Вы тут

100 дзён да вялiкага хакея


Ужо нават менш: 99 дзён застаецца сёння да стар­ту чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі. «Звязда» працягвае сачыць за падрыхтоўкай бе­ла­рус­кай ста­лі­цы да су­стрэ­чы за­меж­ных гас­цей...

На «Мінск-Арэ­ну» — на но­вым транс­пар­це!

Ужо сён­ня мін­скія гас­ці­ні­цы га­то­выя пры­няць 10 тысяч ту­рыс­таў, яшчэ 5 тысяч раз­мес­цяц­ца ў фан-вёс­цы. Да чэм­пі­я­на­ту пла­ну­ец­ца ад­крыць яшчэ 14 га­тэ­ляў. На­мес­нік стар­шы­ні Мін­гар­вы­кан­ка­ма Ігар Кар­пен­ка за­пэў­ніў, што пад­рад­чы­кі па­спе­юць здаць усе гас­ці­ні­цы у тэр­мін. «Маг­чы­ма, кры­ху зру­шыў­ся гра­фік, але ўсе га­тэ­лі бу­дуць пра­ца­ваць», — пра­ка­мен­та­ваў Ігар Ва­сіль­е­віч. Спе­цы­яль­на да ха­кей­на­га фо­ру­му ў Мін­ску ар­га­ні­зу­юць тры зо­ны гас­цін­нас­ці. Пер­шая раз­мес­ціц­ца ў фан-вёс­цы, дру­гая — ка­ля Па­ла­ца спор­ту, трэ­цяя — у Ля­до­вым па­ла­цы на вул. Пры­тыц­ка­га. Тут мож­на бу­дзе не толь­кі па­гля­дзець ха­кей­ныя мат­чы на «шы­ро­кім эк­ра­не», але і ад­па­чыць. Зо­ны гас­цін­нас­ці бу­дуць пра­ца­ваць у фар­ма­це кір­ма­шоў з ба­га­тай куль­тур­най пра­гра­май, па­лат­ка­мі, су­ве­нір­ны­мі ра­да­мі і ін­шы­мі свя­точ­ны­мі ат­ры­бу­та­мі. Хва­ля­вац­ца, што не па­спееце на апош­ні аў­то­бус, не вар­та. Транс­парт­ні­кі абя­ца­юць пад­ла­дзіц­ца да жыц­ця го­ра­да ў ха­кей­ным маі. Да­рэ­чы, да чэм­пі­я­на­ту іс­тот­на ад­но­віц­ца ру­хо­мы са­стаў: пла­ну­юць за­ку­піць 100 но­вых аў­то­бу­саў, 50 тра­лей­бу­саў і 5 цяг­ні­коў мет­ра­па­лі­тэ­на. З'я­віц­ца і шэ­раг но­вых марш­ру­таў, з які­мі, між ін­шым, ужо мож­на азна­ё­міц­ца на сай­це «Мінск­тран­са».

На

мя­жы чэр­гаў не бу­дзе!

Дзе­ля гэ­та­га для гас­цей чэм­пі­я­на­ту ар­га­ні­зу­юць асоб­ныя ка­на­лы, на­кшталт «зя­лё­ных ка­лі­до­раў», якія знач­на аб­ляг­ча­юць пе­ра­ся­чэн­не мя­жы. Па сло­вах на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла кі­ра­ван­ня па­меж­на­га кант­ро­лю Дзяр­жаў­на­га па­меж­на­га ка­мі­тэ­та Сяр­гея Бяль­ко, па­ско­ра­нае афарм­лен­не на­вед­ні­каў ха­кей­ных гуль­няў зой­ме лі­та­раль­на 1-2 хві­лі­ны. Па­доб­ныя ка­на­лы бу­дуць пра­ца­ваць на ўкра­ін­скай, поль­скай і лі­тоў­скай ме­жах. Для ўез­ду на тэ­ры­то­рыю кра­і­ны за­меж­ным гас­цям бу­дзе да­стат­ко­ва прад'­явіць паш­парт і элект­рон­ны кві­ток на матч. Кві­ток не спат­рэ­біц­ца хі­ба толь­кі афі­цый­ным асо­бам, на­прык­лад, прад­стаў­ні­кам Між­на­род­най фе­дэ­ра­цыі ха­кея і на­цы­я­наль­ных фе­дэ­ра­цый. Тым не менш аб­са­лют­на ўсе на­вед­ні­кі ха­кей­ных гуль­няў на пра­ця­гу пя­ці дзён пас­ля пры­ез­ду ў Бе­ла­русь аба­вя­за­ны за­рэ­гіст­ра­вац­ца па мес­цы пра­жы­ван­ня. У фан-вёс­цы, гас­ці­ні­цах, ба­зах ад­па­чын­ку дзе­ля гэ­та­га бу­дуць пра­ца­ваць спе­цы­яль­ныя служ­бо­выя асо­бы. На вы­ез­дзе з кра­і­ны па­меж­ні­кі аба­вяз­ко­ва пра­ве­раць ад­зна­ку аб рэ­гіст­ра­цыі!

На чэм­пі­я­нат не хо­чуць ехаць семя­мі

Пра гэ­та па­ве­да­міў ды­рэк­тар афі­цый­на­га парт­нё­ра су­свет­на­га пер­шын­ства па ха­кеі «Цэнт­рку­рорт» Алег Мі­хай­лаў. Па сло­вах Але­га Ана­толь­е­ві­ча, па­кет квіт­коў «Ся­мей­ны» ка­рыс­та­ец­ца най­мен­шым по­пы­там. Сён­ня рэа­лі­за­ва­на ўжо амаль што 6 тысяч аба­не­мен­таў, пе­ра­важ­ная боль­шасць якіх — гэ­та па­кет квіт­коў «Ба­лель­шчык». Больш за 300 гас­цей чэм­пі­я­на­ту на­бы­лі «VІP-па­ке­ты». Менш за ме­сяц та­му «Цэнт­рку­рорт» рас­пра­ца­ваў да­дат­ко­вы аба­не­мент «Хва­рэ­ем за на­шых», пра­ду­гле­джа­ны для жы­ха­роў ад­да­ле­ных рэ­гі­ё­наў Бе­ла­ру­сі. Па­кет квіт­коў уклю­чае на­вед­ван­не ха­кей­на­га мат­ча і раз­мя­шчэн­не на ка­рот­кі тэр­мін у фан-вёс­цы. Акра­мя гэ­та­га, за ту­рыс­тыч­ную пра­гра­му для гас­цей чэм­пі­я­на­ту бу­дуць ад­каз­ваць два цэнт­ры, якія ар­га­ні­зу­юць у фан-вёс­цы і гас­ці­ні­цы «Юбі­лей­ная». Тут ха­кей­ныя заў­зя­та­ры змо­гуць за­ка­заць тур больш чым па 30 эк­скур­сій­ных марш­ру­тах.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».