Вы тут

Мітрапаліт ПАВЕЛ: «ТОЕ, ЯК МЯНЕ ТУТ ПРЫМАЮЦЬ, ПЕРАСЯГНУЛА ЎСЕ МАЕ ЧАКАННІ»


Прайшло ўсяго 10 дзён, як у Беларусь прыбыў новы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы. Надта мала часу нават для першых вынікаў. Па сутнасці, цяпер адбываецца ўзаемнае знаёмства паствы і пастыра. І казаць можна толькі пра першыя ўражанні. Таму мы пакуль не прасілі мітрапаліта Паўла аб вялікім інтэрв'ю для нашай газеты і задалі Яго Высокапраасвяшчэнству толькі адно пытанне. Такая кароткая размова адбылася яшчэ і таму, што здарылася яна на хаду, адразу пасля літургіі ў Свята-Пятра-Паўлаўскім саборы, у дзень памяці 14 тысяч немаўлятак Віфлеемскіх.

— Уладыка, прайшоў тыдзень, як вы ступілі на беларускую зямлю ў якасці Патрыяршага Экзарха. Гэта быў цяжкі тыдзень?

— Вы ведаеце, як і ўсе нашы богаслужэбныя дні, і гэтыя былі загружаны, фізічна стамляешся, але духоўна проста лятаць хочацца. Любы чалавек, які здзяйсняе подзвіг на сваім шляху да Бога, фізічна, безумоўна, заўсёды стамляецца, бо плоць нядужая, слабая, але дух ад гэтага робіцца больш лёгкім, больш дасканалым. Гэтак жа і мінулы тыдзень: ён быў напоўнены і набажэнствамі, і малітвай, і зносінамі з паствай, і з пастырамі...

І хачу сказаць, што тое, як мяне тут прымаюць, перасягнула ўсе мае чаканні. І дарэмнай аказалася ўся мая боязь. Думаў у пачатку: як будзе, што будзе... Але я вельмі часта кажу: як толькі трапляю ў любой краіне ў праваслаўны храм, у мяне адразу ўзнікае адчуванне, што я дома. Тут мяне з любоўю прымаюць. Маё сэрца радуецца, бо я бачу цудоўных прыхаджан, добрых, поўных глыбокай пашаны да Бога.

Я прыехаў не ў пустыню. Мітрапаліт Філарэт за свае архіпастырскія гады вырасціў тут добры духоўны вінаграднік. Таму мая задача — працягваць клапаціцца пра гэты вінаграднік, акармляць яго. Будзем спадзявацца, што ўладыка Філарэт, калі аправіцца ад сваёй хваробы, будзе мне добрым памочнікам, пра што мы заўсёды молімся.

«Я шчыра радуюся таму, што сёння нашы праваслаўныя храмы напаўняюцца і дзеткамі, і дарослымі, і нават казакі сёння з намі моляцца ў гэтым храме. Мне хочацца, каб гэтак жа, як сёння, і кожны дзень у будучым нашы храмы напаўняліся, і нашы людзі станавіліся поўнымі пашаны да Бога праваслаўнымі хрысціянамі.

Мы сёння маліліся за Уладыку Філарэта, і я ўсіх вас прашу таксама ўзносіць свае малітвы і дома, і ў храме, бо для кожнага з нас Уладыка Філарэт — добры настаўнік, малітоўнік... чалавек, які жыве з малітвай...

Для мяне Уладыка Філарэт з'яўляецца духоўным настаўнікам, бо на працягу многіх гадоў я нёс паслушэнства пад яго кіраўніцтвам у рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме, калі ён быў кіраўніком аддзела знешніх царкоўных зносін. Мы ўсе яго ведаем як аднаго з самых шаноўных архіпастыраў у Рускай праваслаўнай царкве, таму хочацца пажадаць, каб яшчэ доўгія гады ён быў нашым паплечнікам, каб усім нам дапамагаў сваім словам, падтрымкай і мудрасцю, якой Гасподзь надзяліў яго асабліва.

