Вы тут

Чытайце ў студзеньскай «Маладосці»: филасофія метафары


Знакаміты аўстрыйскі біёлаг К. Лорэнц (1903—1989), адзін з галоўных прадстаўнікоў так званай эвалюцыйнай эпістэмалогіі, даводзіў, што слоўнiк культурных моў склаўся ў той час, калi адзiным вядомым вiдам развiцця быў антагенез, iндывiдуальнае развiццё жывога арганiзма. У кантэксце размовы пра паходжанне метафары нас цікавіць агульны модус станаўлення архаічнага чалавека. Інакш кажучы, нам вярэдзіць, кiм ён быў: прагматыкам цi шукальнiкам сэнсу?

маладосць лагатып

Многія сучасныя даследчыкі схіляюцца да таго, што старажытны чалавек праяўляў сябе xутчэй як творца мрояў, чым як Homo faber («чалавек, якi дзейнiчае»). Амерыканскi культуролаг Т. Розак сцвярджае: да ўсталявання палеалiтычнай эры панавала iншая — палеатаўмiчная (ад двух грэчаскiх слоў — «старажытны» i «варты здзiўлення»). Яшчэ не было нiякiх прылад працы, аднак была магiя. Мiстычныя спевы i танцы складалi сутнасць чалавечай прыроды i прадвызначалі вектар яе эвалюцыі да таго, як першы камень быў абчасаны для сякеры. Розак акрэслiвае рысы гэтага старажытнага жыцця: мiстычныя відзяжы, мандала замест кола, свяшчэнны агонь для прыгатавання ежы, ушанаванне зорак яшчэ да таго, як з’явiўся каляндар, залатая галiна замест кiя пастуха i царскага скiпетра. Малiтоўна-ўзнёслае ўспрыманне жыцця ў процiвагу аднабаковаму практыцызму палеалiтычнай эры. Першабытны чалавек, калi глядзець на яго сучаснымi вачыма, не разумеў сваёй выгады. Якi прыбытак, скажам, ад наскальных малюнкаў? П.С. Гурэвiч схiляецца да меркавання, што «нашыя продкi хутчэй выявiлi сябе як… стваральнiкi сiмвалаў, чым як майстравыя». Не любая дзейнасць спараджае культуру, а толькi тая яе частка, якая мае сакральны характар i звязана з вычытваннем сэнсаў у быццi.

Менавіта ў палеатаўмiчнай эры з найбольшай верагоднасцю можна адшукаць каранi не толькі метафары, але i мiфа. З надыходам палеалiтычнай эры пошук сэнсу нiбы трапляе ў цень «практыцызму». Палеалiтычная эра ў дачыненні да палеатаўмічнай выступае як постархаiка ў дачыненні ўласна архаiкi. Таму для зручнасці палеатаўмiчную эру ў межах гэтага артыкула прапануем называць Архаiкай.

Артыкул Ірыны Шаўляковай пад назвай «Філасофія метафары: гісторыя паходжання літаратурнага тропа, без малюнкаў і ілюстрацый, бязлітасна расказаная безабароннаму чытачу на мове паняццяў, а не вобразаў» чытайце ў студзеньскай «Маладосці»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.