Дзякуючы сямейнаму народнаму калектыву «Ярыца» ў вёсцы Рэкта Жлобінскага раёна адраджаюцца колішнія традыцыі і абрады. Не сталі выключэннем і сёлетнія Каляды. Старэйшая ў калектыве — Ганна Іванаўна Серафімовіч, а яе ўнук Ярамір — самы маленькі ўдзельнік. Кіруе калектывам дачка Ганны Іванаўны, Святлана. Калядныя касцюмы створаны рукамі саміх удзельнікаў у мясцовым Доме рамёстваў «Гасцёўня», дырэктарам якога з'яўляецца Тарас Панчэня.
Анатоль Кляшчук. Фота аўтара
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.