­шай аду­ка­цыі».

Так, за­кон «Аб вы­шэй­шай аду­ка­цыі» аб­вя­шчаў удзел сту­дэн­таў у кі­ра­ван­ні вы­шэй­шай на­ву­чаль­най уста­но­вай у па­рад­ку, вы­зна­ча­ным за­ка­на­даў­ствам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь і ста­ту­там вы­шэй­шай на­ву­чаль­най уста­но­вы; ства­рэн­не і вы­бран­не ор­га­наў сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня, аб'­яд­нан­не ў пра­фе­сій­ныя са­ю­зы, мо­ла­дзе­выя і ін­шыя гра­мад­скія аб'­яд­нан­ні, дзей­насць якіх не су­пя­рэ­чыць за­ка­на­даў­ству Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Ко­дэкс аб аду­ка­цыі, у сваю чар­гу, да­зва­ляе сту­дэн­там удзел у кі­ра­ван­ні ўста­но­вай аду­ка­цыі і ўдзел у пра­фе­сій­ных са­юзах, мо­ла­дзе­вых і ін­шых гра­мад­скіх аб'­яд­нан­нях, дзей­насць якіх не су­пя­рэ­чыць за­ка­на­даў­ству.

— Ка­лі ўваж­лі­ва па­раў­наць фар­му­лёў­кі, ця­пер сту­дэн­там да­дзе­на пра­ва не аб'­яд­ноў­вац­ца ў мо­ла­дзе­выя і гра­мад­скія ар­га­ні­за­цыі, а толь­кі ўдзель­ні­ча­ць у іх,— пад­крэс­лі­вае Сяр­гей Ва­ран­ке­віч. — Дру­гім па­ка­заль­ным мо­ман­там зву­жэн­ня пра­ва­вых маг­чы­мас­цяў для ства­рэн­ня і функ­цы­я­на­ван­ня ар­га­ні­за­цый сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня ва ўні­вер­сі­тэ­тах з'яў­ля­ец­ца поў­нае знік­нен­не з Ко­дэк­са та­ко­га па­няц­ця, як «сту­дэнц­кае са­ма­кі­ра­ван­не». Пра­ва сту­дэн­таў на кі­ра­ван­не вы­шэй­шы­мі на­ву­чаль­ны­мі ўста­но­ва­мі ў дзей­ным за­ка­на­даў­стве не ўрэ­гу­ля­ва­на, а та­кі ме­ха­нізм, як сту­дэнц­кае са­ма­кі­ра­ван­не, і ўво­гу­ле не пра­пі­са­ны. З‑за ад­сут­нас­ці прад­стаў­ніц­кіх функ­цый сту­дэнц­кае са­ма­кі­ра­ван­не фак­тыч­на бяс­праў­нае ў вы­ра­шэн­ні пы­тан­няў, якія ты­чац­ца сту­дэн­таў.

Фі­нан­са­вая за­леж­насць

Згод­на з Ко­дэк­сам, са­ве­ты ВНУ — асноў­ныя ор­га­ны са­ма­кі­ра­ван­ня ўста­ноў вы­шэй­шай аду­ка­цыі. Ад­нак у бе­ла­рус­кіх ВНУ на са­ве­ты не ўскла­дзе­ны той шы­ро­кі спектр пы­тан­няў са­ма­кі­ра­ван­ня, якія вы­ра­ша­юц­ца са­ве­та­мі еў­ра­пей­скіх уні­вер­сі­тэ­таў. Са­ве­ты бе­ла­рус­кіх уні­вер­сі­тэ­таў не ўдзель­ні­ча­юць у кі­ра­ван­ні ўні­вер­сі­тэ­там, а толь­кі з'яў­ля­юц­ца ка­ле­гі­яль­ным да­рад­чым ор­га­нам, са­ве­ты не ўпаў­на­ва­жа­ны пры­маць кан­чат­ко­выя ра­шэн­ні па пы­тан­нях ву­чэб­най, ву­чэб­на-ме­та­дыч­най, на­ву­ко­ва-да­след­чай, ін­фар­ма­цый­най ра­бо­ты, не вы­ра­ша­юць ні­я­кіх фі­нан­са­вых пы­тан­няў і г. д. Згод­на з Па­ла­жэн­нем аб Са­ве­тах уста­ноў аду­ка­цыі, 25% са­ста­ву са­ве­таў па­він­ны скла­даць прад­стаў­ні­кі на­ву­чэн­цаў. Вось толь­кі на прак­ты­цы гэ­та па­тра­ба­ван­не не вы­кон­ва­ец­ца… І, па­коль­кі сту­дэн­ты па­збаў­ле­ны маг­чы­мас­ці ўдзель­ні­чаць у вы­пра­цоў­цы ра­шэн­няў, яны не мо­гуць спы­ніць на­ступ на свае ін­та­рэ­сы на ста­дыі, ка­лі гэ­та зра­біць пра­сцей за ўсё…

