Паўтара месяца лыжнікам і аматарам актыўнага зімовага адпачынку давялося чакаць сапраўднага снежнага надвор'я. І нарэшце дачакаліся! Але не толькі «зімнікі» выйшлі на снег, але і... футбалісты. Рэч у тым, што айчынныя футбольныя клубы толькі-толькі выйшлі з адпачынку, і многія з іх першыя заняткі праводзяць і ў зале, і на адкрытым паветры. Сярод іх і каманда «Смалявічы СТІ».
Трэніроўкі ў футбалістаў пачаліся 15 студзеня, а на днях на заснежаным полі гарадскога стадыёна хлопцы правялі насычаную двухбаковую гульню з 2 таймамі па 30 хвілін. Як кажа клубны ўрач, каб гуляць у футбол зімой з бяспекай для свайго здароўя, неабходна, зразумела, апранацца адэкватна тэмпературы паветра, а пасля прыняць гарачы душ і выпіць цёплае пітво. «Гэты час мы правялі добра, — кажа капітан каманды Сяргей Русак. — Праўда, было б больш зручна, калі б сумётаў было паменей. А так адразу я ўзгадаў сваё дзяцінства, калі мы з хлопцамі даволі часта ганялі мяч па снезе».
Тарас ШЧЫРЫ. Фота аўтара, г. Смалявічы.
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».