Вы тут

У Радзе з'явiўся праект датэрмiновых парламецкiх выбараў


У Вярхоўнай Радзе Украіны зарэгістраваны праект пастановы аб датэрміновых выбарах дэпутатаў парламента краіны, а таксама мясцовых Саветаў. Яго аўтарам стаў член фракцыі кіруючай Партыі рэгіёнаў Мікалай Рудзькоўскі.

Пастанова, апублікаваная на сайце Рады, прапануе рэкамендаваць прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу, каб ён прызначыў пазачарговыя выбары. Дата правядзення галасавання пры гэтым не названа. У тлумачальнай запісцы адзначаецца, што выбары павінны быць прызначаны пасля правядзення канстытуцыйнай рэформы (па змене формы праўлення ў краіне на парламенцка-прэзідэнцкую). Мэтай пастановы пры гэтым яе аўтар называе «памяншэнне напружання ў грамадстве». Правядзення датэрміновых парламенцкіх, а таксама прэзідэнцкіх выбараў неаднаразова патрабавалі ўдзельнікі антыўрадавых акцый, якія праходзяць цяпер у Кіеве і шэрагу іншых гарадоў Украіны. На днях улады пагадзіліся пайсці на пэўныя саступкі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.