Што да фі­нан­са­вай не­за­леж­нас­ці ор­га­наў сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня, то яна так­са­ма ні­дзе не за­на­та­ва­на. Для пры­кла­ду, ва ўкра­ін­скіх ВНУ фі­нан­са­вай ас­но­вай сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня з'яў­ля­юц­ца срод­кі ў па­ме­ры не менш як 0,5 пра­цэн­та ад срод­каў спе­цы­яль­на­га фон­ду ВНУ.

У Літ­ве ор­га­ны сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня фі­нан­су­юц­ца з бюд­жэ­таў уні­вер­сі­тэ­таў, па­коль­кі, згод­на з за­ко­нам аб аду­ка­цыі і на­ву­цы, уні­вер­сі­тэ­ты аба­вя­за­ны іх пад­трым­лі­ваць. Да­дат­ко­вы­мі кры­ні­ца­мі фі­нан­са­ван­ня з'яў­ля­юц­ца срод­кі, вы­ру­ча­ныя ад вы­да­чы сту­дэнц­кіх бі­ле­таў, рэ­кла­мы, ар­га­ні­за­цыі ме­ра­пры­ем­стваў, гран­ты, ах­вя­ра­ван­ні і спон­сар­ская пад­трым­ка.

— Па­коль­кі ў Бе­ла­ру­сі ор­га­ны сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня не ва­ло­да­юць ста­ту­сам юры­дыч­най асо­бы, яны па­збаў­ле­ны маг­чы­мас­ці пры­цяг­нен­ня спон­сар­скай да­па­мо­гі, атры­ман­ня ах­вя­ра­ван­няў і ўзно­саў, а так­са­ма па­ступ­лен­няў ад пра­ве­дзе­ных ме­ра­пры­ем­стваў. А фі­нан­са­вая за­леж­насць аб­умоў­лі­вае за­леж­насць ар­га­ні­за­цый­ную: фак­тыч­на ор­га­ны сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня фі­нан­са­ва за­леж­ныя ад ад­мі­ніст­ра­цый і дзяр­жаў­ных гра­мад­скіх ар­га­ні­за­цый, што, без­умоў­на, з'яў­ля­ец­ца іх сла­бым бо­кам, — раз­ва­жае Сяр­гей Ва­ран­ке­віч.

Цяж­кая но­ша лі­да­ра

Ця­пер што да­ты­чыц­ца лі­дар­ска­га па­тэн­цы­я­лу ор­га­наў сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня. Як пра­ві­ла, у сту­дэнц­кія са­ве­ты вы­бі­ра­юц­ца сту­дэн­ты 2–3 кур­саў, і іх ак­тыў­насць доў­жыц­ца да вы­пуск­но­га кур­са, ка­лі на пер­шы план вы­хо­дзяць «да­рос­лыя» кло­па­ты аб раз­мер­ка­ван­ні, пра­ца­ўлад­ка­ван­ні, жыл­лі, сям'і і гэ­так да­лей. Та­кім чы­нам, ся­рэд­ні пе­ры­яд ак­тыў­най ра­бо­ты ў сту­дэнц­кім са­ма­кі­ра­ван­ні скла­дае 2–3 га­ды, гэ­та зна­чыць, што пе­ры­яд ра­та­цыі вель­мі ка­рот­кі. Ус­клад­няе праб­ле­му і пе­ра­ход боль­шас­ці спе­цы­яль­нас­цяў з гэ­та­га на­ву­чаль­на­га го­да на ча­ты­рох­га­до­вы тэр­мін на­ву­чан­ня.

