Вы тут

Кустурыца і галівудскія каскадзёры папрацуюць на беларускае кіно?


Дай­джэст на­він у ай­чын­най кі­на­га­лі­не

Усё змя­ша­ла­ся на «Бе­ла­русь­філь­ме». Бу­ды­нак кі­на­сту­дыі вось ужо які год зна­хо­дзіц­ца ў ста­дыі ка­пі­таль­на­га ра­мон­ту. Зно­сяць сце­ны, за­му­роў­ва­юць вы­ха­ды, аб­наў­ля­юць ін­тэр'­еры, пра­вод­зяць цэнт­раль­нае ацяп­лен­не — ра­ней кі­на­сту­дыя ка­рыс­та­ла­ся ўлас­най ка­цель­няй. Пла­ну­юць на­ват зра­біць ад­мыс­ло­выя ву­чэб­ныя сту­дыі, які­мі б маг­лі ка­рыс­тац­ца як на­ву­чэн­цы Ака­дэ­міі мас­тац­тваў, так і ін­шыя рэ­жы­сё­ры-дэ­бю­тан­ты, якія зды­ма­юць на сту­дыі.

25-23

Але ка­пі­таль­ны ра­монт па­трэ­бен, зда­ец­ца, не толь­кі бу­дын­кам, але і са­мо­му пра­цэ­су кі­на­вы­твор­час­ці ў Бе­ла­ру­сі. І пра гэ­та га­во­раць кож­ны год. Пры­чым апош­нім ча­сам амаль кож­ны год у кі­на­га­лі­ну ўво­дзі­лі­ся ней­кія на­ва­тар­ствы.

— Спа­чат­ку вы­ра­шы­лі звяр­нуц­ца да сіс­тэ­мы кон­кур­су, па вы­ні­ках яко­га раз­мяр­коў­ва­лі­ся дзяр­жаў­ныя срод­кі на кі­на­вы­твор­часць, — тлу­ма­чыць ге­не­раль­ны ды­рэк­тар На­цы­я­наль­най кі­на­сту­дыі «Бе­ла­русь­фільм» Алег СІЛЬ­ВА­НО­ВІЧ.

— По­тым ад кон­кур­су ад­мо­ві­лі­ся. По­тым ус­ту­піў у сі­лу за­кон аб дзяр­жаў­ных за­ку­пах, які зра­біў не­маг­чы­мым аб'­яў­лен­не ні­я­кіх тэн­да­раў…

Сло­вам, га­лоў­ная асаб­лі­васць сі­ту­а­цыі ў бе­ла­рус­кім кі­но ў тым, што ня­ма ні­я­кай ста­біль­нас­ці, устой­лі­ва­га мэ­та­на­кі­ра­ва­на­га раз­віц­ця. Ёсць толь­кі су­цэль­ная не­прад­ка­заль­насць. І ў гэ­тай не­прад­ка­заль­нас­ці ўсе раз­ві­ва­юц­ца са­мі па са­бе. Чыс­та тэх­ніч­на кі­но сён­ня зра­біць пра­сцей, чым ка­лі-не­будзь да­гэ­туль. Усё час­цей чу­ваць пра не­за­леж­ныя экс­пе­ры­мен­ты ма­ла­дых бе­ла­ру­саў, якія едуць ву­чыц­ца кі­не­ма­то­гра­фу за мя­жу. І не здзіў­лю­ся, ка­лі ў блі­жэй­шай бу­ду­чы­ні ме­на­ві­та яны бу­дуць ства­раць мо­ду ў бе­ла­рус­кім кі­но. Вось аку­рат на­пры­кан­цы сту­дзе­ня кі­на­кам­па­нія Nonstop Medіa на­рэш­це пач­не зды­маць ме­га­на­цы­я­наль­ны пра­ект «Авель». У га­лоў­най ро­лі му­сіць зды­мац­ца бе­ла­рус­кі ак­цёр Рус­лан Чар­нец­кі. Але ства­раль­ні­кі філь­ма абя­ца­юць у Мін­ску вя­лі­кую коль­касць га­лі­вуд­скіх кас­ка­дзё­раў і на­огул ня­ба­ча­ныя да­гэ­туль у бе­ла­рус­кім кі­но тру­кі. Га­лоў­ныя сцэ­ны рэ­жы­сёр філь­ма «Авель» Уіль­ям Дэ Ві­таль пла­нуе зды­маць на Каст­рыч­ніц­кай пло­шчы, ку­ды бу­дзе пры­цяг­ну­та ка­ля 4 ты­сяч ча­ла­век ма­соў­кі.

