Вы тут

Усе дзеці розныя, або Ці трэба ацэньваць урок фізкультуры?


Усе дзе­ці роз­ныя. Па знеш­нім вы­гля­дзе, па ха­рак­та­ры і тэм­пе­ра­мен­це, па ра­зу­мо­вых і фі­зіч­ных здоль­нас­цях.

Вось аб гэ­тым, апош­нім, я і ха­цеў бы кры­ху па­раз­ва­жаць...

На жаль, не ўсім ад­ноль­ка­ва да­дзе­на ад пры­ро­ды. І ка­лі адзін ву­чань лёг­ка мо­жа пад­цяг­нуц­ца аль­бо вы­ка­наць пад'­ём ту­ла­ва ме­на­ві­та столь­кі ра­зоў, коль­кі і па­тра­бу­ец­ца для атры­ман­ня «дзя­сят­кі», то дру­гі — толь­кі на сла­бую «тро­еч­ку» змо­жа гэ­та зра­біць. Не та­му, што ля­ну­ец­ца, прос­та фі­зіч­на не ў ста­не...

І ў вы­ні­ку атрым­лі­вае ад­па­вед­ныя ба­лы...

Уяў­ля­е­це, які гэ­та стрэс для дзі­ця­ці, тым больш, ка­лі па ўсіх ас­тат­ніх прад­ме­тах ён круг­лы вы­дат­нік. І су­ця­шэн­ні кштал­ту, што, маў­ляў, ні­чо­га страш­на­га, усё роў­на гэ­тая ад­зна­ка на ся­рэд­ні бал атэс­та­та ні­як не паў­плы­вае, тут толь­кі част­ко­ва мо­гуць да­па­маг­чы. Ды й то не кож­на­му...

Але ж як на­стаў­нік мо­жа па­ста­віць та­ко­му вуч­ню вы­со­кую ад­зна­ку, ка­лі іс­ну­юць нар­ма­ты­вы? А там усё дак­лад­на рас­пі­са­на: у якім уз­рос­це і за які вы­нік вы­стаў­ля­ец­ца вуч­ню той ці ін­шы атэс­та­цый­ны бал.

Там не ўлі­ча­на толь­кі тое, што ўсе дзе­ці роз­ныя...

І на­ват тое не ўліч­ва­ец­ца, на­коль­кі гэ­ты ву­чань па­леп­шыў па­каз­чы­кі свай­го фі­зіч­на­га ста­ну на пра­ця­гу на­ву­чаль­на­га го­да. На­прык­лад, адзін ву­чань (фі­зіч­на раз­ві­ты ад пры­ро­ды) і па­чаў, і скон­чыў на­ву­чаль­ны год з ад­ны­мі і ты­мі ж вы­ні­ка­мі (па бе­гу, скач­ках у даў­жы­ню, па пад­цяг­ван­ні). Гэ­та зна­чыць, за цэ­лы год — ані­я­ка­га пра­грэ­су!

Але ўсё роў­на атры­мае «дзя­сят­ку», бо з лёг­кас­цю ўклад­ва­ец­ца ў нар­ма­ты­вы.

А ў дру­го­га на­пры­кан­цы на­ву­чаль­на­га го­да знач­ны пра­грэс! Скок­нуў у даў­жы­ню на дзе­сяць сан­ты­мет­раў да­лей, чым бы­ло ў ве­рас­ні. Пад­цяг­нуў­ся аж на два ра­зы больш, пра­бег пэў­ную дыс­тан­цыю кры­ху хут­чэй...

І якая ж уз­на­га­ро­да вуч­ню за тое, што цэ­лы год ён па­сту­по­ва па­ляп­шаў улас­ныя рэ­кор­ды, упар­та дзе­ля гэ­та­га трэ­ні­ру­ю­чы­ся?

Ды амаль ані­я­кай!

За­мест «трой­кі», маг­чы­ма, па­ста­вяць яму «чац­вёр­ку», бо па нар­ма­ты­вах так вы­хо­дзіць...

На­огул, а ці па­трэб­ны ад­зна­кі на ўро­ках фіз­куль­ту­ры? А ка­лі па­трэб­ны, то за што іх вы­стаў­ляць?

За вы­ні­кі? За ста­ран­не?

Да­рэ­чы, прын­цы­по­выя на­стаў­ні­кі на­ват за ад­сут­насць у вуч­ня спар­тыў­най фор­мы на ўро­ках фіз­куль­ту­ры мо­гуць уля­піць яму «адзін­ку» (на вуч­нёў­скім жар­го­не — «кол»), і ар­гу­мен­ту­юць па­трэб­насць ад­знак на­ват тым, што інакш не­ка­то­рых вуч­няў не пры­му­сіш спар­тыў­ную фор­му апра­наць...

Так што ад­зна­кі на ўро­ках фіз­куль­ту­ры, хут­чэй за ўсё, па­трэб­ны. А вось што да­ты­чыц­ца нар­ма­ты­ваў...

Вя­до­ма ж, на­стаў­ні­ку фіз­куль­ту­ры па­трэб­ны моц­ныя, фі­зіч­на раз­ві­тыя вуч­ні. Каб прык­лад па­каз­ва­лі ас­тат­нім, каб ад­стой­ва­лі го­нар шко­лы на раз­на­стай­ных ра­ён­ных (і не толь­кі) спа­бор­ніц­твах. І чым больш пры­за­вых мес­цаў на гэ­тых спа­бор­ніц­твах атрым­лі­вае шко­ла — тым вы­шэй ацэнь­ва­ец­ца пра­ца на­стаў­ні­ка фіз­куль­ту­ры.

І гэ­та цал­ком спра­вяд­лі­ва.

