Вы тут

Агульныя інтарэсы Царквы і Саюзнай дзяржавы


У мінскім храме-помніку ў гонар Усіх Святых адбылося знаёмства дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоты з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Паўлам

—  Гэта першая сустрэча, першае знаёмства, абмеркаванне таго, што нас збліжае. Мы прыйшлі да выніку, што ў нас агульныя мэты — ствараць, — сказаў журналістам пасля сустрэчы Мітрапаліт Павел. — Нам няма ў чым спаборнічаць, у нас адзіны курс — на яднанне, росквіт народаў, заснаваныя на духоўна-маральных каштоўнасцях.

У сваю чаргу Рыгор Рапота адзна- чыў, што новы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы — чалавек з вялікім вопытам у міжнароднай дзейнасці і служэння ў Расійскай Федэрацыі. «Мы сапраўды працуем над агульнымі задачамі, — пацвердзіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы. — Таму мы дамовіліся, што будзем абменьвацца думкамі. І нават першы такі абмен паказаў, што рэлігія — тая сфера дзейнасці, якая фарміруе ідэалогію, унутраную свядомасць людзей, іх адносіны да ўсяго таго, што робіцца навокал. Таму я думаю, што добры сяброўскі сімбіёз узаемадзеяння будзе толькі на карысць развіццю Саюзнай дзяржавы.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, паведаміў, што гатовы прыняць беларускае грамадзянства, захаваўшы пры гэтым расійскае, каб юрыдычна пацвердзіць, што ён у Беларусі не дачаснік.

—  Мне даводзілася служыць раней у розных краі нах, у тым ліку ў ЗША і Ізраілі. Кожны раз Патрыярх накіроўваў мяне словамі, каб я служыў так, як быццам маё жыццё будзе ўсё прысвечана гэтаму месцу, — сказаў іерарх.

Мітрапаліт таксама ўдакладніў, што ён не намераны рабіць нейкія пераўтварэнні ці рэформы ў Беларускай царкве.

На пытанне аб мяркуемай колькасці людзей, якія прайшлі ўшанаваць агульную хрысціянскую святыню, якая зараз знаходзіцца ў Мінску, — Дары валхвоў, Экзарх адказаў: «Вынікі рабіць яшчэ рана, але думаю, лічба набліжаецца да 500 тысяч. Прыходзіць вельмі шмат людзей».

Ён таксама распавёў пра нядаўні выпадак вылечвання чалавека, які дакрануўся да святыні: «Літаральна ўчора мне вернікі расказвалі, як на іх вачах здзейснілася вылячэнне чалавека, якога можна назваць ашалелым. Ён падыходзіў да Дароў з жудасным жывёльным крыкам, не мог сам падысці, яго трымалі пяць здаровых мужчын. Пасля першага дакранання да святыні ён страціў прытомнасць. А пасля другога і трэцяга дакрананняў сваімі нагамі ў спакойным стане духу пайшоў».

Мітрапаліт падкрэсліў, што людзі, якія прыходзяць да Дароў, свае просьбы адрасуюць не самой рэліквіі, а Богу, які благаславіў гэтую святыню сваім судакрананнем.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску ў Індустрыяльным парка «Вялiкi камень» з грандыёзным размахам. 

Культура

У выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» выйшла кнiга Аляксандра Радзькова «Мой фiзмат»

У выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» выйшла кнiга Аляксандра Радзькова «Мой фiзмат»

Пра калег — настаўнiкаў, старэйшых таварышаў, паплечнiкаў распавядае доктар педагагiчных навук, прафесар матэматыкi, заслужаны дзеяч навукi Рэспублiкi Беларусь.

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.