«Бе­ла­русь­фільм» тым ча­сам пра­цяг­вае абя­цаць пра­ект з Эмі­рам Кус­ту­ры­цам. І ні­бы­та сю­жэт­ная кан­ва ўжо ўзгод­не­на. Га­вор­ка пой­дзе пра ін­тэр­на­цы­я­наль­ны пар­ты­зан­скі атрад, які прай­шоў усю Бе­ла­русь і па­ло­ву Еў­ро­пы пад­час Дру­гой су­свет­най вай­ны.

За­вер­ша­на пра­ца над 12‑се­рый­ным тэ­ле­се­ры­я­лам «Ой, ма­мач­кі!» (рэж. Іван Паў­лаў), пра які «Звяз­да» пі­са­ла ра­ней. І ця­пер се­ры­ял пла­ну­юць пра­даць на ра­сій­скае тэ­ле­ба­чан­не.

У лю­тым абя­ца­юць на­рэш­це за­вяр­шыць фільм «Бе­лыя Ро­сы. Вяр­тан­не» (рэж. Аляк­санд­ра Бу­тар). І, маг­чы­ма, на­ват па­спра­бу­юць пра­па­на­ваць яго для ад­бо­ру на кон­курс ма­ла­дых рэ­жы­сё­раў Кан­ска­га кі­на­фес­ты­ва­лю.

Да­рэ­чы, на Кан­скі кі­на­фес­ты­валь у «Бе­ла­русь­філь­ма» сё­ле­та так­са­ма вя­лі­кія спа­дзя­ван­ні. Бу­дзе па­шы­ра­ны па­віль­ён бе­ла­рус­ка­га да­ку­мен­таль­на­га і ані­ма­цый­на­га кі­но. Толь­кі вось усё ад­но без па-еў­ра­пей­ску вы­са­ка­якас­най пра­цы ў па­віль­ё­не на­ўрад ці бе­ла­рус­кае кі­но пры­цяг­не шмат ува­гі на кан­скім кі­на­рын­ку. Хі­ба што фар­маль­на бе­ла­рус­кае кі­но па­пры­сут­ні­чае на са­май буй­ной і прэ­стыж­най кі­на­па­дзеі све­ту.

Сту­дыя ані­ма­цый­ных філь­маў «Бе­ла­русь­філь­ма» сё­ле­та пла­нуе вы­пус­ціць 7 мульт­філь­маў (ле­тась вы­пус­ці­ла пяць). Іры­на Ка­дзю­ко­ва пра­цуе над філь­мам «Ша­пэн» з ніз­кі «Каз­кі ста­ро­га пі­я­ні­на». Абя­ца­юць скон­чыць пра­цу і над шос­тай част­кай ані­ма­цый­на­га філь­ма «Апо­весць мі­ну­лых га­доў». Вый­дуць мульт­філь­мы Аляк­санд­ра Лен­кі­на «Рыб­ка па іме­ні Нель­га 5», «Пес­ня жаў­ру­ка» Тац­ця­ны Куб­ліц­кай, «Рон­да Кап­ры­чы­ё­за» Іга­ра Воў­ча­ка, «Пра ва­ла» Яў­ге­на Над­то­чая, «Дзю­дзя» («Хрю­ша») Ула­дзі­мі­ра Пят­ке­ві­ча.

Пад­ра­бяз­ней пра сі­ту­а­цыю з да­ку­мен­таль­ным кі­но на сту­дыі «Ле­та­піс» чы­тай­це не­ўза­ба­ве на ста­рон­ках на­шай га­зе­ты.

Воль­га ЧАЙ­КОЎ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?