Вы тут

Хіба гэта іпатэка?


Днямі банкаўская супольнасць узрадавала нас з вамі прыемнай навіной: пасля доўгага перапынку ў беларусаў зноўз'явілася магчымасць куплі жылля ў крэдыт. Першым камерцыйным банкам, які аднавіў свае праграмы фінансавання нерухомасці, стаў Белгазпрамбанк.

Нагадаю, што да апошняга часу падобныя праграмы дзейнічалі толькі ў Беларусбанку і Белаграпрамбанку, дзе задзейнічаны ў тым ліку і дзяржаўныя грошы. Праўда, па іх праграмах можнаўзяць крэдыт толькі на будаўніцтва кватэры. А пазычаць сродкіпад набыццё прыватнай нерухомасці — гэта ўжо цалкам камерцыйная здзелка. Цяпер Белгазпрамбанк прапануе сваім кліентам доўгатэрміновыя крэдыты на ўмовах іпатэкі. Тут маецца на ўвазе тое, што забеспячэннем па крэдыце выступае сам аб'ект нерухомасці — вы прапануеце яго пад заклад выдадзеных грошай. Разам з тым, умовы іпатэчнага крэдытавання ў нашай першай «ластаўкі» не зусім «ласкавыя».

Нават сам старшыня праўлення банка Віктар Бабарыка прызнаўся інфармагенцтвам, што «асноўны мінус жыллёвых крэдытаў на сённяшнім этапе — тэрміны і нагрузка на кліента». Цяпер жыллёвае крэдытаванне не з'яўляецца для банка асобным сегментам, на якім спецыялісты Белгазпрамбанка вельмі канцэнтруюцца. «Таму, калі сітуацыя стала нестабільнай, мы з гэтага рынку паволі сышлі. Сёлета сітуацыя больш-менш стабілізавалася, але мы не імкнёмся актыўна прасоўваць гэты прадукт», — сказаў Віктар Бабарыка. Па прапануемых праграмах банк згодны прафінансаваць да 70% кошту жылля. Плацяжы можна расцягнуць на 15 гадоў. Плаціць па рахунках трэба штомесяц роўнымі долямі. Пры гэтым магчыма прадастаўленне адтэрміноўкі пагашэння асноўнага доўгу па крэдыце да 12 месяцаў.

Вось на гэтым усе плюсы іпатэчнага крэдытавання і скончыліся. На самой справе працэнтная стаўка па жыллёвых крэдытах ад Белгазпрамбанка трохі вышэйшая, чым у дзяржбанкаў. З моманту атрымання грошай і да прадастаўлення ў банк дагавора аб іпатэцы кліенту давядзецца плаціць 46,5% гадавых. Пасля рэгістрацыі ўсіх дакументаў аб набыцці жылля і яго закладзе карыстанне грашыма стане танней на адзін працэнтны пункт — 45,5% гадавых.

Дарэчы, самыя танныя камерцыйныя крэдыты на будаўніцтва жылля пад 38,5% гадавых выдае Беларусбанк. Тут можна атрымаць крэдыт на 15 гадоў і прафінансаваць да 75% кошту будучай кватэры. У Белаграпрамбанку можна разлічваць на суму ў 90% ад цаны будаўніцтва. Максімальны тэрмін крэдытавання — 20 гадоў. Існуюць і тут свае мінусы. Гэта калі для разліку максімальнай сумы крэдыту дзяржбанкі бяруць у разлік толькі чысты даход аднаго заяўніка. Раней максімум крэдытнай сумы выводзілі з сукупнага даходу сям'і.

У Белгазпрамбанку прынцып разліку максімальнага памеру крэдыту прыкладна такі ж. Аднак для павелічэння сумы крэдыту дазваляецца прыцягнуць паручыцеляў. У разлік возьмуць чвэрць іх даходу. Гэтую норму аб паручыцелях я асабіста не зусім разумею. Крэдыт даецца пад заклад нерухомасці, але кліент павінен шукаць яшчэ і паручыцеляў?

Акрамя таго, пры прапанове іпатэчнага крэдытавання кліентаў Белгазпрамбанка папярэджваюць, што «банк пакідае за сабой права ўстанаўлення ўмоў крэдытавання, адрозных ад указаных у прадастаўленых праграмай крэдытавання. Умовы залежаць ад узроўню рызыкі канкрэтнай крэдытнай здзелкі і кошту грашовых рэсурсаў на фінансавым рынку». Апошняя рэмарка для звычайнага чалавека ўвогуле нейкі «цёмны лес»...

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».