Вы тут

Да сярэдзіны лета правадное радыё ў раёне адключаць цалкам


Звяр­та­ем­ся да вас, каб удак­лад­ніць, ча­му нам з 20 снеж­ня мі­ну­ла­га го­да ад­клю­чы­лі ра­дыё? У ра­ё­не ска­за­лі, што гэ­та пла­на­вае ме­ра­пры­ем­ства і пра­во­дзіц­ца яно на рэс­пуб­лі­кан­скім уз­роў­ні. Мы хо­чам ве­даць, ці так гэ­та. Па­ло­ва жы­ха­роў па­сёл­ка не ку­піць гэ­тыя пры­ём­ні­кі і бу­дзе ад­рэ­за­на ад све­ту. Мы пра­сі­лі не ад­клю­чаць нам ра­дыё — ня­хай на­ват па­вя­лі­чаць аба­нпла­ту. Ча­мусь­ці на ўсё цэ­ны па­вя­ліч­ва­юц­ца, а пла­та за ра­дыё скла­дае за ме­сяц менш за дзве ты­ся­чы руб­лёў. Вось ча­му не ха­пае гро­шай на ра­монт ра­дыё­лі­ній. Як інакш па­тлу­ма­чыць пры­чы­ну ад­клю­чэн­ня?

Жы­ха­ры вёс­кі На­ча Ля­ха­віц­ка­га ра­ё­на.

Ка­лі ко­рат­ка, каб не паў­та­рац­ца (бо на гэ­тую тэ­му на­ша га­зе­та ўжо не­ад­ной­чы пі­са­ла), дык пры­чы­на ад­клю­чэн­ня пра­вад­но­га ра­дыё — у са­ста­рэ­лас­ці тэх­на­ло­гіі. І ад­клю­чэн­не са­праў­ды па­кры­се бу­дзе вес­ці­ся па ўсёй кра­і­не.

— І ў на­шым ра­ё­не пра­вод­зяц­ца та­кія ра­бо­ты. На­ча — не пер­шы на­се­ле­ны пункт, дзе пра­вад­ное ра­дыё ўжо ад­клю­ча­на, — рас­па­вёў нам у тэ­ле­фон­най гу­тар­цы на­чаль­нік Ля­ха­віц­ка­га ра­ён­на­га вуз­ла элект­ра­су­вя­зі Ана­толь Лу­ка­шэ­віч. — Але пе­рад тым, як пай­сці на та­кі крок, за ме­сяц да ад­клю­чэн­ня, на­шы ра­бот­ні­кі бры­га­да­мі па 6-8 ча­ла­век вы­яз­джа­лі ў кож­ную вёс­ку і абы­шлі прак­тыч­на кож­ны дом, каб па­пя­рэ­дзіць пра тое. Хі­ба толь­кі ка­го вы­пад­ко­ва не за­спе­лі. Ве­даю, што не­ка­то­рыя жы­ха­ры вы­каз­ва­юць сваю ня­зго­ду, яны і да мя­не звяр­та­лі­ся, але трэ­ба ра­зу­мець ад­но: ідзе па­сту­по­вы пе­ра­ход ад пра­вад­но­га ра­дыё да УКВ. Па на­шым ра­ё­не гэ­тыя ра­бо­ты, ка­лі ўсё пой­дзе, як на­ме­ча­на, пла­ну­ец­ца за­вяр­шыць не­дзе да 1 лі­пе­ня гэ­та­га го­да.

Як па­ве­да­міў да­лей Ана­толь Та­дэ­ву­ша­віч, на­сель­ніц­тву пра­па­ну­юц­ца УКВ-пры­ём­ні­кі ай­чын­най вы­твор­час­ці кош­там па 165 ты­сяч руб­лёў. Пры­чым, як ва­ры­янт, іх мож­на на­быць на­ват у рас­тэр­мі­ноў­ку. Да­рэ­чы, у су­вя­зі з тым, што ў вёс­цы На­ча пра­вад­ное ра­дыё ўжо ад­клю­ча­на, аба­нпла­та за яго не бя­рэц­ца. Не бу­дзе яе і ў да­лей­шым.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».