Вы тут

Дзе паслаць саломку?


Да 60 пра­цэн­таў усіх траў­маў у на­шай кра­і­не ад­но­сіц­ца да лі­ку бы­та­вых, ка­ля 20 пра­цэн­таў — ву­ліч­ныя. Са­мы­мі рас­паў­сю­джа­ны­мі з'яў­ля­юц­ца ра­ны, пе­ра­ло­мы і вы­ві­хі.

11-27

— Што­год у кра­і­не атрым­лі­ва­юць траў­мы ка­ля 120 ты­сяч дзя­цей, — ад­зна­чае за­гад­чы­ца ад­дзя­лен­ня ме­ды­цын­скай рэ­абі­лі­та­цыі 23‑й дзі­ця­чай га­рад­ской па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Ган­на КУ­ЛЯ­БА.

 — Дзе­ці ня­рэд­ка цяж­ка траў­му­юц­ца і на­ват гі­нуць у вы­ні­ку атры­ма­най траў­мы. 50 пра­цэн­таў траў­маў пры­па­дае на ўзрост 8–14 га­доў, 25 пра­цэн­таў — на 4–7 га­доў. Пры гэ­тым у 55 пра­цэн­тах вы­пад­каў дзе­ці траў­му­юц­ца, гу­ля­ю­чы ў два­рах, у 43 пра­цэн­тах — до­ма. Да­рос­лыя па­він­ны так ар­га­ні­за­ваць до­гляд дзі­ця­ці, каб вы­клю­чыць маг­чы­мас­ці атры­ман­ня траў­маў…

Дзе­ці груд­но­га ўзрос­ту поў­нас­цю зна­хо­дзяц­ца пад на­зі­ран­нем да­рос­лых, а та­му ві­ноў­ні­ка­мі не­шчас­лі­ва­га зда­рэн­ня з та­кім дзі­цем з'яў­ля­юц­ца вы­ключ­на апош­нія.

У ран­нім да­школь­ным уз­рос­це дзі­ця мае па­трэ­бу ў на­зі­ран­ні не толь­кі ў хат­ніх умо­вах, але і ў аб­ста­ноў­цы дзі­ця­чай да­школь­най уста­но­вы. Зна­чыць, ад­па­вед­ныя рас­тлу­ма­чэн­ні па­він­ны да­вац­ца як пер­са­на­лу, так і са­мім дзе­цям.

Пад­час до­гля­ду дзя­цей трэ­ба па­мя­таць пра вы­со­кую па­гро­зу апё­каў, аба­ро­ну бал­ко­наў, ло­джый, вок­наў спе­цы­яль­ны­мі сет­ка­мі, пра не­бяс­пе­ку маг­чы­мых траў­маў у два­ры, на лес­віч­най клет­цы, пад­час па­дзен­ня і аў­та­ма­біль­ных зда­рэн­няў. У школь­ным уз­рос­це вар­та тлу­ма­чыць дзе­цям пра не­бяс­пе­ку вы­бу­хо­ва­не­бяс­печ­ных рэ­чы­ваў, транс­парт­ны траў­ма­тызм, вы­трым­лі­ван­не мер бяс­пе­кі пад­час уро­каў фіз­куль­ту­ры.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

Фота Анатоля Клешчука

Га­дзі­ны траў­мы

У кра­і­не за­хоў­ва­юц­ца вы­со­кія па­каз­чы­кі да­рож­на-транс­парт­на­га траў­ма­тыз­му. Гэ­та до­сыць цяж­кія траў­мы, з пра­цяг­лым ля­чэн­нем у ста­цы­я­на­ры і вы­со­кай ля­таль­нас­цю. Па­вод­ле шмат­га­до­вых на­зі­ран­няў, най­боль­шая коль­касць ДТЗ з цяж­кі­мі траў­ма­мі і ля­таль­ным зы­хо­дам пры­па­дае на чац­вер-пят­ні­цу, най­мен­шая — на ня­дзе­лю-па­ня­дзе­лак. Пі­кам ава­рый­нас­ці лі­чыц­ца час з 15 да 21 га­дзі­ны, час го­да — каст­рыч­нік — сне­жань.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».