...У гэтыя святочныя дні я ва ўсіх храмах, дзе служу, усім перадаю патрыяршае благаславенне. Свяцейшы даваў наказ мне на новае служэнне ў Рэспубліцы Беларусь, казаў: «Уладыка, я вельмі люблю Беларусь, вельмі люблю народ Беларусі і ўпэўнены, і вы палюбіце гэты набожны добры народ. Шматпакутны народ, які многа пацярпеў, але захаваў веру ў Бога».

«Уладыка, — казаў ён мне, — вы едзеце ў добрую краі ну, якая працвітае і дзе пражываюць годныя людзі». І я ўжо сапраўды ў гэтым упэўніўся і радуюся таму, што звяртаюся з вамі, і буду спадзявацца, што Гасподзь благаславіць усіх нас і мы будзем доўгія гады разам маліцца, працаваць, бачыць адно аднаго і жадаць адно аднаму толькі добрае і вечнае.

І карыстаючыся магчымасцю, хачу яшчэ раз усім пажадаць, каб новы каляндарны год, які наступіў, для кожнага з нас быў годам блаславенным, мірным, каб Гасподзь усіх нас благаслаўляў добрым здароўем». (З пропаведзі мітрапаліта Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі ў сталічным прыходзе іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» 10 студзеня 2014 года).

 

Гэтыя 10 дзён сапраўды былі вельмі насычаныя для новага Экзарха. Ён прыляцеў у Мінск 4 студзеня іўжо ў гэты дзень узначаліў малебен у галоўным праваслаўным храме сталіцы, наведаў Духоўна-адукацыйны цэнтр Беларускай праваслаўнай царквы, Епархіяльнае ўпраўленне. Для сваёй рэзідэнцыі Патрыяршы Экзарх абраў Мітрапаліцкую гасціную пры Доме міласэрнасці.

На наступны дзень, 5 студзеня 2014 года, мітрапаліт Павел здзейсніў у Свята-Кафедральным саборы сваю першую літургію на Беларусі. У другой палове дня ён сустрэўся з епіскапатам. Шостага студзеня прадстаяцель пасля навячэр'я і літургіі наведаў у бальніцы мітрапаліта Філарэта, увечары ўзначаліў усяночнае трыванне. У сам дзень Раства Хрыстовага Уладыка Павел зноў узначаліў святочную літургію ў кафедральным саборы, потымсустрэча з кіраўніком дзяржавы, увечарысвяточнае набажэнства. За гэтыя дні ён здзяйсняў урачыстыя літургіі ў сталічных Свята-Аляксандра-Неўскім храме, Ефрасіннеўскім храме прыхода іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць», Свята-Пятра-Паўлаўскім саборы, Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра і Міхайлаўскім кафедральным саборы Слуцка. Мітрапаліт Павел віншаваў дзяцей на галоўнай дзіцячай ёлцы краіны, удзельнічаў у цырымоніі ўзнагароджання дзяржаўнай прэміяй «За духоўнае адраджэнне», віншаваў з Раством работнікаў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення іяшчэ раз наведаў свайго папярэдніка мітрапаліта Філарэта, за здароўе якога ён падчас кожнага набажэнства просіць вернікаў памаліцца асобна. І пасля кожнага набажэнства падчас цалавання крыжа Патрыяршы Экзарх адорвае дзяцей прасфорамі і шакаладкамі.

Калі ў Свята-Пятра-Паўлаўскім саборы нейкая жанчына падчас цалавання крыжа сказала, што ў яе сёння дзень нараджэння, мітрапаліт Павел спачатку гучна спытаў прыхаджан, ці ёсць яшчэ імяніннікі ў храме, прапанаваў усім спець у гонар імянінніцы «Доўгая лета» іпадарыў шчаслівайжанчыне букет кветак...

  Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

 

 

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Падаткі на зямлю і нерухомасць трэба заплаціць да 15 лістапада

Падаткі на зямлю і нерухомасць трэба заплаціць да 15 лістапада

Тым, хто пратэрмінуе або забудзе ўнесці падатак, пагражаюць штраф, пені і ў выключных выпадках вас могуць не выпусціць з краіны.

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?