Вы тут

Вадзіца-Царыца, Божая памачніца


Ці можна на Вадохрышча, акунуўшыся ў палонку, змыць усе грахі?

вадзица

Заўтра праваслаўныя адзначаць адно з дванаццаці найваж-нейшых святаў — Хрышчэнне Гасподняе, або Богаяўленне.Яно ўстаноўлена ў гонар падзеі, апісанай у Евангеллі, — Хрышчэння Іісуса на рацэ Іардан. Лічыцца, што менавіта з гэтайпадзеі пачалося Яго служэнне, Яго крыжовы шлях. Згодна збіблейскім паданнем, у той час, калі Іісус зайшоў у ваду Іарданаі Іаан хрысціў Яго, на Яго сышоў Святы Дух у выглядзе голуба іпачуўся голас Бога Дйца з нябёсаў: «Ты Сын Мой узлюблены,Якога Я ўпадабаў». Гэтае свята яшчэ называюць Богаяўленнем,бо такім чынам адначасова людзям паказалася (явілася) СвятаяТроіца, Бог ва ўсіх сваіх трох іпастасях.

Хрышчэнне, ці Вадохрышча — адно з самых любімых свят. Пабыць у храме на ўрачыстай службе, убачыць чын асвячэння вады, набраць яе з сабой імкнуцца зараз многія, бо ва ўсім гэтым рытуале — і вера, і таямніца, і чаканне цуду. Асвячоная ў гэтыя дні (18 студзеня ўвечары і 19 студзеня раніцай) вада ў царкоўным лексіконе называецца «агіясма», што ў перакладзе з грэчаскай мовы азначае «святыня».

Лічыцца, што вадохрышчанская вада — гэта сапраўды святыня, якая павінна быць у кожным хрысціянскім доме, і месца ёй, як і належыць святыні, — за абразамі. Ставіцца да яе трэба з павагай і ашчадна, тым больш што царква сцвярджае, што любая вада асвячаецца, калі ў яе дадаць агіясму.

А вось думка пра тое, што, акунуўшыся на Вадохрышча ў палонку, над якой быў праведзены чын асвячэння, можна ачысціцца ад усіх грахоў, афіцыйныя праваслаўныя крыніцы не падтрымліваюць: «Пазбаўленне ад грахоў магчымае толькі падчас споведзі ў храме. Не трэба блытаць маржаванне і царкоўныя дагматы — яны не маюць паміж сабой нічога агульнага. Разам з тым святыня патрабуе паважлівага стаўлення, таму ўдзельнічаць у купанні ў нецвярозым стане наогул недапушчальна».

Народная традыцыя ў дачыненні да вадохрышчанскай вады не супярэчыць праваслаўнай. «Ваду набіралі толькі ў адну пасудзіну, ставілі за абразы і на працягу года выкарыстоўвалі яе ашчадна, як лекі. Прыйшоўшы з храма дадому, абавязкова акраплялі ёй куты хаты, давалі па глытку выпіць усім сямейнікам. Прычым піць з посуду, у якім прынесена вада, не дазвалялася, абавязкова трэба было адліць у кубачак ці нават проста ў далонь», — расказвае даследчык народнай культуры кандыдат філалагічных навук Янка Крук. На працягу года такую ваду выкарыстоўвалі толькі з праекцыяй на добрае развіццё падзей: яе падлівалі ў начоўкі, у якіх першы раз купалі немаўля, ёй акраплялі вясельны картэж, месца за сталом, дзе будуць сядзець маладыя падчас вясельнай бяседы, сявеньку на засеўкі, дзяжу, у якой мясілі вясельны каравай. Лічылася, што вада, узятая на Вадохрышча, самая энергетычна моцная, здольная абараніць дом ад нястачы, а яго насельнікаў — ад немачы, праклёнаў і благіх вачэй.

«Святая вада — вялікі сімвал прысутнасці благадаці Божай у Сусвеце, і ўсякае дакрананне да яе асвячае і дорыць дапамогу таму, хто верыць, для здзяйснення добрых спраў і ацалення ад хвароб», — давялося пачуць аднойчы на пропаведзі. Напэўна, менавіта з гэтым разуменнем варта ісці заўтра ў храм, каб спрычыніцца да Таямніцы.

Алена ЛЯЎКОВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.