Вы тут

Працоўны стаж менш за 10 гадоў?


...У вас будзе права толькі на сацыяльную пенсію

У некаторыя законы па пытаннях пенсійнага забеспячэння плануецца ўнесці папраўкі.

Учора на пасяджэнні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі былі разгледжаны два законапраекты аб унясенні паправак у некаторыя законы па пытаннях пенсійнага забеспячэння, якія прадставіла дэпутатам начальнік галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Наталля МУРАШКЕВІЧ.

Мэта запланаваных змен і дапаўненняў — прывесці дзеючае заканадаўства ў адпаведнасць з Указамі Прэзідэнта № 389 і № 441, якія датычацца пытанняў пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання, а таксама прафесійнага пенсійнага страхавання і пенсійнага забеспячэння.

Як вядома, з 1 студзеня 2014 года ў Беларусі павялічана працягласць мінімальнага працоўнага стажу, неабходнага для прызначэння працоўнай пенсіі па ўзросце і за выслугу гадоў, з 5 да 10 гадоў. Пры гэтым ранейшыя ўмовы па мінімальным стажы працы (гэта значыць, 5 гадоў) захаваны для прызначэння датэрміновых пенсій па ўзросце сацыяльна ўразлівым катэгорыям грамадзян: бацькам інвалідаў з дзяцінства, шматдзетным маці, інвалідам з дзяцінства і некаторым іншым.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Зінаіда МАНДРОЎСКАЯ лічыць павелічэнне мінімальнага стажу для атрымання працоўнай пенсіі апраўданай і неабходнай мерай. «Мы разумеем, што памер нашай пенсіі залежыць ад колькасці ўзносаў у пенсійную сістэму. Таму, калі мы хочам атрымліваць годную пенсію, трэба напоўніць пенсійную сістэму. А калі страхавыя ўзносы не налічваюцца, то адкуль будзе пенсія?» — сказала Зінаіда Мандроўская.

Парламентарый лічыць 5 гадоў мінімальнага працоўнага стажу занадта малым тэрмінам для таго, каб мець у будучыні права на пенсію па ўзросце. Дарэчы, па інфармацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі, мужчыны пасля выхаду на пенсію атрымліваюць яе ў сярэднім 14 гадоў, а жанчыны — 24 гады.

Святлана БУСЬКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?