Вы тут

Творчыя планы фабрыкi натхнення


Саюз пісьменнікаў Беларусі рыхтуецца да свайго юбілею

Для творчых людзей каляндар рэч умоўная. Але супольнасць творчых людзей жыве па больш фармалізаваных правілах. Таму Саюз пісьменнікаў Беларусі ў асобе яго старшыні Мікалая Іванавіча Чаргінца ўчора падагульніў вынікі мінулага 2013-га «пісьменніцкага» года. Ну і ў якасці адказаў на

пытанні прысутных на мерапрыемстве журналістаў былівыказаны некаторыя планына будучыню.

Рыса пад мінулым годампадведзена, 2013-ы ўжо — гісторыя. Што застанецца ў ёй?

Зразумела, тыя кнігі, якія выйшлі з-пад пяра пісьменнікаў.Было выдадзена каля 180 кніг, надрукаваных дзяржаўныміі прыватнымі выдавецтвамі. Мікалай Іванавіч канстатаваў, што, на жаль, сёння ў нас пісьменніцкая справа, як, бадай, і ва ўсім свеце, не самая прыбытковая. Таму старшыня Саюза заклікаў аўтараў быць больш актыўнымі ў пошуку спонсараў для прасоўвання сваіх твораў.

Добрым вынікам мінулага года Мікалай Чаргінец лічыць выданне «Бібліятэкі Саюза пісьменнікаў Беларусі», часопіса «Белая вежа», створанага пры садзейнічанні саюзаў пісьменнікаў Беларусі і Расіі: «Трэба, каб там друкаваліся не толькі пісьменнікі, але падцягваліся і журналісты». У Саюза намер два разы на год выпускаць дайджэст, які б адлюстроўваў дзейнасць грамадскага аб'яднання.

Тое, што пісьменніцкі свет — не застылае акадэмічнае балота, пацвердзіла наступнае. За апошні час у Саюз пісьменнікаў было прынята 57 чалавек — празаікаў, паэтаў, крытыкаў... I не без канкурэнцыі: як расказаў Мікалай Чаргінец, каля 100 прэтэндэнтаў атрымалі адказ.

«Мова і літаратура ў Беларусі і ў свеце» і «Сусветная літаратура ў Беларусі» — гэтыя тэмы стануць галоўнымі на канферэнцыях, запланаваных на бягучы год. У 2014-м таксама адбудзецца шэраг сустрэч з калегамі з Расіі, Казахстана, Турцыі і Сербіі. Але галоўнай падзеяй года для Саюза пісьменнікаў Беларусі будзе 80-гадовы юбілей творчай арганізацыі. Мікалай Чаргінец лічыць, што гэтая дата вартая пашаны і пільнай увагі грамадства. А справа творцаў — ствараць, узрушваць, здзіўляць.

Ларыса РАКОЎСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».