— Лі­да­ры, якія толь­кі асво­і­лі­ся на па­са­дах стар­шы­няў студ­са­ве­таў і пра­ф-
бю­ро, на­ла­дзі­лі ра­бо­ту гэ­тых ор­га­наў, са­бра­лі ка­ман­ду ад­на­дум­цаў, па­кі­да­юць свае па­са­ды і «за­бі­ра­юць» свае ве­ды і до­свед, — кан­ста­туе Сяр­гей Ва­ран­ке­віч. — Ма­ла ка­му ўда­ец­ца пад­рых­та­ваць но­вае па­ка­лен­не лі­да­раў і за­бяс­пе­чыць та­кім чы­нам пе­ра­ем­насць. А навабранцы амаль ні­чо­га не ве­да­юць ні аб прын­цы­пах ра­бо­ты ор­га­наў сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня, ні аб іх за­да­чах. Ім цяж­ка да­юц­ца пе­ра­мо­вы з ад­мі­ніст­ра­цы­яй ВНУ і фа­куль­тэ­таў. Змяс­тоў­ная част­ка пра­па­ноў прад­стаў­ні­коў сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня так­са­ма «куль­гае». Яны абы­хо­дзяць бо­кам боль­шасць «пры­зем­ле­ных» сту­дэнц­кіх праб­лем: пра­ца­ўлад­ка­ван­не, са­ма­рэа­лі­за­цыю, бы­та­выя пы­тан­ні. Мно­гія з ак­ты­віс­таў апраўд­ва­юц­ца тым, што ў іх ня­ма рэ­сур­саў на рэа­лі­за­цыю пра­ек­таў у гэ­тых сфе­рах…

Па­коль­кі ў блі­жэй­шы час у дзей­ны Ко­дэкс аб аду­ка­цыі бу­дуць уно­сіц­ца да­паў­нен­ні і ка­рэк­ці­роў­кі, ак­ты­віс­ты сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня сфар­му­ля­ва­лі свае пра­па­но­вы:

1. Унес­ці ў Ко­дэкс да­паў­нен­не аб тым, што сту­дэнц­кае са­ма­кі­ра­ван­не з'яў­ля­ец­ца прад­стаў­ні­ком сту­дэн­таў у пра­цэ­се кі­ра­ван­ня ўста­но­вай вы­шэй­шай аду­ка­цыі, а так­са­ма нор­му аб удзе­ле прад­стаў­ні­коў сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня ва ўсіх ор­га­нах, чые ра­шэн­ні за­кра­на­юць пра­вы і ін­та­рэ­сы на­ву­чэн­цаў.

2. За­ма­ца­ваць у Ко­дэк­се аб аду­ка­цыі прын­цып аў­та­но­міі сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня.

3. Унес­ці ў Ко­дэкс да­паў­нен­не аб пра­ве ор­га­наў сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня на­быць ста­тус юры­дыч­най асо­бы — сту­дэнц­ка­га гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня, якое са­ма­стой­на ад­каз­вае за сваю дзей­насць.

4. Унес­ці ў Ко­дэкс аб аду­ка­цыі да­паў­нен­не аб вы­дзя­лен­ні на фі­нан­са­ван­не сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня пэў­най до­лі ад бюд­жэ­ту ВНУ. Пра­па­ну­ец­ца вы­дат­коў­ваць 1 пра­цэнт ад га­да­во­га бюд­жэ­ту ўста­но­вы вы­шэй­шай аду­ка­цыі.

5. За­на­та­ваць у Ко­дэк­се дак­лад­ную струк­ту­ру ор­га­наў сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня.

6. За­на­та­ваць пра­вы і аба­вяз­кі ўдзель­ні­каў сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня.

— У нас з'я­ві­ла­ся маг­чы­масць за­поў­ніць пра­бе­лы ў за­ка­на­даў­стве, і мы спа­дзя­ём­ся, што на­шы іні­цы­я­ты­вы зной­дуць пад­трым­ку. Да та­го ж сла­басць сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня пе­ра­шка­джае да­лу­чэн­ню Бе­ла­ру­сі да Ба­лон­ска­га пра­цэ­су, — пад­су­ма­ваў Сяр­гей Ва­ран­ке­віч.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».