Вы тут

Хроніка апошніх падзей


Толь­кі трэць ра­сі­ян ма­юць збе­ра­жэн­ні

24-19

Са­цы­ё­ла­гі вы­свет­лі­лі, што до­ля ра­сі­ян, якія па­ве­дам­ля­юць, што ма­юць збе­ра­жэн­ні, за­ста­ец­ца прак­тыч­на ня­змен­най на пра­ця­гу апош­ніх пя­ці га­доў. Гэ­та пры­клад­на трэць рэ­спан­дэн­таў (34%).

Ад­па­вед­на, амаль дзве трэ­ці ра­сі­ян (62%) не ма­юць збе­ра­жэн­няў. Гэ­та перш за ўсё рэ­спан­дэн­ты з ніз­кім уз­роў­нем да­хо­ду (79%) і мо­ладзь ва ўзрос­це 18—24 га­доў (66%). Пры гэ­тым су­му менш за 243 тыс. руб­лёў ра­сі­я­не ў ся­рэд­нім збе­ра­жэн­ня­мі не лі­чаць. Кож­ны трэ­ці рэ­спан­дэнт (35%) пры­знаў­ся, што збі­ра­ец­ца ра­біць збе­ра­жэн­ні ў блі­жэй­шы час. Час­цей за ін­шых мяр­ку­юць збі­раць гро­шы маск­ві­чы і пе­цяр­бурж­цы (42%). Больш за па­ло­ву апы­та­ных (57%) па­ве­да­мі­лі, што не пла­ну­юць ад­кла­даць гро­шы ў блі­жэй­шай бу­ду­чы­ні.

6% апы­та­ных не ста­лі б ра­біць збе­ра­жэн­ні ні на якія мэ­ты. У апы­тан­ні ўдзель­ні­ча­лі 1600 ча­ла­век са 130 на­се­ле­ных пунк­тах у 42 аб­лас­цях, кра­ях і рэс­пуб­лі­ках Ра­сіі.

Чыр­во­нае ві­но, ша­ка­лад і трус­кал­кі пра­ду­хі­ля­юць раз­віц­цё дыя­бе­ту

24-20

Як бы­ло вы­свет­ле­на, фла­во­но­і­ды, якія змя­шча­юц­ца ў яга­дах, рэ­гу­лю­юць узро­вень цук­ру ў кры­ві. Асаб­лі­ва да­па­ма­га­юць злу­чэн­ні ан­та­цы­я­ны. Іх, да­рэ­чы, мож­на знай­сці не толь­кі ў трус­кал­ках, але ў чор­ных па­рэч­ках, ажы­не і чар­ні­цах, і так­са­ма ў ша­ка­ла­дзе і чыр­во­ным ві­не. Су­пра­цоў­ні­кі Уні­вер­сі­тэ­та Ус­ход­няй Анг­ліі і Ка­ра­леў­ска­га ка­ле­джа Лон­да­на пе­ра­ка­на­ны: ак­тыў­нае спа­жы­ван­не пра­дук­таў, ба­га­тых гэ­ты­мі злу­чэн­ня­мі, звя­за­на са зні­жэн­нем па­каз­чы­каў ін­су­лі­на­вай рэ­зіс­тэнт­нас­ці і з леп­шым рэ­гу­ля­ван­нем цук­ру. Плюс злу­чэн­ні зды­ма­юць за­па­лен­не, якое мо­жа па­гра­жаць за­хвор­ван­ня­мі.

Экс­пер­ты пра­ве­ры­лі гэ­тую тэ­о­рыю на пры­кла­дзе амаль 2000 жан­чын. На­ву­коў­цы ацэнь­ва­лі аб'­ём спа­жы­ван­ня шас­ці пад­кла­саў фла­ва­но­і­даў. По­тым ана­лі­за­ва­лі­ся ўзо­ры кры­ві на прад­мет рэ­гу­ля­ван­ня цук­ру і за­па­лен­ня. Ака­за­ла­ся, ак­тыў­нае спа­жы­ван­не ан­та­цы­я­наў і фла­во­наў най­больш эфек­тыў­на зні­жа­ла рэ­зіс­тэнт­насць да ін­су­лі­ну. А вось вы­со­кі узро­вень спа­жы­ван­ня ан­та­цы­я­наў сам па са­бе змян­шаў ўзро­вень хра­ніч­на­га за­па­лен­ня, якое, да­рэ­чы звя­за­на не толь­кі з дыя­бе­там, але за­па­лен­нем і хва­ро­ба­мі сэр­ца.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.