Ды і мно­гія вя­до­мыя спарт­сме­ны па­чы­на­лі свой шлях да алім­пій­скіх вяр­шынь ме­на­ві­та са шко­лы. З уро­каў фіз­куль­ту­ры, са спар­тыў­ных гурт­коў. І, апа­вя­да­ю­чы жур­на­ліс­там аб трэ­не­рах, пер­шым сва­ім трэ­не­рам ня­змен­на на­зы­ва­лі школь­на­га на­стаў­ні­ка фіз­куль­ту­ры. Гэ­та ён свое­ча­со­ва за­ўва­жыў перс­пек­тыў­на­га вуч­ня, гэ­та пад яго чу­лым кі­раў­ніц­твам бу­ду­чы алім­пій­скі чэм­пі­ён зра­біў свае са­мыя пер­шыя кро­кі ў вя­лі­кі спорт.

Вось толь­кі ці бу­дуць з та­кой жа цеп­лы­нёй ус­па­мі­наць сва­іх на­стаў­ні­каў фіз­куль­ту­ры бу­ду­чыя дак­та­ры фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­ных на­вук, бу­ду­чыя вя­лі­кія му­зы­кан­ты і мас­та­кі, бу­ду­чыя ўра­чы і пе­да­го­гі? Упэў­не­ны, што для не­ка­то­рых з іх ме­на­ві­та школь­ныя ўро­кі фіз­куль­ту­ры за­ста­нуц­ца ад­ным з са­мых змроч­ных ус­па­мі­наў дзя­цін­ства.

Са­мыя ніз­кія па­каз­чы­кі (а зна­чыць, і ад­зна­кі) у кла­се, па­ста­ян­ныя на­смеш­кі і кпі­ны з бо­ку ад­на­клас­ні­каў і на­ват на­стаў­ні­каў... а тут яшчэ до­ма па­тра­бу­юць, каб ані­вод­на­га ніз­ка­га ба­ла ў дзён­ні­ку! Слё­зы, іс­тэ­ры­ка, ка­тэ­га­рыч­ная ад­мо­ва з бо­ку вуч­ня на­вед­ваць не­на­віс­ныя ўро­кі... і, у рэш­це рэшт, баць­кі ўсі­мі праў­да­мі і ня­праў­да­мі зда­бы­ва­юць свай­му ча­ду да­вед­ку аб вы­зва­лен­ні ад уро­каў фіз­куль­ту­ры...

Але ж гэ­та не леп­шы ва­ры­янт. Бо ме­на­ві­та та­кім сла­бым дзе­цям фіз­куль­ту­ра па­трэб­на на­ват больш, чым усім ас­тат­нім! Толь­кі вось па­трэб­на яна ім, у пер­шую чар­гу, для эле­мен­тар­на­га азда­раў­лен­ня і пра­віль­на­га фі­зіч­на­га раз­віц­ця, а не для да­сяг­нен­ня не­па­мер­на вы­со­кіх для ся­бе спар­тыў­ных вы­ні­каў. Для гэ­та­га, да­рэ­чы, у шко­лах гурт­кі і сек­цыі іс­ну­юць.

Праў­да, у апош­ні час мож­на ба­чыць пе­ра­ме­ны да леп­ша­га. З'я­ві­лі­ся так зва­ныя аль­тэр­на­тыў­ныя нар­ма­ты­вы: хадзь­ба за­мест бе­гу, кі­дан­не мя­ча за­мест скач­коў у даў­жы­ню (маг­чы­ма, я штось­ці блы­таю, ня­хай пра­ба­чаць мне на­стаў­ні­кі фіз­куль­ту­ры!).

Але ж хоць яны і аль­тэр­на­тыў­ныя, ды ўсё ж так­са­ма нар­ма­ты­вы! Бо не прос­та так трэ­ба той мя­чык шпуль­нуць, а на пэў­ную ад­лег­ласць. І хто да­лей яго за­кі­не, та­му і ад­зна­ка вы­шэй­шая...

А яшчэ за тэ­а­рэ­тыч­ныя ве­ды на ўро­ках фіз­куль­ту­ры ад­зна­ку атры­маць мож­на. І тут ужо не фі­зіч­ныя да­дзе­ныя вуч­ню да­па­ма­га­юць, а, у пер­шую чар­гу, ра­зу­мо­выя. Плюс — ста­ран­насць, ус­ед­лі­васць, унут­ра­ная дыс­цып­лі­на і ка­рыс­ная звыч­ка рых­та­ваць до­ма ўсе хат­нія за­дан­ні, пры­чым па лю­бых прад­ме­тах...

І ўсё ж тэ­о­рыя тэ­о­ры­яй, а нар­ма­ты­вы нар­ма­ты­ва­мі. І ка­лі за тэ­о­рыю ба­лы бу­дуць вы­со­кія, а вось за вы­ка­нан­не нар­ма­ты­ваў, на жаль, знач­на ні­жэй­шыя, агуль­ная га­да­вая ад­зна­ка вы­со­кай, хут­чэй за ўсё, не бу­дзе.

Мне ж зда­ец­ца, што ка­лі ву­чань заў­сё­ды пры­хо­дзіць на ўро­кі фіз­куль­ту­ры ў фор­ме, дыс­цып­лі­на­ва­на там ся­бе па­во­дзіць і ста­ран­на вы­кон­вае ўсё тое, што па­каз­вае на­стаў­нік — ён ужо за­слу­гоў­вае вы­со­кай ад­зна­кі, не­за­леж­на ад та­го, якія нар­ма­тыў­ныя вы­ні­кі па­каз­вае.

Та­кое вось маё, маг­чы­ма, і «ды­ле­танц­кае» мер­ка­ван­не.

Ге­надзь АЎ­ЛА­СЕН­КА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».