Вы тут

Маштабныя праекты з сусветным банкам


Беларусі і Сусветнаму банку трэба было б пашырыць супрацоўніцтва ў галіне дарожнага будаўніцтва. Такое меркаванне выказаў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з дэлегацыяй Сусветнага банка, перадае БЕЛТА.

«Часткова асобныя праекты ўжо ў рабоце, але лічым, што гэтага недастаткова. Можна было б узяць усю праграму дарожнага будаўніцтва і развіццё транспартнай інфраструктуры пад эгіду Сусветнага банка, каб рабіць маштабныя праекты», — сказаў прэм'ер-міністр.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што работа Беларусі з групай Сусветнага банка развіваецца даволі дынамічна. «У нас з'явіліся новыя праекты і новыя фінансавыя магчымасці ў сувязі з прыняццем стратэгіі банка», — звярнуў увагу кіраўнік урада. Ён паведаміў, што падчас сустрэчы плануецца абмеркаваць шэраг праектаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

«Нам бачыцца мэтазгодным далейшае развіццё дамоўленасцяў, якія ёсць у прадстаўніцтваў банка з рэгіёнамі і Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, па інфраструктурных аб'ектах у галіне водазабеспячэння і водаадвядзення, а таксама разгляд пытанняў, звязаных з ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай станцыі», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?